?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Маёнтак Ігнацічы (сучаснае Калініна), Мінскага раёна, вядома ў на нашай тэрыторыі з ХVIIІ ст. калі належылі Халецкім. У першай палове ХVІІІ ст. як пасаг Ганны Халецкай маёнтак пераходзіць ва ўласнасць Радзівілаў. У 1858 годзе яго выкупіў Р.Калечынскі дзеля пасагу для старэйшай дачцы Сафіі, якая абіралася шлюбам з Уладзімірам Ельскім. Але ўмовай бацькоў было тое, што маёнтак назаўсёды застаецца ва ўласнасці дачцы і пярэйдзе ў спадчыну толькі яе дзецям. Даволі не ардынарная ўмова для шлюбу тых часоў хачу вам сказаць. А прычына такога пагаднення яшчэ больш цікавая і хаваецца ў гісторыі самога роду Ельскіх. Крыху адступлю ад расповяду пра Ігнацічы і распавяду пра гісторыю кахання.

Пра сям’ю Уладзіміра Ельскага хадзіла шмат плётак і ўсё дзякуючы яго маці.

У 1810 годзе дзве ўплывовыя сям’і ВКЛ вырашылі аб'яднацца. З боку жаніха – сям’я Ельскіх. Францішак Ельскі (бацька жаніха) быў дзяржаўным дзеячам краіны. У 1778, 1780 на соймах абіраўся скарбовым камісарам, удзельнічаў у паўстанні Тадэвушка Касцюшкі, а калі на Расію пайшоў Напалеон, бачыў у гэтым магчымасць аднаўлення ВКЛ і ўваходзіць у склад Часовага Ураду ВКЛ створанага Напалеонам.З боку нявесты – сям’я Станіслава Манюшка вайсковага суддзі ВКЛ, які меў уплыў сярод эліты тых часоў. Пазней яго ўнук праславіць род яшчэ гучней, як вядомы кампазітар ХІХ стагоддзя – Станістаў Манюшка.


Людвік Ельскі
Знаёмцеся, галоўныя дзеячы тагачаснай гісторыі кахання, здрады і пазашлюбных дзяцей – жаніх Людвік Ельскі (1785–1843), быў 25-гадовым відным маладым афіцэрам, нявеста Клацільда Манюшка (1801–1872)… 9-гадовая дзіцё. Відаць бацькі падпісалі пагадненне па якому пара ажэніцца пасля дасягнення нявесты паўналецця, а да гэтага часу яна жыла разам з бацькамі. Так як шлюб быў загадзя спланаваны, ні жаніх ні нявеста не маглі моцна супраціўляцца яму, засталавалася спадзявацца, што гэты шлюб, як і шмат іншых у тыя часы атрымаецца больш-менш шчаслівым. Праз дзесяць год пасля пагаднення Людвіг Ельскі 35 гадовы відны малады чалавек, і 18 гадовая прыгажуня Клацільда зладзілі вяселле. У 1820 годзе, ва ўзросце 19 год, яна нараджае свайго першага дзіцёнка – Уладзіміра. Што адбывалася ў сям’е Ельскіх у гэтыя часы застаецца сямейнай загадкай, але ў тым жа 1820 годдзе Клацільда разводзіцца і адразу выходзіць замуж другі раз за роднага брата Людвіка Міхаіла Ельскага (1789–1850). Да 1830 года ў іх нараджаецца двое дзяцей Аляксандр і Соф’я. Вось такі любоўны трохкутнік тых часоў.


Далей сітуацыя становіцца яшчэ цікавей. Наступае 1830 год, пачынаецца паўстанне на тэрыторыі былога ВКЛ. І два браты, выхаваныя ў традыцыях незалежнасці і былой магутнасці краіны, удзельнічаюць у паўстанні. Больш актыўны ўдзел у паўстанні прымае Людвік, займае пасаду намесніка міністра фінансаў пры абраным урадзе. Пасля жорсткага падаўлення паўстання, як актыўны ўдзельнік ён быў сасланы. АЛЕ… у тым жа 1830 годзе ў яго нараджаецца дзіцё ад Клацільды – Ізабела Ельская. Яшчэ больш цікавым фактам з’яўляецца, тое, што праз некаторы час ў гэтым жа 1830 годзе Клацільда нараджае яшчэ адну дачку Марыю Станіславу, але ад другога мужа Міхаіла.


Людвік пасля вяртання з ссылкі з’яджае ў Францыю, дзе ажаніўся другі раз на Габрыеле Разаліі Дзюпал. Шчасце было не доўгім – у 1840 годзе яна нараджае яму сына, якога назвалі ў гонар бацькі Людвікам, а праз год ад хваробы Габрыела памірае. Людвік Ельскі застаецца адзін з малым дзіцёнкам на руках. А праз 2 гады пасля смерці жонкі памірае і сам. Хто выхоўваў сына не вядома, але Людвік Дзюпал-Ельскі вырас, даслужыўся да чына маёра ў французскім войску і памёр у 1897 годзе.
А зараз вяртаемся зноўку да нашага мястэчка ІГНАЦІЧЫ. Дык вось калі ў 1858 годзе Калечанскія набывалі Ігнацічы для сваёй дачцы Соф’і, вядома яны ведалі плёткі пра гэту сям’ю і таму падпісалі пагадненне каб забяспечыць будучыню сваёй дачцы. Пазней Калечынскія выдалі яшчэ і малодшую дачку Ганну за прадстаўніка роду Ельскіх – Аляксандра, старэйшага сына Клацільды з Міхаілам Ельскім.


Уладзімір Ельскі (1820–1875), сын Клацільды ад першага шлюбу з Людвікам, быў вельмі адукаваным чалавекам. Вучыўся ў Сарбоне, валодаў 10 мовамі. За 5 год сямейнага жыцця Уладзімір занядбаны маёнтак прывёў даладу, пачынае прыносіць прыбыткі і землі, якія размешчаліся вакол яго. Надыходзіць 1863 год. Выхаваны як патрыёт сваёй Радзімы (нагадаю яшчэ раз, што яго бацька і дзед удзельнічалі ва ўсіх паўстаннях, якія адбываліся на тэрыторыі былога ВКЛ пасля падзелаў Рэчы Паспалітай) проста не могу не ўдзельнічаць у паўстанні Каліноўскага. Пасля падаўлення якога, за ўдзел быў сасланы ў Сібір. Там ён жыў у Чалябенску і як толькі скончыўся тэрмін адсідкі вярнуўся на радзіму. У 1872 годзе пасля смерці сваёй маці Клацільды, разам з сястрой Ізабелай (памятаеце, той, якая нарадзілася ў Клацільды калі яна была ўжо замужам другі раз) з’яджае ў Варшаву, дзе жыве ў сяброў з якімі вучыўся ў Сарбоне.


У шлюбе з Уладзімірам Соф’я Калечанская нараджае чатырох дзяцей – Уладзіслава, Пятра, Вільгельма і Клару Марыю Цэцылію Ельскіх. Пасля тако як муж з’ехаў у Варшаву, Сафія здае маёнтак у арэнду. А пасля яе смерці ў 1891 годзе Ігнацічы пераходзяць да яе сына Вільгельма Ельскага (1867–1919). Вільгельм быў адукаваным чалавекам. Вельмі шмат на адукацыю сваіх унукаў выдавала грошай Клацільда Ельская. Навучаўся ў Вышэйшай сельскагаспадарчай школе ў Дублянах, затым ва ўніверсітэце ў Галле. Быў актыўным чалавека, захапляўся мастацтвам, этнаграфіяй і быў добрым аграномам. У 24 гады атрымлівае ў спадчыну сямейны маёнтак і пачынае аднаўляць яго. Вялікім захапленнем для Вільгельма была селекцыя. Ён на тэрыторыі маёнтка заклаў вялізарны пітомнік, дзе вырошчваў розныя гатункі дэкаратыўных раслін асноўную частку калекцыі складалі ружы, адаптаваныя да нашага клімату. Цікавіла яго і развядзенне пародзістых кароў і каней у сваёй гаспадарцы.


(як бачна дах за савецкі час перабудавалі)
Вільгельм Ельскі быў сябрам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, займаўся вывучэннем люпіна. У 1897 годзе выйшла яго публікацыя на гэту тэму, а ў 1912 Ельскі атрымаў срэбраны медаль на выставе насення за даследванне люпіна. Так што будзеце ў лесе і пабачыце люпін

узгадайце пра Вільгельма Ельскага, гэта яму мы абавязаны з’яўленнем кветкі на тэрыторыі Беларусі.

Круху звестак пра люпін з Вікіпедыі, каб зразумець чаму ён займаўся даследваннем і распаўсюджваннем яго на тэрыторыі Беларусі:
Большинство видов сконцентрированы в двух крупных регионах: средиземноморско-африканском (Восточное полушарие) и американском (Западное полушарие).
Интерес к люпину обусловлен высоким содержанием в его семенах белка (до 50 %), масла (от 5 до 20 %), по качеству близкого к оливковому, отсутствие ингибиторов пищеварения и других антипитательных веществ. Семена люпина с древних времён используются в пищу человека и на корм животным. Зелёная масса безалкалоидных сортов также является прекрасным кормом. Благодаря симбиозу с клубеньковыми бактериями люпин способен накапливать в почве до 200 кг азота с гектара и является прекрасным сидератом. Его использование в качестве зелёного удобрения позволяет сохранять в чистоте окружающую среду, экономить дорогостоящие удобрения, выращивать экологически чистую продукцию. Люпин используется также в медицине и фармакологии, цветоводстве, лесоводстве, в качестве корма при разведении рыб. Виды люпина нектара не выделяют, но дают медоносным пчёлам пыльцу.


Таксама калі пабачыце інфармацыю, што некаторыя расліны тыповыя для Паўночнай Амерыкі, ці Афрыкі прыжыліся і растуць на Беларусі… ведайце, гэта таксама дзякуючы Вільгельму Ельскаму, ды і не толькі яму, шмат якіх заможных людзей цікавіла адаптацыя раслін у нашым клімаце ў тыя часы. Горват, Наркевіч-Ёдка, Ельскія прыкладалі шмат намаганняў і высілкаў дзеля гэтага.


Вільгельм Ельскі актыўна разам з Янам Урублеўскім (стрыечным братам), Г.Вейссенгафам і фатографам-мастаком Янам Булгакам створалі каталог раслін, якія можна было набыць ў сядзібе для рассады. Саджанцы Ельскага набываліся для ўпрыгожвання гарадоў не толькі Беларусі, але і Расіі ды Польшчы. Нават пасля рэвалюцыі 1917 года, Мінск напрацягу 30 год азеляняўся з дапамогай пітомніка ў Ігнацічах. На 1913 год тут знаходзілася вялікая калекцыя хвойных парод дрэваў – каля 48 відаў, а ліставых і таго болей – 207 відаў. Вельмі шмат з гэтых дрэваў, пазначаліся ў каталагах Еўропы, як навінкі для еўрапейскага клімата. Калекцыя руж, якія так любіў гаспадар налічвала 480 відаў, а бэзу – 16… вы толькі паглядзіце на лічбы, думаю нават сучасны Батанічны сад у Мінску можа пазайздросціць Ельскаму.Пітомнік Ельскага не толькі прадаваў саджанцы, але і даваў кансультацыі па вырошчванню раслін, па дагляду, а таксама браў працы па ўпарадкаванню садоў і паркаў на Беларусі.

У Мінску Вільгельм у 1910 годзе выкупіў цэлы квартал на месцы сучаснага гатэля “Мінск”. Ды не проста квартал, а калі так можна сказаць інтэлегентны квартал – дзе жылі дактары, юрысты, служачыя, тут жа на той час знаходзіўся гатэль “Новы Берлін”. Добры фінансавы стан дае магчымасць Ельскаму распачаць будаўніцтва аб якім ён ужо даўно марыў. Яго радавы маёнтак трэба было адрамантаваць і дабудаваць. Разам са сваім стрыечным братам Янам Урублеўскім ён плануе будаўніцтва новай сядзібы. Вырашына было не руйнаваць старую сядзібу, а дабудаваць да яе новы будынак з цэглы. Будаўніцтва было скончана ў 1914 годзе. Тут размесцілася нарэшце ўся вялікая калекцыя Вільгельма – карціны Я.Матэйкі, Л.Вычулкоўскага, Г.Зіммлера, Фр.Жмурко ды іншых мастакоў, медальёны, статуэткі, карацей усё, што так ахайна калекцыянаваў Вільгельм на працягу свайго жыцця. Столя ў будынку была зроблена з мазайкі, а каміны ва ўсіх пакоях былі рознага колеру ад ружовага да блакітнага. Звонку дом упрыгожаны быў ляпнінай. Як завяршальная частка сязібы, на ўездзе ў парк была зроблена брама з ільвамі.


Нават пасля 1917 года Вільгельм Ельскі працягваў заставацца ў сваім маёнтку і дамаўляўся аб стварэнні музея мастацтва ў Мінску, куды можна было перадаць усе яго сабраныя за доўгія гады мастацкія творы. Нібыта адчуваў, што яго калекцыі наканавана быць разграбленай і расцягнутай па кавалачках. Памёр Вільгельм Ельскі ў 1919 годзе. Што было ў сядзібе пасля яго смерці пакуль цяжка знайсці. Сядзіба выстаяла нават падчас вайны.

фота ўзята з geo-by

Старая частка сядзібы, якая была зроблена з дрэва, згарэла ў 1960-я гады, а гаспадарчыя прыбудовы згарэлі яшчэ ў 1949 годзе. У 70-я гады ў каменнай сядзібе месцілася мясцовая школа.

(стрэлкай пазначана старая частка, якой ужо няма)

Завітаўшы ў Ігнацічы мы былі расчараваны. Перад намі паўстал вялізарная жалезная брама і плыт. А суседзі распавялі, што некалькі год таму ў сядзібы з’явіўся арэндатар, які арэндуе парк вакол сядзібы і даглядае за ёй – грабе лісце. Вось ён і паставіў агароджу ад наведвальнікаў.
Мястэчка Ігнацічы… Прыгожая назва, якая ў 1960-я гады было абезтварана – перайменавана ў Калініна. Паглядзіце ў інтэрнэце… толькі ў Беларусі вёсак Калініна я налічыла 12 штук, а ў Расіі і таго болей – 26. Затое Ігнацічы толькі адныя, дык чаму ж мясцовыя ўлады не дамагаюцца вяртанне сапраўднай назвы сваёй вёсцы, відаць гэта яшчэ адна загадка ў сучаснай гісторыі Беларусі.


Ад 13 лютага 2012 года, БелТА паведаміла аб тым, што органы пракуратуры Мінскай вобласці зрабілі праверку і прыйшлі да высновы, што не ўсе помнікі захоўваюцца ў належным стане, сярод іх былі ўзгаданы і Ігнацічы.

(адна з гаспадарчых пабудоў маёнка якая засталася. Сіласная вежа пачатку ХХ ст.)

P.S. Калі раптам вы ведаеце, дзе знайсці лазейку каб паглязець дом, шапніце мне тут, я хоць буду ведаць, з якога боку можна пад’ехаць да яго. :-)

P.S.S. Як бачыцце, з фатаздымкаў маіх толькі адзін, астатнія былі ўзяты з форума caves.by, проста мне так хацелася распавесці тут гісторыю Вільгельма Ельскага, імя якога як я лічу не заслужана забыліся.

Comments

( 5 comments — Leave a comment )
g_hikmet
Jan. 15th, 2013 10:42 am (UTC)
Дзякуй, вельмі цікава!
azarkinm
Jan. 16th, 2013 06:16 am (UTC)
калі ласка. Самой цікава шукаць інфармацыю пра маёнткі. :-)
geo-by.blogspot.nl
Jan. 22nd, 2013 06:46 am (UTC)
Ну, и на мою страницу http://geo-by.blogspot.com/2011/04/ignatyczy.html активную ссылку поставьте. Оттуда взято фото http://ic.pics.livejournal.com/azarkinm/13106621/589453/589453_original.jpg
azarkinm
Jan. 22nd, 2013 09:50 am (UTC)
ужо паставіла. без злой задумы, прабачце калі што.
livejournal
Jul. 31st, 2013 01:56 pm (UTC)
Род Манюшка
User mi_ku_apx referenced to your post from Род Манюшка saying: [...] 72), пра якую я ўжо распавядала ў артыкуле ІГНАЦІЧЫ http://azarkinm.livejournal.com/111827.html [...]
( 5 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com