?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Мястэчка Грозава, Капыльскага раёна, выядома з першай паловы XVI стагоддзя. У розныя часы ім валодалі Алелькавічы, Валадкевічы, Радзівілы, Незабутоўскія, Горваты, Мержэеўскія, Вітгенштэйны, Гагенлоэ. Трэба сказаць, што род Мяржэеўскіх валодаў Грозавым з перапынкам. Па тэстаменту 1748 года, мястэчка пераходзіць да Горватаў, але ў XVIІІ ст. вяртаецца назад. За ўдзел у паўстанні 1863 года Севярына Мержэеўскага, сядзіба была канфіскавана, і праз нейкі час выстаўлена на продаж...


Наступным уладаром стаў Людвіг Вітгештэйн з жонкай Стэфаніяй Радзівіл. Але не для сябе набываў Людвіг сядзібу, яна была аддадзена ў арэнду зяцю апальнага Севярына Мержэеўскага Каралю Каліноўскаму. Які фактычна набываў яго свайго бацькі, былога дырэктара Дваранскага інстытута, які трэццім шлюбам парадніўся з Марыяй Путкамер (дачка Марыі Верашчакі, музы Адама Міцкевіча). Для чаго распавядаю гэта, для таго каб паказаць, яка жа ўсё ў жыцці связана і наколькі беларуская шляхта трымалася сваіх.



А гэта фота для параўнання, як выглядаў палац яшчэ 8 год таму. Узята з radzima.org

Калі распавядаць пра сам палац, дык ён быў пабудаваны ў сярэдзіне XVIІІ ст, у стылі класіцызм, і ўяўляю сабой строгае гарманічнае збудаванне, якое не было упрыгожана ні ляпнінай, ці роспісам. Прыгажосць палацу надавала строгая сіметрыя чатырох калон.


Як бачна з плана то, такія калоны, што ўпрыгожвалі парадную частку палаца меліся і з іншага боку.


Калі б вы зайшлі ў госьці да Мяржэеўскіх у ХІХ ст. то патрапілі б адразу у вялікую вітальню з шыкоўнай лесвіцай па абапал сцен. Вакол палаца быў разбіты прыгожы парк, які падыходзіў да ракі Уманкі.


Пра былую прыгажосць дома можна толькі ўяўляць, і з сумам глядзець на заходнееўрапейскія дамы, дзе з цягам часу размяшчаліся школы і яны захоўваюцца да сённяшняга дня ў ідэальным стане.


У лістападзе-снежне 1920 года, мястэчка знаходзілася ў цэнтры Слуцкага паўстання. У сядзібе Грозава быў сфармаваны 2-гі Грозаўскі полк колькасцю каля 2 тысяч чалавек.


Нажаль палац быў спалены ў годы вайны, і спробамі савецкай ўлады быў “адрэстаўраваны” ў 1952-53 гг. Чаму я так скепрычна пішу, таму што відаць усе вы разумееце, што калі і былі нейкія ўнутраныя ўпрыгожванні ў палацы, то яны проста зніклі. Пасля рэстаўрацыі, у лепшых традыцыяй савецкай улады, у будынку была размешчана школа. Падазраю, што менавіта пасля яе палац не далічыўся сваіх чатырох калон, якія служылі сіметрыяй параднаму ўваходу. Такім чынам, з 1953 па 1975 год, тут размяшчалася сярэдняя школа, якая пазней пераехала ў новы будынак, які размешчаны непасрэдна побач з палацам. Пасля 1975 года, тут размяшчаўся склад, а пасля і яго высялілі і пачалося занядбанне і руйнаванне помніка.

Выгляд ад сучаснай школы на палац

Лёс палаца і ў нашыя часы нейкі сумны і не зразумелы. У 2010 годзе на аўкцыёне па прожажу нерухомасці Копыльскі райвыканкам прадаў палац, толькі сядзіце на крэслах сваіх за 35 тысяч беларускіх рублёў!!! Гэта ж як трэба было падмазаць кіраўніцтву, каб прадаць за такія грошы. Уладаром стала салігорскае прадпрыемства “Далмант”, якое абвесціла, што пасля рэстаўрацыі тут размесціцца санаторый для супрацоўнікаў праектных і будаўнічых арганізацый. Па заканадаўству было прадпісана на працягу 2 год правесці рэканструкцыю будынка. Два гады прайшло, і што мы бачым? Нажаль з новавеянняў “Далманта” тут з’явіўся толькі плыт.


Прагрэс пачаў назірацца толькі ў 2014 годзе. Рэстаўрацыя пачалася відаць з самай "цяжкай часткі палаца" - калон. :-) Іх прывялі ў годны выгляд і нават пабялілі.


На пачатку беларускай незалежнасці ў 90-я гады мінулага стагоддзя, калі быў усплёск зацікаўленасці гістарычным мінулым, валанцёры рабілі спобы па ўпарадкаванню тэрыторыі вакол палаца. Таксама яны вастанавілі 4-мятровы крыж, зверху на якой размяшчалася Пагоня, а ўнізе шыльда з надпісам “Памяці палеглых герояў антыбальшавіцкага паўстаньня”. Як можна бачыць на фота ў апошнія гады знікла з крыжа выява "Пагоні".


Крыж можна знайсці на плошчы Грозава, каля клуба.


Да гістарычных будынкаў на дзіва можна аднесці і будынак сучаснага клуба. Не здзіўляйцеся, бо першапачаткова сюды прыходзілі каталіцкія вернікі, але з прыходам савецкай улады будынку абрэзалі вежы, а пасля і ўвогуле ператварылі ў клуб, такім ён застаецца і ў нашы дні. Хіба толькі ў 2000-я будынак "упрыгожылі" сайдынгам. І аднаўленне Касцёла ў Гонар зняцця з крыжа Збавіцеля на дадзены момант не магчыма.


На плошчы таксама знаходзіцца юбілейны камень Грозава.



(амаль Афіны :-)

Comments

( 18 comments — Leave a comment )
kishechkakisa
Aug. 25th, 2012 08:18 pm (UTC)
Так здорово и интересно читать, что пишешь :)
azarkinm
Aug. 26th, 2012 04:32 am (UTC)
дзякуй. таксама сачу за вашымі вандроўкамі.
futureal2006
Aug. 26th, 2012 07:26 am (UTC)
"У 2010 годзе на аўкцыёне па прожажу нерухомасці Копыльскі райвыканкам прадаў палац, толькі сядзіце на крэслах сваіх за 35 тысяч беларускіх рублёў!!! Гэта ж як трэба было падмазаць кіраўніцтву, каб прадаць за такія грошы."
Ніхто нікому не падмазваў, існуе закон, паводле якога аб'екты нерухомай маёмасьці, якія нельга выкарыстоўваць (то бок такія вось руіны)прадаюцца за 1 базавую велічыню, толькі б знайшоўся ахвотнік набыць. На сайтах выканкамаў звычайна ёсьць спэцыяльная спасылка на пералік такіх аб'ектаў. Так што старажытную сядзібу, у прынцыпе, набыць можа кожны, толькі гэты "кожны" будзе абавязаны за ўласны кошт яе адрэстаўраваць, інакш адбяруць назад (што, хутчэй за ўсё, і адбудзецца неўзабаве ў Грозаве).
azarkinm
Aug. 26th, 2012 05:39 pm (UTC)
відаць так і адбудзецца, і зноўку будзе не вырашаны лёс для палаца. А ён усё руйнуецца і руйнуецца.
(Anonymous)
Apr. 5th, 2013 07:14 pm (UTC)
лев
а цi вам невядома.што улада знiшчае усё беларускае
azarkinm
Apr. 6th, 2013 04:31 am (UTC)
Re: лев
Вядома. проста заўсёды сумна за гэтым назіраць.
tam_erm
Apr. 11th, 2014 08:53 am (UTC)
На мой погляд, палац ніколі не "зайграе". Побач сельхозгаспадарчыя пабудовы і пасля заканчэння рэканструкцыі ен будзе выглядаць, як перл сярод навозу.
azarkinm
Apr. 11th, 2014 09:10 am (UTC)
Гэта сапраўды так, бо саветы пастараліся поўнасцю забіць прастору вакол палаца. І школу пабудавалі, і гаспадарчыя пабудовы як мага бліжэй. Адзінае выйсці гэта перанос гаспадаркі, за што вядома інфестар будзе павінен пабудаваць новыя на іншым месцы.
incopolis
Apr. 11th, 2014 03:40 pm (UTC)
Совсем расхерачили. А мы еще на крышу лазили.
azarkinm
Apr. 11th, 2014 07:03 pm (UTC)
Уразілі. Калі на дах залазілі, значыцца і ўнутры пахадзілі?
incopolis
Apr. 11th, 2014 07:07 pm (UTC)
Да, и внутри были, и на водонапорку лазили. Вот газетная статья без фоток:
http://artykul.livejournal.com/25186.html

Если надо - могу фоток выложить оттуда.
azarkinm
Apr. 11th, 2014 07:15 pm (UTC)
Ведаеце, было б цікава каб выклалі. Бо я нідзе ў інтэрнэце не знайшла ніводнага кадра з палаца.
incopolis
Apr. 11th, 2014 07:17 pm (UTC)
ОК, вернусь после похода на выходных - выложу, что есть. Но есть не ахти много: у меня тогда еще был старый цифровик с очень ограниченным запасом места.
azarkinm
Apr. 11th, 2014 07:23 pm (UTC)
Нічога страшнага, што якасць не такая як на сучаснай тэхніцы. Але яны ёсць.

P.S. а мы ў 2000 фатаграфаваліся на фатаапарат куды дыскета ўстаўлялася. :-))) і тое файныя атрымлівалісь здымкі.
incopolis
Apr. 11th, 2014 07:27 pm (UTC)
Я не про качество, я про то, что флешка была маленькая, а фотик еще и аккумы жрал хорошенько - так что снимать приходилось немного.

На фотик с дискетой меня снимали, кажись, в 2000 году у Парка Горького, когда приезжала выставка SONY в фургоне, сделанном под видеокамеру. Вот тогда меня сфоткали и записали снимки на дискету. Кажись, дискета еще где-то недавно была, но снимков тех уже не осталось. А во втором фургоне я просмотрел кусочек "Титаника" с DVD - это было мое первое знакомство с ДВД и первый просмотр "Титаника", где красный цвет был красным, а не зеленоватым, как на видеокассетах RAKS :)
azarkinm
Apr. 11th, 2014 07:37 pm (UTC)
Нда... Былі часы, на якія пасля сучаснай тэхнікі глядзіш як на каменны век.
incopolis
Apr. 11th, 2014 07:39 pm (UTC)
incopolis
Apr. 14th, 2014 10:27 am (UTC)
Добавил фотографии в статью:
http://artykul.livejournal.com/25186.html

Есть еще некоторые виды, почти повторяющиеся, Если надо - могу выслать.
( 18 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com