?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Прыгожыя мясціны Прылукі, знаходзяцца зусім побач з Мінскам, што якраз такі і з’яўляецца плюсам для зімовых вандровак.


Упершыню мясціны ўзгадваюцца ў 1567 годзе як сяло, якое належыла спачатку Есьманам, пасля Горскім ды Статкевічаў.


У Прылуках ў свой час існавалі дзве праваслаўныя царквы Траецкая і Успенская, каля сцен якіх знаходзілі свой апошні прытулак прадстаўнікі вядомых радоў – Агінскія, Статкевічы, Вішнявецкія (цэрквы да нашых дзён не захаваліся). Пасля Статкевічаў сялом валодаюць Іваноўскія, Прушынскія і Ашторп. Апошнім Прылукі прыйшлі з пасагам Людвікі Прушынскай, якая абралася шлюбам з Францішкам Ашторпам. Іх сын Леон Ашторп быў вельмі вясёлым, гасцінным ўладаром Прылук, пастаянныя прыёмы, вясёлыя імпрэзы несканчаліся, госьці маглі знаходзіцца ў палацы па некалькі тыдняў. Леону належыла таксама вёска Дукора, дзе быў размешчаны тэатр і карцінная галерэя.


Нажаль вясёлы Леон патануў у Свіслачы недалёк ад Дукоры ў 1850 годзе не пакінуўшы спадчаннікаў і маёнтак пераходзіць да яго сястры Людвікі, якая праз некаторы час становіцца жонкай Атона Гарвата. Пры Гарватах Прылукі па сапраўднаму расквітнелі.

Малюнак Напалеона Орды.

Атон заняўся перабудовай маёнтка ў прыгожы палац гатычнага стылю. Разбівае парк, закладае аранжэрэю, будуе вежу з гадзіннікам і кітайскую альтанку.

Атон Гарват


фота з globus.tut.by

У 1872 годзе Гарваты прадаюць Прылукі Эмерыку Гуттэн-Чапскаму (1828-1896), удзельніку Крымскай вайны, былому віцэ-губернатару Наўгародскай, Пецярбуржскай губерней, які на момант набыткаў займаў пасаду Дырэктара ляснога дэпартаменту.


У Эмерыка было двое сыноў, старэйшы Кароль і малодшы Ежы. З 1890-х гадоў ён перадае для жылля Прылукі малодшаму сыну Ежы Чапскаму (1861–1930) і яго жонцы Юзэфіне Караліне фон Тун-Гогенштэйн (1867–1903) дачцы вельмі ўплывовай сям’і Аўстра-Венгрыі.

Ежы Чапскі з жонкай і дачкой Леапальдзінай

Паўнавартым уладаром палаца Ежы становіцца пасля таго, як у 1894 годзе Эмерык Чапскі перадае ўсе справы малодшаму сыну і з’яджае ў Кракаў, а старэйшаму Каралю пакідае Станькава. Чаму такі не роўны падзел? Па логіцы і ўсім законам павінна было ўсё дастацца старэйшаму сыну ж? А справа ў тым, што Караль быў вельмі хворавітым, пастаянная цяжкія хваробы сталі аргументам для Эмерыка перадаць усе справы Ежы. Хаця, з цягам часу Караль ажаніўся, меў 5 дзяцей і быў 11 гадоў галавой (па сучаснаму мэрам) горада Мінска. Вось скажыце, хоць нехта з сучасных мінчан ведае пра гэта? Але вернімся да ўладароў Прылук, бо пра Караля Чапскага размова пойдзе ў маім расповядзе пра Станькава.


Маладая сям’я Чапскіх надала палацу новае жыццё. Для свайго новага дома набываецца новая мэбля, якую вязуць з Еўропы. На сцянах размяшчаюцца карціны Матэйка, Вейсэнгофа, Стахевіча, Косака. А ў залях можна было пабачыць прыгожае срэбра, фарфор з Саксоніі і Францыі.


Найбольш каштоўныя прадметы сям’і былі размешчаны ў 1914 годзе ў Мінскім банку на захаванне, дзе нажаль і зніклі. Палац у Прылуках лічыўся адным з самых прыгожых палацаў таго часу. Тут гасцявалі Чэслаў і Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда ды і шмат іншых вядомых дзеячоў і знакамітасцяў.


Так выглядаў палац у лепшыя свае часы. Вакол яго не было дрэваў з боку гары, тут размяшчаліся прыступкі па якіх можна было спусціцца ўніз. Адсутнасць дрэваў давала магчымасць палацу быць бачным здалёк.


У Ежы Чапскага была вялікая сям’я – 7 дзяцей – Юзэф, Леапальдзіна, Лізавета, Караліна, Марыя, Станіслаў і Роза.


Усё было цудоўна ў жыцці сям’і. Юзэфіна была сямейным чалавекам, усю сваю любоў аддавала дзецям і была шчасліва ад гэтага, але здарылася трагедыя. У 1903 годзе, падчас сваёй 8 цяжарнасці Юзэфіна памірае ва ўзросце 36 год. А гэта адно з апошніх фота зробленых у 1903 годзе, калі ўся сям'я яшчэ разам.


Пахавалі яе ў вёсцы Валчковічы, на мясцовых могілках, дзе ў 1904 годзе быў закладзены касцёл Маці Божай і Сэрца Іесуса, а на магіле ўсталявана вялікая піраміда з крыжом зверху. Фінансаваў будаўніцтва касцёла і гаспадарчых прыбудоў сам Ежы Чапскі. У 1930-я гады касцёл зачынілі, ў 1940-я мясцовыя жыхары разабралі яго на будоўлю пячэй ды дамоў, а ў 1960-я яе рэшткі былі ўзарваны. З прыходам Незалежнасці ў 1990-я гады на месцы касцёла быў усталяваны вялікі металічны крыж.

фота з сайта hata.by

Ежы Чапскі з сям’ёй жыў у палацы да 1917 года, а пасля рэвалюцыі з’ехаў у Польшчу, а затым у Рым.


У 1925 ён ажаніўся другі раз на Паліне Ахматавай дваранскага паходжання, якая таксама знаходзілася ўжо ў эміграцыі.


Памірае Ежы ў 1930 годзе ў Польшчы ў маёнтку дачцы Караліны і яе мужа Генрыха Пшэўлоцкага. А яго ўнук Ян Пшэўлоцкі праз 70 год пасля гэтага выдасць цудоўную кнігу-альбом са старымі фатаздымкамі беларускіх маёнткаў ХІХ ст., дзе будзе прысутнічаць не толькі сям'я Чапскіх.


У 1926 годзе, ў палацы Чапскіх здымаўся першы беларускі мастацкі фільм “Лясная быль”. Каб ячшэ можна было пабачыць яго гэта сапраўды было б цудоўна. Хаця, як я даведалася сёння, гэты фільм быў выкуплены ў Расіі і нават адрэстаўраваны. Пару кадраў можна паглядзець пагэтай спасылцы.




Падчас Другой сусветнай вайны яго сын Юзаф Чапскі, сын Ежы і Юзэфіны, ваяваў у войску Супраціўлення і вызваляў Парыж, за што быў узнагароджаны ордэнам Пачэснага легіёну. У 1980-я гады ён даслаў у Нацыянальны мастацкі музей гравюру з выглядамі Мінска зробленыя ў 1940-я гады.


Падчас Другой сусветнай вайны ў будынку палаца Чапскіх знаходзілася рэзідэнцыя гаўляйтэра В.Кубэ. У 1944 палац быў часткова разбураны і адбудоўваўся ў пасляваенны час. За час баявых дзеянняў быў страчаны і парк па якім любілі гуляць не мала вядомых людзей ХІХ-ХХ стагоддзя.

Сямейнае фота, і лесвіца праз 100 год пасля гэтага.




Пасля аднаўлення палаца тут месцілася Мінская вопытная станцыя па барацьбе з каларадскім жуком пры Усесаюзным інстытуце абароны раслін, у 1971 годзе якая была перароблена ў Інстытут абароны раслін, які і зараз працягвае размяшчацца ў палацы.




Мы з задавальненнем паблукалі вакол палаца ў цудоўны восеньскі дзень, але мне падаецца гэта вандроўка будзе прыгожай у любы час, зімой ці летам. Тут заўсёды можна будзе найсці нешта прыгожае і сваеасаблівае.




Вандруючы па цікавым мясцінам Беларусі, так хочацца верыць, што такія помнікі архітэктуры чакае лепшае жыццё.


Так некалькі год таму, замянілі агароджу вакол палаца.
БЫЛО

ЗАРАЗ




І напрыканцы... давайце пазнаёмімся крыху з лёсам усіх дзяцей Юрыя Гуттэн-Чапскага.

Леапальдзіна (1887—1969) у 1905 годзе замужам за Леонам Лубаньскім (1861—1944) ад якога мела 4 дзяцей. Пасля смерці мужа ў 1945 годзе ва ўзросце 58 год выходзіць другі раз замуж за Аляксандра Гофмана (1890—1964).

Эльжбета (1888—1972). Нажаль замуж так і не выйшла.

Караліна (1891—1967) з 1919 года замужам за Генрыхам Пшаўлоцкім (1884—1981) мела 7 дзяцей. У яе маёнтку ў 69 год памірае Юры Чапскі. Сын Караліны і Генрыха - Ян Пшаўлоцкі выдаў кнігу "Навокал палацу і падворку" з сямейнымі і не толькі фатаздымкамі ХІХ ст ў 2009 годзе.

Марыя (1894—1981).

Вучылася ў Варшаўскім і Кракаўскім універсітэце. Пасля Другой сусветнай вайны жыла ў Парыжы і займалася вывучэннем і даследваннем Рэчы Паспалітай у ХVІ ст. Выдала некалькі кніг адна з якой “Еўропа ў сям’і”

дзе вельмі шмат распавяла пра сваю сям’ю, пра дзядулю і пра маёнткі ў Прылуках і Станькава.

Юзаф (Юзаф-Эмерык-Ігнат-Антон-Франц-дэ Паўла-Марыя) (1896—1993).

Скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбуржскага ўніверсітэту. Пасля Першай сусветнай вайны вучыўся мастацтву ў лепшых школах Варшавы ды Парыжа. 1 верасня 1939 года быў прызваны ў Польскую армію, а праз месяц патрапіў у палон на Украіне. У 1941 годзе быў вызвалены па пагадненню Польскага боку з Савецкім саюзам і ўступіў у войска Андэрса. Пасля вайны жыў недалёк ад Парыжу і займаўся мастацтвам.

Юзаф Чапскі. Блакітнае мора. 1955
Яго расповяды служылі адной з крыніц Анжэла Вайды пры здымках фільма "Катынь". Менавіта Юзаф даслаў гравюры ў Нацыянальны музей Беларусі ў 80-я гады.

Станіслаў (Станіслаў-Франц-дэ Паўла-Марыя-Герсан) (1898—1959) — ажаніўся ў 1929 з Верэн Наркевіч-Ёдкай (1909—1992), меў 3 дзяцей.

Роза (1901—1986) — у 1920 годзе выйшла замуж за графа Ігната Зіберг-Плятара (1893—1973). Мела 3 дзяцей.


P.S. Існуе паданне, што калі закладваўся парк вакол палаца, Юры Чапскі адмерыў 365 крокаў (колькі дзён у годзе) і загадаў тут размяшчаць браму. Ці так гэта? Даведвацца вам! Будзеце там, падлічыце.


---------------------------------




Пытанне.
А што не так з нашай фарбай? Чаму праз год ці два пасля фарбавання яна пачынае трэскацца, аблазіць і палац набывае выгляд бяздомнага. Яе што разводзяць нечым?

Comments

( 30 comments — Leave a comment )
markiz_de_kiss
Jan. 22nd, 2013 07:46 pm (UTC)
Круцяк! Я там быў. Але што з фарбай - не ведаю :)
azarkinm
Jan. 22nd, 2013 08:01 pm (UTC)
У якім годзе?
(no subject) - markiz_de_kiss - Jan. 23rd, 2013 07:04 am (UTC) - Expand
yozas_gubka
Jan. 22nd, 2013 08:00 pm (UTC)
ня быў там, дзякуй!
azarkinm
Jan. 22nd, 2013 08:03 pm (UTC)
Калі будзе магчымасць абавязкова заязджайце туды.
facciadipietra
Jan. 22nd, 2013 08:07 pm (UTC)
Дзякуй за чарговае цікавае апавяданьне. Апошнім часам усё больш мяне цешыць магчымасьць даведацца пра гэткія помнікі, што знаходзяцца недзе на ўзбоччы, не навідавоку, пра якія ня пішуць у турыстычных буклетах. Можа, гэта таму, што сам цяпер няшмат дзе бываю. Яшчэ раз дзякуй.
azarkinm
Jan. 22nd, 2013 08:18 pm (UTC)
Калі ласка.. сапраўды, у нашай краіне, калі надзяляюць нечаму ўвагу, дык цалкам і ўсю... Турысты ведаюць толькі замкі Міра, Нясвіжа, ды яшчэ можа неяк Навагрудка.
(no subject) - facciadipietra - Jan. 22nd, 2013 08:33 pm (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Jan. 23rd, 2013 07:00 am (UTC) - Expand
krumkac
Jan. 22nd, 2013 09:19 pm (UTC)
А вы да возера не спускаліся? Там захаваліся гаспадарчыя пабудовы.
azarkinm
Jan. 23rd, 2013 06:59 am (UTC)
не спускаліся. Думаю, у наступную вандроўку можа падыйдзем. Планую ўсё ж такі ў зімку глянуць на Прылукі.
mjatny_vodar
Jan. 23rd, 2013 02:25 pm (UTC)
Дзякуй вялікі за такі цікавы пост! Дарэчы, сама там не была яшчэ, планую наведаць, як снег сыйдзе. Месца прыгожае, выклікае пэўны гістарычны інтарэс з майго боку. :)
azarkinm
Jan. 23rd, 2013 04:48 pm (UTC)
гістарычны інтарэс... можа вы з Чапскіх :-)
glidernet
Jan. 24th, 2013 10:31 pm (UTC)
"...знаходзяцца зусім побач з Мінскам, што якраз такі і з’яўляецца плюсам для зімовых вандровак" - не согласен! :-)
azarkinm
Jan. 25th, 2013 03:57 am (UTC)
чаму? можна хутка даехаць
(no subject) - glidernet - Jan. 25th, 2013 07:19 am (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Jan. 25th, 2013 08:11 am (UTC) - Expand
budgawl
Jan. 27th, 2013 08:00 pm (UTC)
Чего-то не хватает...
azarkinm
Jan. 29th, 2013 08:07 pm (UTC)
чаго не хапае? снега? :-)
(no subject) - budgawl - Jan. 31st, 2013 12:11 pm (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Feb. 1st, 2013 04:45 pm (UTC) - Expand
belmama
Feb. 10th, 2013 06:57 pm (UTC)
Крокаў там не 365, спецыяльна лічылі: атрымоўваецца то больш,а то і меньш) А фарба аблазіць, бо нехта не зрабіў добрай асновы ддя фарбы. І маглі фарбу для ўнутраных работ узяць. Хаця, па-мойму, палац не фарбавалі досыць даўнавата. Дзякуй за зьвесткі аб Юзэфіне! Дарэчы, рэшткі касьцёла Воўкавіч патрапілі ў "адлігаўскі" фільм "Любімая", дзе Юры Саломін грае бунтара. Там шмат і старога Менску. Няміга, дом на пляцы Незалежнасьці. Фільм ё на юцюбе.
azarkinm
Feb. 11th, 2013 10:11 am (UTC)
о... яшчэ адно паданне пра крокі развеялі. эх... а так прыгожа гучала.
І вам дзякуй за наводку пра фільм. трэба будзе пашукаць.
(no subject) - belmama - Feb. 11th, 2013 01:22 pm (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Feb. 11th, 2013 07:10 pm (UTC) - Expand
supron_licvin
Feb. 17th, 2013 06:28 pm (UTC)
Быў ля палаца ў пазамінулым годзе. Даволі прыгожы, толькі трохі ў занядбалым стане
azarkinm
Feb. 17th, 2013 06:36 pm (UTC)
Тады ці зараз на маіх фота?
(no subject) - supron_licvin - Feb. 17th, 2013 06:41 pm (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Feb. 17th, 2013 06:57 pm (UTC) - Expand
livejournal
Jul. 22nd, 2013 06:15 am (UTC)
Дукора (Минская область)
User tuteyshaya referenced to your post from Дукора (Минская область) saying: [...] приданое после свадьбы с Людвикой Прушинской. Прилуки http://azarkinm.livejournal.com/112595.html [...]
( 30 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com