?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Сланечнікавыя палі :-)

А вы ведалі, што зараз на Беларусі можна знасці сланечнікавыя палі?


Вядома яны не такія вялікія як на Украіне, але для мяне ў гэтым годзе было адкрыццё, што і яны ў нас усё ж такі дзе-нідзе ёсць.


А яшчэ вы ведалі, што калі хочаце добрай фотасесіі, то трэба здымацца сланечнікі якія яшчэ не сазрэлі?


Бо пасля калі яны цяжкія, то нахіляюць свае галовы дадолу. :-) Карацей усё гэта я не ведала... і вось, пабачыла ўпершыню сланечнікі дзесьці паміж Бабруйскам і Мозырам.


Мае дык увогуле думалі, што сланечнікі яшчэ не саспелі, бо было жоўтая сярэдзіна, пакуль я не стала проста абстрасаць цэнтр рукой, а пад ім...

Comments

( 6 comments — Leave a comment )
napramak
Jul. 29th, 2013 08:53 pm (UTC)
Сонечна :) Цудоўна!
azarkinm
Jul. 29th, 2013 09:35 pm (UTC)
ну вядома.. сонца ж вярнулася. заўдра зусім лета абяцаюць. а на Гомельшчыне яно пачалося ўжо з нядзелі.
moussorine
Jul. 30th, 2013 01:13 am (UTC)
Як цікава! А я быў заўсёды ўпэўнены, што сланечнік у Беларусі не расце.
azarkinm
Jul. 30th, 2013 05:04 am (UTC)
вось і я была ўпэўнена. але зараз прыгадваю, што можа ў мінулым ці пазамінулым годзе прэзідэнт прыняў нейкую прагараму па пашырэнню пасева сланечніка.
svetatarnikova
Jul. 30th, 2013 09:03 am (UTC)
Цэлае поле не бачыла, прыгожа!
Звычайна у прыватнiкаў, колькi штук.
З нашым надвор´ем яшчэ паспець саспець)
azarkinm
Jul. 30th, 2013 09:35 am (UTC)
надзіва яны ўжо саспелі. прынамсі тыя што мы сарвалі.
( 6 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com