?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Горад з цёплай летняй назвай знаходзіцца ў 64 км ад Мінска, і калі ваш маршрут ляжыць па Магілёўскай шашы, знайдзіце 30 хвілін каб праехаць і спыніцца ў горадзе, спадзяюся, не пашкадуеце. Сучасны Чэрвень, гэта раённы цэнтр Мінскай вобласці, абавязаны сваёй назве Саветам, якія ў 1923 годзе перайменавалі старажытны горад Ігумен. А між тым, Ігумен узгадваецца ў летапісах з 1387 года, калі Ягайла перадаў свайму брату Скіргайлу ва ўладанне горад Гумен, які месціцца на рэцэ Ігуменка. У 1430 годзе горад мяняе свайго ўладара і на 400 год пераходзіць ва ўладанне Віленскага каталіцкага епіскапства. Усе войны, якія праходзілі праз тэрыторыю нашай краіны за гэты час, краналі і Ігумен, але горад аднаўляўся.


Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай Ігумен адыходзіць да Расійскай Імперыі, і царыца раздае землі сваім прыхільнікам. Спачатку горадам валодае генерал-лейтэнант Шэвіч, пры ім ён становіцца ўездным і атрымлівае герб, які выкарыстоўваецца і зараз.
Ігуменцы ўсяляк падтрымліваюць ідэі незалежнасці краіны падчас 1812 года, падчас паўстанняў 1831 і 1863 гадоў. У вайне 1812 года недалёк ад Ігумена браты Манюшка на свае грошы ствараюць уланаўскія палкі. А ў 1863 годзе недалёк ад Ігумена ў вёсцы Багушэвічы збіраецца вялікі атрад паўстанцаў.


У 1846 годзе пачынаецца будаўніцтва турмы на 100 месцаў, да 1941 года турма павялічыцца і войдзе ў гісторыю, месцам дзе растраляюць 5000 зняволеных мінскіх турам. Праз год ужо нямецкія карныя ворганы растраляюць усё габрэйскае насельніцтва горада.

Пры будаўніцтве Любава-Румінскай чыгункі, ветка пралягла ўсяго ў 30 км ад горада і гэта вядома не станоўча адбілася на прамысловасці Ігумена.

У 1899 годзе цэнтральная частка горада атрымала планіроўку, якую мы можам бачыць і зараз, а звязана гэта з сумнай падзеяй – у горадзе здарыўся вялікі пажар. Дамы былі збольшага драўляныя, што дало магчымасць полымю паглынуць амаль увесь горад. Пасля пажару пачынаецца будаўніцтва каменных будынкаў.


У дарэвалюцыйных рэлігійных установах горада значыліся – Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (1800), Сабор Нараджэння Прэсвятой Багародзіцы (1833), сінагога (с.ХІХ ст.) – усе яны былі зруйнаваны ў 1930. І на 70 год, горад застаецца без аніводнага рэлігійнага будынку.


У 1990-я стравараюцца прыходы і ў горадзе пачынаецца будаўніцтва царквы Святога Мікалая

фота з www.globus.tut.by

і касцёла Крыжаўздвіжання (2000-я).


Каля касцёла размешчаны два цудоўных помніка. Першы – кампазітару Станіславу Манюшка (я ўжо распавядала пра яго http://azarkinm.livejournal.com/127969.html)




і другі, драўляны помнік "Маці ігуменні", міфічнай заснавальніцы мястэчка, з крыжом і світкам,


на якім выбіты словы цудоўнага верша Наталлі Арсеньевай “Малітва за Беларусь” напісаны ёй у 1942 годзе.


Акрамя касцёла, будынкаў ХІХ ст, краязнаўчага музея, на цэнтральнай плошчы Свабоды ў Чэрвіне можна знайсці помнік камсамольцам,




помнік загінуўшым падчас Другой сусветнай вайны жыхарам Чэрвеня,


і мясцовы фантан.


А недалёк ад горада размешчана вёска Натальеўск, дзе знаходзіцца яшчэ адзін мемарыял Другой сусветнай вайны.




Сціпла, проста даты... і больш нічога.


Увогуле магу сказаць, што такой канцэтрацыі помнікаў падзеям 1941–1945 гадоў я даўно ўжо не бачыла. Пару помнікаў мы не знялі, бо разлічвалі сфатаграфаваць на адваротным шляху да трасы, але… не атрымалася. Выснова – чарговая прапісная існасць – “ніколі не адкладайце, тое што можна зрабіць зараз”.


Мапа будзе пазней.

Comments

( 19 comments — Leave a comment )
litvin_v
Aug. 7th, 2013 06:01 am (UTC)
Дзякуй. Нарэшце напісана пра наш горад добрае.
Царква ў нас ужо прыгажэйшая чым на фота, з залатымі купаламі.

Я драўляны помнік скульптар назваў "Маці ігумення" - міфічная заснавальніца мястэчка.
azarkinm
Aug. 7th, 2013 06:03 am (UTC)
Дзякуй за ўдакладненне. Выпраўлю. Можа калі буду праяджаць у наступны раз, то здыму царкву.
mi_ku_apx
Aug. 7th, 2013 06:32 am (UTC)
Червень (был в нём раза 3) оставил неизгладимо грустное впечатление. Пустой город без истории. Как будто ему 70 лет...
Деревянная скульптура- просто шик. Очень смелые детали
azarkinm
Aug. 7th, 2013 12:47 pm (UTC)
але гэта збольшага характэрна да шмат якіх мясцінаў нашых, не толькі Чэрвеня. І я ўсё ж такі спрабую марыць, што ўсё ж такі калісьці здолеем аднавіць большасць.
hanshuhelharter
Aug. 7th, 2013 01:01 pm (UTC)
А мне там понравилось... Особенно река)
mi_ku_apx
Aug. 7th, 2013 01:34 pm (UTC)
гыгы
т.е. не Червень понравился, а река?:)
hanshuhelharter
Aug. 7th, 2013 01:35 pm (UTC)
Ну, сам город - так себе, но место ящетаю отличное!
mi_ku_apx
Aug. 7th, 2013 01:36 pm (UTC)
значит у нас одинаковое мнение:)
и вообще, город- ничто, природа- всё
azarkinm
Aug. 7th, 2013 02:06 pm (UTC)
хахаха. і зноўку вяртаемся http://mi-ku-apx.livejournal.com/75275.html
прырода наша ўсё. :-)))
mi_ku_apx
Aug. 7th, 2013 02:09 pm (UTC)
угу
hanshuhelharter
Aug. 7th, 2013 02:41 pm (UTC)
Ну типа того))) Я вообще к рекам не ровно дышу :)
azarkinm
Aug. 7th, 2013 04:35 pm (UTC)
тады вам маршрутаў у вас шмат. Што, што, а рэкі ў нас прыгожыя. Мы заяджалі ў горад Свіслач... там так маляўніча.
hanshuhelharter
Aug. 8th, 2013 07:29 am (UTC)
Не-е-е, мне малыя рэкі даспадобы. І каб рыбалка!!!111
litvin_v
Aug. 7th, 2013 06:15 pm (UTC)
Да какая там река-то? Игуменка - выпрямленная канавка по колено.
hanshuhelharter
Aug. 8th, 2013 07:32 am (UTC)
Нормальная канавка! Не надо тут!
kufarrr
Aug. 7th, 2013 06:48 am (UTC)
Шкада як - яшчэ адно мястэчка с зруйнванымі царквамі...
Помнік драўляны - цудоўны!
azarkinm
Aug. 7th, 2013 12:48 pm (UTC)
так, любыя гарады дзе знішчалася гісторыя заўсёды шкада.
tumash
Aug. 8th, 2013 06:57 am (UTC)
Царкву і касцёл маглі б аднавіць у сваім старым абліччы. Тое, што пабудавалі ў 1990-2000-я - ніяк не назавеш шэдэўрам.
livejournal
Aug. 30th, 2013 08:40 am (UTC)
ВАНДРУЙМА (Маршрут №3)
User dmitry5530 referenced to your post from ВАНДРУЙМА (Маршрут №3) saying: [...] вайне, усё гэта вы пабачыце, калі завітаеце ў Чэрвень. http://azarkinm.livejournal.com/128279.html [...]
( 19 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com