?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Сямейны альбом


Пахвалюся. Надрукавала чарговы сямейны альбом. На гэты раз ён прысвечаны вандроўкам па Беларусі за перыяд 2006-2011 гады.

Самая вялікая праца яшчэ на перадзе - вандроўкі 2012 года, асобны па Украіне (бо там вельмі шмат патапталіся), магчыма асобны альбом па ДОТам і ўжо чарговы сямейны. Пад новым альбомам якраз такі ляжаць два папярэдніх сямейных с фатаздымкамі з 2006 года.


Я лічу, што кампутар кампутарам, а вось мець сямейны альбом гэта цудоўна.


Узгадайце як цікава гартаць старыя альбомы бабуль і дзядуль. Дарэчы, апрацаваць і зрабіць стары альбом бабулі і раздаць сваякам на памяць, гэта таксама ў планах.


:-) а яшчэ для сваякоў, якія прыходзяць на розныя святы да нас ёсць кліпны варыянт альбома... ну так каб паглядзець яго массава ды пад музыку. :-)

Цікава, але ўжо паступілі заказы ад сяброў на свае сямейныя альбомы. Людзі нават і не думалі што можна сабе друкаваць кніжкі.

"Сямейныя вадноўкі" прыйшлося пабегаць, друк у адной фірме, пераплёт у іншай... але атрымалася файна. Вокладка матавая і з пракладкамі ў нутры, таму альбом вельмі прыемны на дотык. Папярднія альбомы таксама вокладка твёрдая, але глянец.

Comments

( 28 comments — Leave a comment )
vyshivanka
Apr. 7th, 2013 07:04 am (UTC)
Якая шыкоўная рэч!!!!
Раскажыце каліласка, вы афармленне самі рабілі, а потым аддавалі ў друк? Колькі прыкладна каштуе зрабіць такі альбом?
azarkinm
Apr. 8th, 2013 03:49 am (UTC)
так. афармленне сама і вокладку сама. а пасля аддавала на друк. Наконт друку відаць у іншым пасце распавяду.
acvarelll
Apr. 7th, 2013 07:05 am (UTC)

Здорово! вы такие молодцы!
azarkinm
Apr. 8th, 2013 03:49 am (UTC)
дзякуй.
bhajravi
Apr. 7th, 2013 08:09 am (UTC)
нішто сабе атрымалася) а распаядзіце,калі ласка, пра працэс іх стварэння і прыблізны сабекошт.
azarkinm
Apr. 8th, 2013 03:50 am (UTC)
шмат хто пытаецца. відаць пост напішу пра тое як робіцца.
hardzin
Apr. 7th, 2013 08:50 am (UTC)
Вельмі цікава! Якая ты малайчынка! Неяк раней я рабіла штосьці аддалена падобнае (сямейны альбом з вандроўкамі таксама друкавала), але якасць была іншая. Выношваю ідэю зрабіць альбом са старых здымкаў сямейных бабуляў-дзядуляў. Таму таксама цікавяць тэхнічныя падрабязнасці :)
azarkinm
Apr. 8th, 2013 03:51 am (UTC)
дзякуй. ну я да друку падыходжу вельмі вельмі з прэтэнзіямі. бо ўсё ж такі не хочацца каб атрымалася не тая якасць як планавала. таму можа і перабіраю дзе друкануць можна. пра падрабязнасці ў іншым пасце распавяду. шмат хто пытаецца.
lightynna
Apr. 7th, 2013 09:25 am (UTC)
Ой, як цікава! Не ведала нават, што такое магчыма. Ці рабіў хтосьці такое да Вас? І колькі каштуе асобнік? І якую мінімальную колькасць згаджаюцца друкаваць?
azarkinm
Apr. 8th, 2013 03:53 am (UTC)
мой мінімальны кошт дзе я заказваю гэта 1 штука. :-) бо ўсё ж такі гэта сямейны альбом і наклад не зробіш. і радасць гэта не танная. але затое памяць. да мяне.. ну вядома можа і робяць. але мне падаецца з большага заказваюць па нейкім падзеяў і датам. і калі я пыталася пра друк розны ў фірмах якія займаюцца фотаальбомамі якраз такі.. то яны вельмі здзіўляліся што тут мешаніна падзеяў. Людзі з большага робяць альбомы напрыклад пад вяселле, народзіны... вандроўку. а тое каб проста сямейныя фота размесціць чамусьці для іх дзіва было.
lightynna
Apr. 8th, 2013 06:04 pm (UTC)
Дзякую за інфармацыю!
azarkinm
Apr. 8th, 2013 06:10 pm (UTC)
да пакуль ніякай інфармацыі ў прынцыпе і не дала. :-) крыху пазней распавяду пра тое як заказваецца.
artem_ablozhei
Apr. 7th, 2013 11:39 am (UTC)
файна, мусіць каштуе не вельмі танна
azarkinm
Apr. 8th, 2013 03:54 am (UTC)
ну так... гэта радасць не з танных. хаця.. усё залежыць ад колькасці старонак.
budgawl
Apr. 7th, 2013 01:54 pm (UTC)
Компьютер за чаем не полистаешь, он ломается и не очень любим старшим поколением.
Присоединяюсь к вопросу временных и денежных затрат.
azarkinm
Apr. 8th, 2013 03:55 am (UTC)
такі альбом за гарбатай таксама не паглядзіш. бо шкада заляпаць. пад гарбату кажу ёсць кліп. Наконт падрабязнасцей ў іншым пасце, бо гляжу шмат каму цікава.
napramak
Apr. 7th, 2013 09:13 pm (UTC)
Цудоўна! Вельмі прыгожа!
Я друкую свае фота раз у 1-2 месяцы. Родным і блізкім таксама абавязкова друкую. І альбомы. Калі цікава, магу спасылкай падзяліцца, дзе я іх раблю. Бо ў мяне ўсе разам - і друк і пераплет.
azarkinm
Apr. 8th, 2013 03:57 am (UTC)
давайце спассылку. цікава. а чаму так часта раз на 2 месяца? колькі ў вас старонак у альбоме?
napramak
Apr. 8th, 2013 05:02 am (UTC)
Гэта фатаграфіі я друкую раз на 2 месяца - усе добрыя, што наздымала за гэты час: дачку, родных, вандроўкі, святы, што-небузь прыгожае. У мяне на сцяне есць сталевая струна, на магніцікі вешаю надрукаваныя фотокарткі. Друкую новыя - змяняю. Такая дамашняя экспазіцыя, усе, хто прыходзіць у госці, разглядаюць.
А кнігі-альбомы раблю радзей, вядома. Заказваю тут http://fotokniga.by/ Не ведаю, колькі каштуе ваш альбом, але з таго, што я знайшла, зручнаць+кошт+якасць аптымальныя.
azarkinm
Apr. 8th, 2013 05:12 am (UTC)
ну фатаздымкі я ўжо даўно проста не друкую, бо ўжо шмат альбомаў такіх назбіралася. у мяне ў альбомным маім друкаваным варыянце фатаздымкі за перыяд з 2006 года усе. Наконт сайта... якасць вядома трэба глядзець у рэальнасці, але ўжо зараз ражаль бачу непрыемлевыя для мяне мінусы іх.
1. толькі катэгарычныя памеры альбома - А4 ці А3 гэта з вялікіх. сярэдзіня няма. А3 занадта вялікі, А4 хацелася паболей.
2. максімальная колькасць старонак 44. т.е. гэта 20 разваротаў ці 20 лістоў. Гэта малавата, такіх альбомаў тады будзе набірацца як кніг на паліцы.

А альбомы на колькі ў вас старонак?
napramak
Apr. 8th, 2013 05:19 am (UTC)
У мяне, звычайна, 15-20 разваротаў.
napramak
Apr. 8th, 2013 05:03 am (UTC)
Са спасылкай мой каментарый памецілі як спам :(
azarkinm
Apr. 8th, 2013 05:12 am (UTC)
не ведаю, мне ваша спасылка дайшла і не патрапіла ў спам.
kufarrr
Apr. 8th, 2013 07:31 am (UTC)
Цудоўная якая ідэя!! ВЫ - малайчына!
А я далучаюся да тых, хто хоча прачытаць падрабязны пост пра друк такой кнігі:)
azarkinm
Apr. 8th, 2013 05:18 pm (UTC)
як вы ўжо прачыталі... напішу адразу ўсім каму цікава агульным запісам. :-)
pani_haspadynia
Apr. 10th, 2013 01:37 pm (UTC)
Сапраўды, ідэя цікавая. Вясельныя альбомы ўсім звыклыя, а па вандроўкам - не.
Дадам пытанні:
- колькі альбомаў за 6 гадоў назбіралася;
- які памер (паміж А4 і А3) удакладніце;
- колькі разваротаў;
- які наклад робіце звычайна;
- на якой паперы друкуеце.
Інфармацыя гэта цікава для абдумвання.

Са свайго боку дадам, што матавая паверхня заўжды больш выйграшная. Але, пры вялікай колькасці альбомаў, паралончык (мяккая вокладка) можа дужа дадаваць аб'ёму. Хіба лепш проста цвёрдая і паэксперыментаваць з вонкавымі матэрыяламі паверх кардону для вокладкі.

І ідэя для Вас.
Некалькі год таму надрукавалі ўспаміны майго дзядулі. Якраз паспелі да інсульта. Зараз дзядуле 90 гадоў. Пасля прыступа ён горш гаворыць, але праўнукам застануцца яго ўспаміны і дамашняе відэа. Захопленая гэтым, піша ўспаміны і бабуля мужа.
azarkinm
Apr. 11th, 2013 03:39 am (UTC)
Нажаль з бабулямі-дзядулямі ў мяне ўжо недахоп. Мужавы даўно памерлі. Мой дзядуля хоць і распавёў шмат, я рабіла генеалагічнае дрэва, але таксама адыйшоў у іншы свет. Засталася адна мая бабуля, якая яшчэ тая падпольшчыца. Яе сям'ю расклачылі і палову саслалі ў Сібір, дзядзьку пасадзілі за антыбальшавіцкі рух пасля Другой сусветнай, а яе ў школе называлі пшэчка з-за веравызнання. Карацей гэта ўсё наклала адбітак на "нічаго не ведаю, нічаго не скажу". Ведзь заўсёды прасцей сказаць што я не памятаю.

Вокладка з паралонам крыху дадае альбому, але так добра трымаць у руках... відаць пакуль наступны альбом таксама пабалуюся з паралонам.

Усё астатняе тады выбачайце распавяду ў асобным пасце пра альбом.
pani_haspadynia
Apr. 11th, 2013 10:25 am (UTC)
Выбачайце, што нагадала пра балючае.
Пра "падпольшчыц" мне добра вядома. Так мая бабуля клікала дзядулю за стол: "Янка, ідзі жэрці!" Багата сыпала прымаўкамі па польску і жыдоўску - зь імі была блізка знаёма па даваеннай мінскай школе. Але перад смерцю называла сябе выключна рускай. Гэта цяжкі боль запалоханага люду. Яе дзядзьку таксама забраў "варанок". А дзядька дзядулі вярнуўся, адсядзеўшы двойчы (да вайны і пасля за адну справу), але да канца жыцця баяўся сказаць слова пры пляменніку супраць Саветаў. А можа і сапраўды так думаў (пра добрага Цара). Дзед прыводзіць прыклады адурманьвання галоў. Многіх перахлёстаў у працы КГБ і МВД, дзе сам працаваў. Але пры тым свята не даруе Гарбачову развал краіны.

Сітуацыя з Вашай бабцяй складаная. Але можа магчыма яе разгаварыць і ўпотай запісаць гаворку. Непрыгожа. Але на карысць нашчадкаў. Можна таксама трэсці іншых сваякоў - яе родных братоў-сясцёр, яе старэйшых дзяцей. Яны нешта кажуць, а ў яе спытаць-удакладняць. Гэта вялікі скарб. Яго пераацаніць нельга. А радавод можна аднавіць у архіве. Цяжка, але рэальна. Асабістых сведчанняў людзей старэйшага веку вашай сям'і не заменіць ніхто. Гэта гісторыя вачыма ВАШАЙ сям'і. Варта пісаць ўспаміны ўсім, хто дасягнуў пенсійнага ўзросту. Пераломны час для краіны буде сцёрты статыстычнымі дадзенымі. Але важай умовай такіх успамінаў з'яўляецца літаратурная апрацоўка, як і для фото дызайнерскі макет :)
( 28 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com