?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Гэты пост магчыма будзе цікавы тым, хто цікавіцца ваеннымі збудаваннямі - дотамі, якія захаваліся да нашых дзён. У маёй сям'е імі цікавяцца мужчыны. Менавіта яны, калі бачаць дот, патрабуюць рэзкага спынення і тэрміновага абследвання наваколля. Колькі спрэчак было наконт таго ці трэба гэта, але.. яны бяруць верх.
І так, першая чарада дотаў, якія ляжалі на нашым шляху размяшчаюцца непадалёк ад Баранавіч на трасе М1. Немецкія ДОТы Першай сусветнай вайны.

Пабачыце гэта забудову. СПЫНЯЙЦЕСЯ.

Мясцовыя ўлады разбілі тут парк у гадавіну сканчэння Першай сусветнай вайны.




Першы дот знаходзіцца побач з помнікам,


наступныя два далей ў лесе.






Але самы вялікі дот, які мы бачылі ў гэтую паездку быў дот каля Завосся.


Маех мужчын ён вельмі ўразіў.






І ўжо на самым канцы нашай вандроўкі мы заехалі ў ДОТ каля Дзяржынска (калі едзіце з боку Брэста ён па правую руку ад вас). Праблема гэтага дота ў тым, што проста так да яго не патрапіш, толькі праз Дзяржынск. ДОТ №16 Мінскага ўкрэпраёна.






Якраз тут праходзіла мяжа, якая падзяляла да 1939 года Беларусь на две часткі. Доты будаваліся больскім бокам як абарончыя ўзмацаванні і вядома выкарыстоўваліся ва ўсе войны якія прайшлі па нашай тэрыторы. Але думаю, вы і так гэта ўсе ведалі :-).

Comments

( 11 comments — Leave a comment )
yozas_gubka
Jun. 22nd, 2012 11:39 am (UTC)
Абажаю ДОТы, а яшчэ элеватары:)
Дзякуй, гэтых я яшчэ не бачыў.
azarkinm
Jun. 22nd, 2012 11:44 am (UTC)
Калі ласка. Збіраемся яшчэ ў бліжэйшы час папоўніць у спісе прагледжаных.
lavitae
Jun. 22nd, 2012 02:41 pm (UTC)
У Заслауi такое есць.
azarkinm
Jun. 22nd, 2012 03:27 pm (UTC)
А дзе менавіта? які раён падкажыце шукаць.
victogan
Jun. 23rd, 2012 07:48 am (UTC)
Эх http://www.fortressby.com у дапамогу

ДОТы каля Баранавіч нямецкія Першай сусветнай вайны, а каля Дзяржынску савецкія так званай "лініі Сталіна"
azarkinm
Jun. 23rd, 2012 08:59 am (UTC)
да да. кідалі ўжо здаецца вы мне. але дзесьці чытала, што ўсё ж такі вакол Баранавіч менавіта польскія. Пабудаваныя ў 1935-1937 гады.
victogan
Jun. 23rd, 2012 09:04 am (UTC)
Ёсць нямецкія, ёсць польскія, ёсць нямеція мадэрнізаваныя палякамі. Але нямецкіх значна больш. Прыкладна тыя што глдзелі вы гэта нямецкія
kabierac
Jun. 23rd, 2012 05:16 pm (UTC)
Добрыя карты ёсьць тут: http://meridian28.com/karty/
Я таксама апошнім часам захапляюся фартыфікацыяй, у маім журнале запісы па тэме - пад цэтлікам "миур" (нажаль, не магу даць спасылку, бо сяджу з ананімайзера).
Акурат цяпер планую выезд пад Баранавічы і знаёмства з "палякамі", бо дагэтуль катаўся толькі па Менскім УРы.
azarkinm
Jun. 23rd, 2012 07:38 pm (UTC)
дзякуй. прагляжу і карты і жж ваш. у мяне фартамі захапляецца мужчынская палова. Таму прыходзіцца спалучаць вандроўкі. :-)
kabierac
Aug. 6th, 2013 08:24 pm (UTC)
Падкажыце, калі ласка, каардынаты ДОТа каля Завосся. Планую там быць неўзабаве.
azarkinm
Aug. 7th, 2013 06:02 am (UTC)
вось спасылка на мапу. https://maps.google.com/maps/ms?msid=218325185522195378793.0004c5b61ff649a03c104&msa=0&ll=53.282689,26.11609&spn=0.021937,0.066047 а ўвогуле я далучыла ў ЖЖ карту ДОТаў. Калі не атрымаецца гэта сапсылка, то проста паглядзіце па мапе.
( 11 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com