?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Кніжныя набыткі

Хачу падзяліцца сваімі кніжнымі набыткамі за апошні час.


В.Г. Воложинский. Минск. Старый и новый. Минск: Харвест, 2010. - 272 с. тираж 2000
Вельмі цікавая кніжка пра сучасны і стары Мінск. Маюцца мапы месцаў па размяшчэнні як сучасных так і згубленых архітэктурных помнікаў горада.

Калі нехта зацікавіўся, то варта паспяшацца, кніжка яшчэ прадаецца ў крамах, хаця і была выдадзена ў 2010 годзе. Кніжка на рускай мове.
Кошт у крамах Мінска 149 000.


В.Г. Воложинский. Минск в легендах, мифак и преданиях. Минск: ФУАинформ, 2012. - 352 с. тираж 1000
У кніжцы сабраны ўсе магчымыя паданні і міфы Мінска. Тут вы знойдзеце для сябе як вядомыя кожнаму мінчаніну расповяды, так і мала вядомыя падзеі. Даведаецеся пра назвы мастоў Мінска, якія міфы з'явіліся ў горадзе падчас Другой сусветнай і шмат іншага.
Кошт у крамах Мінска 50 000.


В.Папко. Шляхта Ваўкавыскага павета ў ХІХ-ХХ стст.: гісторыка-генеалагічнае даследванне. Мінск: Выдавецтва Віктара Хурсіка, 2012. - 364 с. тыраж 150.
Адну траціну кніжкі займаюць расповяды аўтара пра стан шляхты, яе звычаі, уклад жыцця і эканамічны стан. Трэба сказаць, што гэта частка кнігі можа быць цікава для тых, хто ўвогуле цікавіцца шляхтай, бо асноўныя догмы былі характэрны для ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі, не толькі для асобнага павета. Наступную частку кнігі займае раздзел прысвечаны некаторым шляхецкім радам павета - Быхаўцы, Дзякоўскія, Тарасовічы, Талачкі, Біспінгі ды іншых. У кніжке таксама прадстаўлены дакументы па гісторыі ваўкавскай шляхты. У выданні ёсць пару старонак ілюстраваных старонак. Тым хто цікавіцца беларускай шляхтай варта паспяшацца ў крамы, бо наклад як бачна гэтай кнігі ўсяго 150 асобнікаў.
Кошт у крамах Минска 78 000.


Я.Ю.Ленсу. Дом во времени и пространстве. Минск: Беларусь, 2009. - 231 с. тираж 1500
У кніжцы распавядаецца пра гістарычныя асаблівасці пабудоў дамоў. Выданне дзеліцца на тры раздзелы, у першым распавядаецца пра гістарычныя асаблівасці пабудовы дамоў ад каменнага веку да сучаснага перыяду. У другім раздзеле адбываецца расповяд пра кантрэтныя гістарычныя прыклады дамоў - палац цароў Крыта, лідскі замак Гедыміна, дом Меншыкава ў Пецярбурзе, дом Тышкевіча ў Свіслачы...). І трэцці раздезл уключае ў сябе расповяд пра традыцыйныя дамы некаторых народаў - беларусы, украінцы, рускія, фіны, японцы, малдаване, грузіны, мексіканцы ды іншыя, як яны традыцыйна будавалі свае дамы. Мінусам кніжкі з'яўляецца адсутнасць малюнкаў і якасць паперы.
Кошт у крамах Мінска 15 000, на oz.by 105 000.

Comments

( 9 comments — Leave a comment )
yozas_gubka
Feb. 22nd, 2013 05:34 am (UTC)
першую і другую ўзяў бы)
azarkinm
Feb. 22nd, 2013 05:53 am (UTC)
вось і я.. пагартала пагартала і вырашыла набыць. Бачыла ў адной крамке Федорук Анатолий Тарасович. "Старинные усадьбы Берестейщины". вось яе хачу набыць.
vyshivanka
Feb. 22nd, 2013 08:02 am (UTC)
першую і апошнюю хачу. Але адсутнасць ілюстрацый у такім выданні, гэта вялікі мінус.
azarkinm
Feb. 23rd, 2013 04:38 am (UTC)
так так. можа ўсё ж такі выдадуць такую кніжку але з ілюстрацыямі. :-) у мяне дзіцячая была з тым як выглядаюць дамы ў іншых краінах. у асноўным афрыка была паказана і паўднёвая амерыка. але мы з братам любілі разглядаць. там дзеці былі смешныя намаляваны.
acvarelll
Mar. 7th, 2013 04:58 pm (UTC)

а вы не подскажете, в каком магазине можно минск в легендах найти?
чтоб долго не искать

azarkinm
Mar. 8th, 2013 05:35 am (UTC)
Акадэмкніга
azarkinm
Mar. 8th, 2013 05:36 am (UTC)
Калі пацерпіце да панядзелка. пагляжу і напішу ці ёсць зараз, каб дарма не ехаць.
Юра Шышко
Aug. 10th, 2016 07:12 pm (UTC)
Шляха Ваўкавыскага павета
Вельмі, вельмі патрэбна кгіга В.Папко "Шляхта Ваўкавыскага павета". Набуду, пазычу на некаторы час, арэндую усе што заўгодна! Есць пільная патрэба азнаеміцца з тэкстам.
azarkinm
Sep. 21st, 2016 03:40 am (UTC)
Re: Шляха Ваўкавыскага павета
Прабачце што не адказала раней. Але мы пераяджалі, і зараз усе кніжкі раскіданы па скрынкам. Таму знайсці цяжка. Калі знайду адпішуся. Але ці патрэбна яшчэ будзе.
( 9 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com