?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Паўночныя мясціны вакол Баранавіч проста звязаны з імям Адама Міцкевіча, і гэта не дзіва, бо менавіта тут ён праводзіў сваё юнацтва адпачываючы кожнае лета ў маёнтку сваёй цёці ў цудоўным месцы Завоссе, Баранавіцкага раёна (былы Навагрудскі павет). Я разумею, што большасць вядома была на радзіме Адама, але сорамна прызнаюся, была там упершыню. І там проста ЦУДОЎНА.


Па непацверджаным дадзеным лічыцца, што Адам Міцкевіч нарадзіўся менавіта ў гэтых мясцінах у Завоссі ў 1798 годзе, метрыка нажаль не ўтрымлівала дадзеныя пра месца нараджэння.


Яго бацька быў два гады арандатарам гэтага маёнтку, але адвакат па адукацыі, усё ж такі вырашыў, што гэта не яго, і перадаў арандаванне сваёй сястры.


Вось у гэту сям'ю і прыяджаў кожнае лета малады Адам на вакацыі. Ён ведаў наваколле вельмі добра, ездзіў на кані, гадзінамі засіджваўся каля возера Свіцязь, якое тут зусім побач.


Музей вельмі добры, і калі наведвальнікаў не будзе шмат, вам пра яго распавядуць нават без заказу экскурсіі.




За ўдзел стрыечнага брата Адама Міцкевіча Люцыяна Стыпулкоўскага ў паўстанні 1831 года маёнтак Завоссе быў канфіскаваны.


У двары маёнтка знаходзіцца амбар, дзе на другім паверсе і жыў Адам Міцкевіч.



(першы паверх)


(другі паверх і пакой Адама Міцкевіча)





Спёка стаяла моцная і дырэктар музея дазволіў напіцца вадзіцы крынічнай.




Маёнтак Міцкевіча быў разбураны падчас Першай сусветнай вайны. У 1927 годзе польская вайсковая частка, якая стаяла ў Баранавічах, паставіла на месцы маёнтка помнік песняру.


Які быў адноўлены ў 1955 годзе. У 1996 годзе пры рэстаўрацыйных працах было вырашына помнік не пакідаць на тэрыторыі музея.


А на выяздзе з Завосся па правую руку не прапусціце знаходзіцца чарговы серыя дотаў (дакладна тры) часоў Першай сусветнай вайны. Аб гэтым у бліжэйчы час распавяду.

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com