?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

У 2008 годзе, кавалак зялёнай зоны паміж вуліцамі Казлова, Першамайскай і Чапаева рашэннем Мінгарвыканкама быў названы ў гонар нацыянальнага героя Венісуэлы Сымона Балівара. Відаць як даніна павагі таму, што сяброўства Лу і Чавеса “не разбіць, не зламаць”. І як любая значная падзея ў горадзе ці краіне падганяецца пад святы, так і адкрыццё парка было прымеркавана да Дня Незалежнасці (Дня горада) 7 ліпеня. На адкрыцці сквера прысутнікаў амбасадар Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес, спявалі нацыянальныя песні і танчылі. Усё як мае быць па пратаколу.


Мінгарвыканкам не толькі назваў парк ці сквер (у розных крыніцах па рознаму пішуць) у гонар героя, але і ўпарадкаваў яго. Былі абноўлены сцежкі, пастаўлены новыя лавы і ў парку з’явілася скульптура Жбанава “Вятрак Дон Кіхота” і ганаровая дошка-камень. Прычым тут Дон Кіхот да Венесуэлы, застаецца загадкай.


Мне гэты помнік калі абстрагіравацца то падабаецца. Ён такі не ідэальны як усе працы Жбанава. Ды і як гішпанамоўная вучаніца, хачу сказаць, што відаць за правобраз яе быў узяты вось гэты малюнак.

Які доўгія гады маляваўся ва ўсіх падручніках па гішпанскай мове і належыць Пікасо. У савецкія часы, нават нейкая перадача была, дзе гэты малюнак рухаўся. Але вернімся да парка.


Дзяржаўныя СМІ паўсюль распавядалі пра тое, што 2009 годзе з’явіцца ў парку і помнік самому Балівару, але пакуль справа з ім заціхла і бюст паставілі толькі ў будынку амбасады.


Праз чатыры гады, зноўку да Свята горада з’явілася інсталяцыя “Калідор вечнасці”, пераможца конкурсу “Арт-горад”, які праводзіў Гётэ Інстытут. Аўтар - Аляксандр Кудрашоў. Парк пакрыху пачынае ажываць. Спадзяюся, што такая скульптура прастаіць яшчэ доўга, бо сапраўды нам ужо прыеліся выгляды жбанаўскіх гараджан, і хочацца нечага нестандартнага і арыгінальнага.


І хаця за 1 месяц бляск інсталяцыі крыху прытупіўся, усёроўна яна пакідае пасля сабе вельмі добрае ўраджанне. Хаця, відаць не кожны лічыць гэта творчасцю, і праект ужо быў падвергнуты вандалізму.


У пошуках інфы пра сквер-парк я натыкнулася на фатаздымкі праектаў якія ўдзельнічалі ў конкурсе разам з “Калідорам вечнасці”. І некаторыя з іх я бы таксама хацела пабачыць здзейсненымі.

Яйка-фатэль
Пяць белых фатэляў з шклопластыкі, якія нагадваюць вялізарныя яйкі. У іх можна пасядзець і такім чынам дакрануцца да мастацтва, на задуму аўтара. Аўтар – Канстанцін Селіханаў.


Зверы расфарбоўкі
Кожны з мінакоў можа сябе адчуць мастаком і расфарбаваць жывёлікаў якія зроблены з фанеры на свой густ. Аўтары – Вольга і Юры Крупенкавы. Ольга и Юрий Крупенковы. (думаю дзецям бы такая ідэя спадабалася. І фарбаваць можна было б не толькі фарбай, але і крэйдай. Але я ўсё ж такі выступаю супраць фанеры, бо праект тады будзе не доўгім)


Чырвоная сцежка
Адчуць сябе зоркай Галівуда, ці VIP-персонай можа кожны. Дастаткова прайсціся па чырвонай сцежцы. Аўтары праекта папаноўвалі сцежкі сквера заслаць сапраўднымі дыванамі на перыяд лета. Аўтары – Карола і Даніла Цітовіч. (цяжкавата верыцца ў такое, ды і неяк чыста прагматычна не магу сабе сказаць, што ўяўляю гэта. Адзіны праект які быў мной забракаваны.)


Сонца ў квятковай вазе
Сонечнай кветкай вядома называецца сланечнік. Менавіта яго прапаноўваюць аўтары пасадзіць у вазоны і выставіць у парку. Плануецца задзейнічаць 500 кветак. Аўтар – Андрэй Бусел. (Наконт жывых кветак па мне дык не вельмі рэальна прыдумалі аўтары, а вось сланечнікі якія зроблены б былі з пластыка, гэта ўжо цікава. Узгадайце, такіх скульптур даволі шмат па ўсім свеце стаіць. Так будучы 10 год таму ў Нью-Ёрку бачыла як горад быў арыгінальна ажыўлены каровамі – і на ровары, і на скейце, і на сёрфігне…)


Конь Балівара
Двухмятровы фанерны конь-качалка павінен разбіць уяўленне, што статуі толькі халодныя і з камяня. Манумент павінен атаясамлівацца з генералам-вызваліцелем зробленым з дрэва. Аўтары – Таццяна Гомза, Алена Атрашкевіч, Алена Чапелава. (Нешта я сумняюся пра выгляд яго праз некалькі год, ўзгадайце гэтыя драўляныя стутуі якія ставіліся ў некаторых нашых дварах народнымі скульптарамі. І гэта цяга ўдзельнікаў праекта да фанеры мяне неяк не радуе.)


У скверыку знаходзіцца яшчэ і фантан. Але нажаль для горада гэта з’яўляецца толькі галаўным болем. Бо ён быў спраектаваны з памылкамі, і таму, фантан проста не магчыма памыць, і з часам ён пачынае забівацца. Таму большую частку лета і стаіць не працуючы. Хаця па форме ён даволі арыгінальны.


Была спроба ажывіць сквер яшчэ некаторымі скульптурамі, нажаль аўтараў і іх назвы не ведаю. Але вось гэта нагадвае, ці то рыбу, ці то дрэва.


І вось такая скультура, ўсё маё сямейства прыйшло да высновы што гэта чалавек.


А недалёк ад скевера знаходзіцца адміністрацыя Партызанскага раёна, якая таксама вырашыла далучыцца да прыгожага і паставіць каля будынку малую архітэктурную форму.

Толькі больш зразумелую бабулькам і дзядулькам – перліна у ракушцы… якое дачыненне яна мае да Беларусі не зразумела. І побач нават з ветраком Жбанава яна выглядае мякка кажучы "лахавата" :-).

А "Калідор вечнасці" атрымаўся файна. Матрыца нейкая калі глядзець з розных ракурсаў і нас больш захапіў выгляд звонку, чым унутры як задумваў аўтар.

Comments

( 11 comments — Leave a comment )
glidernet
Oct. 9th, 2012 06:03 am (UTC)
Мельница зачетная, теперь я знаю куда на 1 апреля в Ночной Дозор ехать :-)
azarkinm
Oct. 9th, 2012 06:37 am (UTC)
:-) глядзіце. сапруць вашую ідэю і ўсталююць там ліхтары з такой падсветкай.
glidernet
Oct. 9th, 2012 06:42 am (UTC)
о, я тогда на них в суд подам :-)
vyshivanka
Oct. 9th, 2012 08:24 am (UTC)
У гэтым годзе дзень горада быў у верасні. Так што гэты калідор там толькі месяц стаіць. Мы выпадкова патрапілі на яго адкрыццё на дзень горада. У той дзень фантан працаваў і нам ён вельмі падабаўся, мой дзіцёнак туды ледзь не нырнуў:)
azarkinm
Oct. 9th, 2012 08:36 am (UTC)
Дзень горада заўсёды ў верасні зараз, а стары дзень горада гэта 3 ліпеня. І мне чамусьці падавалася, што адчынялі да Дня незалежнасці ў ліпені гэтую інсталяцыю.
primaviera
Oct. 9th, 2012 10:03 am (UTC)
Чаму "за чатыры месяцы"? Яе паставілі толькі на пачатку верасня і толькі на 2 месяцы.
azarkinm
Oct. 9th, 2012 10:14 am (UTC)
зараз выпраўлю... я думала што яе паставілі на 3 ліпеня. А што на 2 месяцы а пасля прыбяруць?
primaviera
Oct. 10th, 2012 07:17 am (UTC)
ну так, гэта ж часовая інсталяцыя
mi_ku_apx
Oct. 9th, 2012 12:26 pm (UTC)
Пикассо
azarkinm
Oct. 9th, 2012 03:23 pm (UTC)
дзякуй. буду ведаць.
mi_ku_apx
Oct. 9th, 2012 03:44 pm (UTC)
:)
предлагаю вписать в текст, чтобы новые читатели тоже узнавали. Ведь важно же для общего развития.
( 11 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com