?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Блучаючы па ціхіх месцах у Мінску, разумееш, як шмат ты можаш не ведаць у родным горадзе. Ужо некалькі год пакрыху двор Акадэміі мастацва становіцца ўтульным арыгінальным унутраным дворыкам.


А ўсё таму, што Акадэмія, вырашыла даць магчымасць выстаўляць свае дыпломныя працы студэнтаў. Нажаль па якому прынцыпу адбіраюцца яны я нічога не ведаю, бо ні на сайце нідзе не магчыма знайсці пра гэта інфармацыю.

Але ёсць вядома фрэнды ў ЖЖ, якія аказваецца ўсё ведаюць :-) і падказалі некаторыя факты.

Дзяўчына на лаўцы носіць назву "Ева", ці "Муза" (як распавялі фрэнды) і з'яўляецца дыпломнай работай 2010 года Алены Ліпінскай. Аказаецца, побач з ёй павінна было знаходзіцца палова яблыка, але.... ў кагосьці відаць на палічцы ляжыць яно.




Дзецям спадабаецца гэта праца, думаю яна б магла ўпрыгожваць і любы парк. Скульптура "Летуценнік", аўтар Вольга Орсік (Высоцкая), створана ў 2010 годзе.


Нават трымалка для сцяга зроблена арыгінальна.
Фрэнды падказалі, што гэта не трымалка, а аснова для ліхтара ў выглядзе шара, якога нажаль я не назірала.
Дыпломную працу зрабіў Максім Шняк.


Адзіная падпісаная праца. "Увасабленне" - аўтар Наталля Ткачова, дыпломная праца 2011 года.


Уваход да факультэта таксама зроблены арыгінальна - цудоўная каваная агароджа.





У мінулым 2011 годзе прадызайнілі і трансфарматарную будку. Працу зрабіла Алефціна Башкатава, якая першапачаткова збіралася распісаць унутраныя сцены двара, але відаць рэктарат вырашыў не рызыкаваць.


Мне падаецца гэта рыбкі. Аўтар не ўказаны.


А побач знаходзіцца Мінскі дзяржаўны палітэхнічны каледж на тэрыторыі якога можна знайсці вось такія малыя архітэктурныя формы.



Толькі стан і фарба мне чамусьці нагадваюць савецкі перыяд, калі ставіліся помнікі дзецям, жанчынам з вёсламі і маленькім Леніным.


Парадавала вось такая шматпавярховая шпакоўня.

Недалёк ад футбольнага поля знаходзіцца звычайны драўляны міні-домік якіх зараз для дызайна можна знасці амаль у кожным школьным дворыку.


Куды больш мне спадабаліся выразаныя чалавечкі.


Можа я не чуллівая, але мяне абурае, што ў шмат якіх школах ставяць прымітыўныя аля "надмагільныя" пліты, якія павінны прымусіць студэнтаў-навучэнцаў задумацца.


Скульптура куды больш можа выклікаць эмоцый чам звычайная надпіс.




Таму, калі зірнуць на двор Акадэміі спадзяюся, што ўсё ж такі ў бліжайшыя часы, рэктарат дазволіць выстаўляць больш працаў студэнтаў, а калі месца не хопіць у двары, яны возьмуцца і за іншыя тэрыторыі горада.

Comments

( 24 comments — Leave a comment )
(Anonymous)
Oct. 12th, 2012 07:03 am (UTC)
Аўтарам дзяўчыны на лаўцы з'яўляецца Алена Ліпінская, а сама скульптура называецца "Ева" - першапачаткова на лаўцы ляжала палова яблыку, але нашыя людзі любяць браць "рэшткі культуры" на сувеніры. Аўтарам хлопчыка, што стаіць на галаве з'яўляецца Вольга Орсік (Высоцкая)работа называецца "Летуценнік". Абедзьве скульптуры зроблены ў 2010 годзе і з'яўляюцца дыпломнымі работамі выпускніц кафедры скульптуры. Што тычыцца каванага ліхтара (да з каментарам: "Нават трымалка для сцяга зроблена арыгінальна"), то яго аўтарам з'яўляецца Максім Шняк. А "трымалка" на сам рэч з'яўляеца месцам крыпёжу лямпы і плафона (ён меў выгляд шару).

azarkinm
Oct. 12th, 2012 07:09 pm (UTC)
дзякуй вялікі за падказкі
ocherkistka
Oct. 12th, 2012 07:28 am (UTC)
Зовут девушку на скамейке "Муза".
Автор - Алена Липинская, выпускница Академии Искусств.
Скульптуру поставили в 2010 году, силуминовая.

Сначала хотели сделать целое яблоко, а потом оставили тока половинку :)
azarkinm
Oct. 12th, 2012 07:10 pm (UTC)
дзякуй за наводку. Наконт паловы яблыка насамрэч цікавае выйсці. Нібыта іншую палову знёс Адам :-)
ofeliya666
Oct. 12th, 2012 07:37 am (UTC)
о, родны корпус!
Яшчэ ўзімку скульптуры могуць з'явіцца са снега. Ваўсяляк раней бывалі)
azarkinm
Oct. 12th, 2012 07:10 pm (UTC)
Не ведала пра гэта. Трэба будзе завітаць туды калі будзе снежненька. А там да нейкай даты робяцца скульптуры. Ці гэты проста самадзейнасць студэнцкая?
ofeliya666
Oct. 12th, 2012 07:11 pm (UTC)
та самадзейнасць)))))))))
azarkinm
Oct. 12th, 2012 07:14 pm (UTC)
ну... я зараз недалёк працую. дык буду падбягаць і пільнаваць :-)
arlona
Oct. 12th, 2012 09:21 am (UTC)
А я ніколі не была ў гэтым двары, во даю! :(
azarkinm
Oct. 12th, 2012 07:11 pm (UTC)
Ну ніколі не позна. Думаю цікава будзе прагуляцца.
vyshivanka
Oct. 12th, 2012 10:39 am (UTC)
МГПК гэта не БНТУшны каледж, ён сам па сабе. Мінскі дзяржауны палітэхнічны каледж. Калісці я ў ім парцавала:)
azarkinm
Oct. 12th, 2012 07:12 pm (UTC)
Дзякуй за дакладнасць. Выправіла. Хм.. а кім працавала?
vyshivanka
Oct. 12th, 2012 10:35 pm (UTC)
Выкладчыкам
azarkinm
Oct. 13th, 2012 03:18 am (UTC)
хахахах. ну гэта зразумела што не прыбіральшчыцай.... :-) а выкладчыцай якога прадмета?
vyshivanka
Oct. 13th, 2012 05:36 am (UTC)
Справаводства і сценаграфіі. Гэта была яшчэ та авантура:)
incopolis
Oct. 12th, 2012 03:15 pm (UTC)
Раньше у "Музы" была половинка яблока, но в прошлом году ее украли.

У кораблика на ноге человечка можно прочитать название. Но не скажу, какое :)
azarkinm
Oct. 12th, 2012 07:13 pm (UTC)
ой. ну вось, зноўку трэба ісці і шукаць што ж там напісана. Заінтрыгавалі.
pan_dohva
Nov. 24th, 2012 12:29 pm (UTC)
Дзякуй!
Порадовали )
azarkinm
Nov. 25th, 2012 03:51 am (UTC)
чым парадавала?
pan_dohva
Nov. 25th, 2012 01:59 pm (UTC)
Очень нравится городская скульптура, а про те дворики был не в курсе - обязательно загляну! )
azarkinm
Nov. 26th, 2012 03:40 am (UTC)
а я ўжо падумала, што з падтэкстам напісалі.. можа скульптуры вашыя тут стаяць. :-)
pan_dohva
Nov. 26th, 2012 07:36 am (UTC)
Нет, я только зритель )
l_z
Nov. 24th, 2012 01:13 pm (UTC)
Запусьціце, калі ласка, ў суполку art_belarus.

Хай і там людзі парадуюцца :)
azarkinm
Nov. 26th, 2012 03:42 am (UTC)
запосціла. няхай парадуюцца :-)
( 24 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com