Home

Advertisement

На вялікі жаль...

  • Feb. 8th, 2010 at 10:31 AM
pahonia biazhyc

Вельмі і вельмі шкада... Спадзяюся Украіна ўсё ж такі зможа наступныя вырабы правесці дастойна, а не шкадаваць за неправільны выбар. Як калісьці гэта зрабілі беларусы. І шчыра кажучы не разумею Юшчанка, так перакрэсліць усё што было зроблена за апошнія гады.
pahonia biazhyc

Посмотрите на эту женщину - запомните её навсегда!
Мир не стал безнравственным только сейчас - он всегда был таким...
Награду не всегда получает тот, кто достоин её более других.

Недавно в возрасте 98-и лет умерла женщина по имени Ирина.
Во время Второй мировой войны Ирина получила разрешение на работу в Варшавском гетто в качестве сантехника/сварщика. У неё были на то "скрытые мотивы". Будучи немкой, она знала о планах нацистов по поводу евреев. На дне сумки для инструментов она стала выносить детей из гетто, а в задней части грузовичка у неё был мешок для детей постарше. Там же она возила собаку, которую натаскала лаять, когда немецкая охрана впускала и выпускала машину через ворота гетто. Солдаты, естественно, не хотели связываться с собакой, а её лай прикрывал звуки, которые могли издавать дети.

За время этой деятельности Ирине удалось вынести из гетто и тем самым спасти 2500 детей. Её поймали; нацисты сломали ей ноги и руки, жестоко избили.
Ирина вела запись имён всех вынесенных ею детей,списки она хранила в стеклянной банке, зарытой под  деревом в её заднем дворе. После войны она попыталась отыскать всех возможно выживших родителей и воссоединить семьи. Но большинство из них окончило жизнь в газовых камерах. Дети, которым она помогла, были устроены в детские дома или усыновлены.

В прошлом году Ирина Сэндлер была номинирована на Нобелевскую премию Мира. Она не была избрана. Получил её Эл Гор - за слайд-шоу по всемирному потеплению...
Я вношу свой маленький вклад, пересылая Вам это письмо. Надеюсь, Вы поступите так же.
Прошло более 60-ти лет со дня окончания Второй Мировой войны в Европе. Это электронное сообщение рассылается как цепочка памяти - памяти о шести миллионах евреев, 20-ти миллионах русских, десяти миллионах христиан и 1900 католических священниках, которые были убиты, расстреляны, изнасилованы, сожжены, заморены голодом и унижены! Сейчас - как никогда! - после заявления Ирака, Ирана и прочих о том, что Холокост - просто миф, совершенно необходимо сделать всё, чтобы мир не забыл о случившемся, потому что есть те, кто хотел бы повторить это опять. Это послание предназначено четырём миллионам людей. Стань звеном в цепочке памяти, помоги нам расспространить его по всему миру. Разошли его своим знакомым и попроси их не прерывать эту цепь.
Пожалуйста, не надо просто удалять это письмо. Ведь на то, чтобы переадресовать его потребуется не больше минуты...
Спасибо ! 

Read more... )

Купалаўцы і іншае

  • Feb. 4th, 2010 at 7:56 PM
Viasna
1 лютага хадзілі на спяктакль «TRANSLATIONS» у Купалаўскі. Твор адназначна не пакідае за сабой не вырашанасць у меркаванні. Ён ці падабаецца, ці не. У мяне мяркаванні з мужам разыйшліся наконт яго. Я як раз адношуся да тых, каму твор не спадабаўся. Ігра актораў, так, проста цудоўнае. Але спяктакль у цэлым не спадабаўся. Не спадабаліся незразумелыя касцюмы ці то рыцараў, ці то рымлянаў, ці то ангельскае войска з жэзлам рымлян. Не спадабалася, што

А яшчэ, я шукаю працу апошнім часам у выдавецкай галіне. Так, што, калі што дык свісціце ў мой бок :-)

ой. і яшчэ забыла пахвастацца. пра рэкламную акцыю ў якой я ўдзельнічала.
ДАЛЕЙ )
Новы год - дзеці

Яшчэ адзін месяц зімовы, я а ўжо хачу вясны. Але… за што мне падабаецца зіма. За Новы год і падарункі, за чакання свята, за снег і катанне з горкі, за сонечны дзень з мінусам і вядома за чаканне вясны і цяпла і жудаснага жадання пакупацца ў цёплай рэчцы. А яшчэ мне падабаецца ісці па сцежкам у заснежаным полі, калі глядзіш на сцяжынку каб не саступіцца ў снег і кожны паварот яе вельмі нечаканы.

Ніжэй мае прыгожыя зімовыя фота. )

5D кінатэатр

  • Jan. 21st, 2010 at 9:32 AM
Новы год - дзеці
Не ведала, што і ў нас ёсць такія атракцыёны. http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=34134 Хтосьці ўжо хадзіў? Як адчуванне?

Tags:

"Пахмелле ў Вегасе"

  • Jan. 19th, 2010 at 10:06 PM
Glamur

Нешта мяне на парады фільмаў сёння праравала. Вось вырашыла яшчэ падзяліцца тым што варта паглядзець тым, хто яшчэ не паглядзеў у кінатэатрах.

Насамрэч вельмі добрая і стылёвая камедыя. А днямі яму яшчэ далі "Залатога глубуса" за лепшы камедыйны фільм. Варта, варта таго скажу я вам. У рускім пракаце ён называецца "Мальчышнік у Вегасе", хаця мне падаецца ўкраінцы былі ўсё ж такі бліжэй да арыгінальнай назвы. Куды бліжэй было б усё ж такі слова - бадун. :-)

Tags:

Viasna

нарэшце я дапаўзла каб паглядзець гэты фільм. Ну, што сказаць... Мне спадабаўся. Вядома не шэдэўр, але добрая меладрама для зімовага вечара і гарачай гарбаты. Так што ў каго зімовая хандра раю паглядзець. ... Глядзець можна нават без хандры.

P.S. Пайшла пераглядаць "Трою", бо там здымаўся актор які ў "Жонка вандроўшчыка па часу" граў галоўную ролю. :-)

Tags:

Беларусы Аргенціны

  • Jan. 17th, 2010 at 7:28 PM
Ja
Усім хто цікавіцца беларусамі ў замежжы раю кніжку свайго сябра - Шабельцава Сяргея. Цудоўны хлопец і таленавіты гісторык.

Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930–1960-я гг.) : зборнік дакументаў і ўспамінаў / Сяргей Шабельцаў. — Мінск: Медысонт, 2009. — 368 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 17).

Каму цікава, магу даведацца дзе набыць.

Пра саму кніжку напісана ТУТ
Новы год - дзеці

І чаму праваслаўныя босы не жадаюць нармалёва святкаваць святы. Хіба гэта нармалёва калі падчас сусветнага навагодняга памяшальніцтва праваслаўныя заклікаюць людзей пасціцца і толькі па ўсім канонам учора можна было нармалёва адсвяткаваць новы год. Дурнота. А беларусам дык увогуле крыўдна, бо наша праваслаўная царква ўжо пераходзіла на грыгарыянскае летазлічэнне ў 1583 годзе.

P.S. Для тых хто не ведаў.
У ВКЛ і РП з 1364 года з'явілася звычка сустракаць Новы год 1 студзеня, а ў рускіх толькі Пётр І перанёс Новы год з 1 верасня на 1 студзеня і адбылося гэта ў 1700 годзе. 336 год розніцы.

І ўсім дзякуй )

Шашлычны настрой

  • Jan. 10th, 2010 at 7:58 PM
Але ж зіма...
Нарэшце збылася мая мара - шашлыкі зімой. І выбралі ж мы дзень такі, што ні наесць зімовы, ну так каб ужо не казалі што зімой не былі на шашлыках. Не ведаю як у Мінску, а там быў вятрыла вельмі вельмі не слабы. Заносы-завеі, халодна, але так весела і файна. Самае галоўнае каб у такое надвор'е была добрая кампанія. Усім так спадабалася, што думаем паўтарыць яшчэ раз.

Яшчэ фота )

Калядна-навагодняе

  • Jan. 8th, 2010 at 5:28 PM
Новы год - дзеці
Прывітанне ўсім. Нешта даўно я не пісала, усё забегалася неяк з гэтымі святамі. Не ведаю як у вас, а ў нас Новы год пачаўся даволі весела і пакуль працягваецца пазітыўна. Дзякуй усім хто прыходзіў да нас у госьці. І нам што вас сустракалі. :-) А зараз крыху фотак пра нашы Навагоднія святы.



Пахвалюся далей )

Перлы ад Веранікі

  • Dec. 22nd, 2009 at 2:47 PM
дзяцінства
Неяк маё малодшае на днях выдала філасофскае пытанне: "Мама вам з татай што дрэнна жылося разам, што вы захацелі каб у вас былі дзеці?" (цытата даслоўная)

Я доўга высвятляла што азначае слова "дрэнна", атрымліваецца, што гэта тое ж самае што і сумна :-)
pahonia biazhyc
Я так разумею, што гэта дзяўчынка пабіла ўсе рэкорды па расповядам пра Беларусь. http://maria-sol-va.livejournal.com/37034.html для тых у каго нервы нармалёвыя і абавязкова, пачытайце каменты.

Палітыка нас...

  • Dec. 16th, 2009 at 8:07 AM
pahonia biazhyc
Увіце сабе (хаця хто бы сумняваўся) Пашку па тэсту далучылі да БСДП (НГ)
Віншуем з пройдзеным тэстам!!! Вам бы ў БСДП НГ (Партыя Статкевіча)
Будучыню Беларусі будуем мы самі! Пабудуем яе такой, якой нам гэта трэба. Партыя лібэралаў - твой шанец праявіць сябе. Дай людзям што яны просяць!
Пройти тест


А мяне да БНФ. Жудасьць та якая.

Купляце беларускае!

  • Dec. 15th, 2009 at 9:44 AM
Але ж зіма...

Што дзеіцца, што дзеіцца. Набірала, набірала. Пісала пісала, а ЖЖ мне толькі фоткі паставіў. Ну вось пішу зноўку.

Днямі ЖЖыст [info]kulakovsky распавядаў пра цуд-цукар, і вось ноўхаў беларускай цукровай вытворчасці набыла і я.

Гэта трэфі, картачная масць. А пра яшчэ адзін ноўхаў беларускай вытворчасці глядзіце далей.
Далей )

Снега няма і не будзе!

  • Dec. 8th, 2009 at 4:12 PM
Але ж зіма...
Не паспеў снег выпасці і растаяў. Вой як дзеці будуць галасіць, што снегу няма, мабыць з такой жа громкасьцю як радаваліся, што ён зранку яшчэ быў.

P.S. Каб унутрана падняць калядны настрой змяніла выгляд ЖЖэшкі.

P.P.S. А на Галоўпаштамп завезлі ўсё ж такі новую партыю паштовачак. Ёсць даволі сімпотныя, нават адзін варыянт дзе дзяўчынка ў нацыянальнай вышыванцы, праўда без маркі, але на гэта закрыла вочы я. Каму трэба бяжыце пакуль не разабралі, можа знойдзеце і сабе нешта цікавае.
Але ж зіма...

Першапачаткова спасылку знайшла ў  [info]cuinera_catala.

І вось вам нашая сумашэдшая сямейка. Весяліцеся і кляпайце свае прыгоды.

Try JibJab Sendables® eCards today!


P.S. Гэта Паша так цёшчу снежкам агрэў.

Новы год - дзеці

Выраслі мы ўжо з моманту калі заплюшчыўшы вочы верыш у Дзеда Мароза. Апошнімі днямі мяне засыпаюць пытаннямі, меншыя, вось і паспрабуй адказаць на такое.

1. А чаму ў кожным садку свой Дзед Мароз? І які тады сапраўдны?
2. А як ён зойдзе да нас каб пакласці пад елку падарункі, у нас жа коміну няма?
3. А чаму яго ніхто не бачыў?
4. А чаму павінны дзеці абавязкова спаць каб атрымаць падарункі?
5. А калі мы паедзем у госьці і будзем там начаваць, то ён пакладзе падарункі пад 2 елкі (там і на кватэры)?
6. А Дзед Мароз сочыць за дзецьмі (паслухмяныя ці не) толькі зімой ці на працягу ўсяго года? І як ён гэта робіць?
7. Снег жа прыносіць Дзед Мароз, а ўжо другі дзень зімы, дык чаму няма снегу? Чаму Дзед Мароз не можа яго насыпаць нам? (гэта перл сённяшняй раніцы ад Веранікі)

Здаецца пакуль ўсё. Вось і паспрабуй адказаць на такое.

P.S. А Чараўніцай нам усё ж такі быць. Учора набыла крылышкі, абруч з антэнкамі з зорачкамі, і чароўную палачку з зорачкай. І ўсё фіялетавенькае. 

Усемагучы Дзед Мароз

  • Dec. 1st, 2009 at 10:57 AM
дзяцінства

Гэта пачалося можа з лета. Вераніка мяне азадачыла вельмі моцна, я адразу зразумела, што ў мяне дачка расце не абышто, а з добрымі запросамі. Яна выказала жаданне наконт Новага года. А дакладней падарунка на Новы год ад Дзеда Мароза. Зараз вы таксама зваліцеся пад стол, мой дзіцёнак хоча не абы што, а  "чароўкую палачку", так як у феі, каб можна было выконваць жаданні. Яна мяне трасла гэтым пытаннем і пыталася ці ёсць у крамах Кіева, пасля пыталася пра крамы Мінска. І калі я сказала, што гэта не магчыма знайсці ў краме, вырашыла, што гэта зробіць ёй Дзед Мароз. Ён жа ўсё можа. Так што любы падарунак на Новы год будзе выглядаць з нашага боку проста здрадай жаданням дзіцёнка. І хаця поўгады я ўпэўнівала, што проста так палачкі не раздаюцца, што яны захоўваюцца толькі ў чараўніц... здаецца ад яе адлягло гэта. І вось на днях, зноўку бомба. Яна доўга думала (амаль поўгады) і вырашыла, што калі Дзед Мароз не можа даць ёй палачку, тады яна вырасце і стане Чараўніцай у якой будзе свая палачка. І тады яна будзе выконваць усе жаданні - мае, таціны, Яніны і бабуліны. Ну вось прыплылі называецца.

Але ж зіма...
Я ўсё ж такі дабралася да Навагодніх паштовак... і вось атрымала расчараванне. Нічога цікавага для сябе не заўважыла. Ну вядома былі прыгожыя, але ў мяне бзік, я хачу пасылаць людзям віншаванні з Новым годам і Калядамі, дзе гэта напісана па-беларуску, на худы канец нічога не напісана. І абавязкова калі я адпраўляю па Беларусі паштовачка павінна быць маркіраваная. Каб атрымаць і адразу прачытаць. І вось, на Галоўпаштампе нічога беларускага цікавага няма. Усе паштоўкі мінулагоднія... гэты год яшчэ мабыць адпраўлю што ёсць. А ў наступным бузу займацца самавытвочасцю. Мінус - іх трэба адпраўляць у капэрце. Плюс - будзе такая як я захачу.

Profile

Але ж зіма...
[info]azarkinm
AzarkinM

Latest Month

February 2010
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28      

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner