?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Тадэвуш Рэйтан

Добрыя ініцыятывы з'яўляюцца на Беларусі - вяртаюцца з забыцця імёны герояў нашай Бацькаўшчыны. Так на днях быў абвешчаны літаратурны конкурс імя Тадэвуша Рэйтана, героя нашай краіны, які патрыятычным духам быў прыкладам для многіх нашых суайчыннікаў на працягу двух стагоддзяў. На словах Рэйтана “Пабойцеся Бога! Забейце мяне, але не забівайце Радзіму!” вырасла не адно пакаленне палякаў, але гэтыя словы пры падзеле Рэчы Паспалітай тычыліся ж не толькі Польшчы, яны тычыліся і нашай краіны, яны тычыліся ВКЛ. На нашай тэрыторыі знаходзіцца радавы маёнтак Рэйтанаў, дзе апошнія гады жыў Тадэвуш, дзе ён памёр і дзе быў пахаваны. Гэты беларускі куток з'яўляецца месцам паломніцтва людзей з былой Рэчы Паспалітай, якія любяць і шануюць сваю гісторыю, а магчыма некаторыя праз наведвання такіх мясцінаў пачынаюцца наадварот цікавіцца гісторыяй і адчыняюць для сябе пакуль нязведаны свет. Пра маю вандроўку ў ГРУШАЎКУ можна прачытаць вось тут http://azarkinm.livejournal.com/109198.html і пабачыць цудоўную капліцу Рэйтанаў.

А літаратурны конкурс толькі распачынаецца, і хочацца пажадаць яму мацнець і сталець, каб ініцыятыва не згасла і ператварылася сапраўды важную прыступку для маладых літаратараў. http://kamunikat.org/naviny.html?artid=1802



Так што, маладыя літаратары і будучыя славутыя пісьменнікі Беларусі - ДАЛУЧАЙЦЕСЯ! :-)

Comments

( 10 comments — Leave a comment )
kabierac
Aug. 1st, 2013 07:08 am (UTC)
Я б далучыўся, але гэта не тэрмін, а здзек.
azarkinm
Aug. 1st, 2013 07:11 am (UTC)
можа калі не шмат працаў будзе то працягнуць тэрмін.. а можа і вы паспрабуеце і атрымаецца ўсё ж такі далучыцца.
kabierac
Aug. 1st, 2013 07:33 am (UTC)
я ж не празаік, то ў мяне гатовага няма нічога. але будзем працаваць у гэтым кірунку)
mithun_chakra
Aug. 8th, 2013 12:41 pm (UTC)
Наша Ніва зрабіла добрую справу...але ўсюды ў абвестцы выправіла прозвішча Рэйтэн на Рэйтан.
Тым , хто быў у грушаўскай капліцы-пахавальні, добра вядомы надпіс на надгробку Юзафа Рэйтэна, апошняга з роду- ....REYTEN.
Тое самае датычыцца і дакументаў прадстаўнікоў роду.

Што датычыцца дэд-лайна.. Дык, усё , як й 240 год таму. Ні хвіліны на роздум! Або здрада або.. шлях у Вечнасьць!

На ўселякі выпадак, "Кракаўскі рыцар", "спаланізаваны" , "польскі род" - польская міфатворчасьць.


Прускі рыцар на службе ў Радзівілаў, ліцьвінскі (беларускі) род.

Арт-супола

Edited at 2013-08-08 12:47 pm (UTC)
azarkinm
Aug. 8th, 2013 08:00 pm (UTC)
Дазвольце не пагадзіцца. Тое што на пліце напісана гэта так. Але па ўсім крыніцам імя праходзіць як РэйтАн.
Вытрымка з Вікіпедыі:
"Тадэвуш Рэйтан, герба Рэйтан (польск.: Tadeusz Rejtan, Tadeusz Reytan)" Не капалася так глыбока ў прозвішчах, але магчыма гэта проста проста можа на якой латыні... хаця наколькі памятаю па ўніверсітэту і ў латыні чыталася б праз Э. Але гэта не НашаНіўская замарока.
mithun_chakra
Aug. 9th, 2013 06:22 am (UTC)
азвольце і мне не пагадзіцца. Бо, займаюся родам Рэйтэнаў больш за два гады і меў справу з асабістымі дакументамі роду 18-19 стст.. І працягваю мець.
Таму, менавіта па крыніцах і праходзіць Рэйтэн (Рейтан - як выключэньне, і тады, калі паперы пісаны не самімі прадстаўнікамі роду). А ў інтэпрэтацыях палякаў і не такое сустрэнеш-пачуеш.. Напрыклад "польскі шляхціц", "Рэч Паспаліта Польшча"(як на камяні пры капліцы) і г.д.

І скажыце, калі ласка, надмагілле, якое створана самімі Рэйтэнамі (Алінай з Гартынгаў, жонкай апошняга з роду і Генрыкам Грабоўскім, пляменьнікам Юзафа)можа лічыцца крыніцай?

Або, памятная дошка ў гонар Тадэвуша Рэйтэна (у 1928г. былі ў капліцы дошкі Тадэвуша, Стэфана і Дамініка і інш.)
http://www.radzima.org/ru/foto/55085.html

Або,надмагільле Дамініка Рэйтэна 1852г. на могілках у Ляхавічах -
http://www.radzima.org/images/pamatniki/790/brliliak03-02.jpg

Як на Ваш погляд? Які варыянт "крынічны"?

azarkinm
Aug. 9th, 2013 02:01 pm (UTC)
Файна што займаецеся вывучэннем роду, дзякуй вам за гэта асабіста. Я і пісала, што трэба даведацца ў спецыялістаў. І так як вы вывучаеце, то прывялі грунтоўныя доказы правільнасці вымаўлення і напісання РЭЙТЭН. Трэба будзе выправіць у сваім пасце пра Грушаўку і тут.

А чаму зацікавіліся гэтым родам?
mithun_chakra
Aug. 10th, 2013 07:45 pm (UTC)
Спадарыня azarkinm!

Насамрэч, кропку ў пытаньні Э-А яшчэ рана ставіць (хоць і ёсць прамыя сведчаньні ..).
Пакуль гэта пытанне не стала прадметам шырокафарматнай дыскусіі ў каля-навуковых колах. Так што, на ўселякі выпадак, не спяшайцеся выпраўляць. Да таго ж, я не адмысловец, а апантаны аматар. )

Чаму гэты род? Ну, пачалося з Тадэвуша, перакінулася на ўсіх. І на Грушаўку. Вырашыў у гэтым годзе падняць якую атрымаецца інфармацыйную хвалю , каб прыцягнуць увагу да асобы, да сядзібы.

Ну і крок за крокам крочым...)
Будзе яшчэ ў гэтым годзе тоё сеё. Далучайцеся!
www.facebook.com/pages/Арт-суполка-імя-Тадэвуша-Рэйтэна/562381497125815
vk.com/club52677453

Вы ўжо прабачце, але галава занята іншымі думкамі. )З аўтра зранку еду туды, рыхтаваць глебу пад фэстываль. Будзе час- у наступную нядзелю прыязжайце!
livejournal
Nov. 7th, 2013 12:20 pm (UTC)
ЗАХАВАЕМ ГІСТАРЫЧНУЮ СПАДЧЫНУ РАЗАМ!
User glidernet referenced to your post from ЗАХАВАЕМ ГІСТАРЫЧНУЮ СПАДЧЫНУ РАЗАМ! saying: [...] вось вам рэкламка майго ЖЖ http://azarkinm.livejournal.com/128112.html (Грушаўка, Ляхавіцкі раён) [...]
livejournal
Nov. 8th, 2013 08:02 am (UTC)
ЗАХАВАЕМ ГІСТАРЫЧНУЮ СПАДЧЫНУ РАЗАМ!
User tuteyshaya referenced to your post from ЗАХАВАЕМ ГІСТАРЫЧНУЮ СПАДЧЫНУ РАЗАМ! saying: [...] вось вам рэкламка майго ЖЖ http://azarkinm.livejournal.com/128112.html (Грушаўка, Ляхавіцкі раён) [...]
( 10 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com