?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

СЛУЦКІЯ ПАЯСЫ

Выказванні maystra у мінулым маім пасце пра помнік у Слуцку, прымусілі мяне глыбей глянуць на гісторыю слуцкіх паясоў. Палазіўшы ў нэце і літаратуры, пракансультаваўшыся са спецыялістамі можна распавесці наступнае…



У 1758 годзе, Міхаіл Казімір Радзівіл адчыніў у Слуцку фабрыку паясоў – персіярню (бо за аснову былі ўзяты персідскія ды турэцкія паясы). І запрасіў да сябе знакамітага турэцкага майстру Аванэса Маджаранца, па нацыянальнасці дарэчы армянін, абавязковай умовай уладкавання на працу было навучанне мясцовых майтроў ткацтву залатых паясоў. Навучанне майстроў цягнулася 7 год, і пасля заканчэння на паясах з’явіліся ўжо беларускія ўзоры – валошкі, рамонкі, лісткі клёна ды дуба. Майстра паясоў карыстаўся вялікай пашанай на прасторах Рэчы Паспалітай, зарабіў сабе шмат грошай і змяніў імя на беларускі мане – Ян Маджарскі, дарэчы яго праўнучка Лізавета, выйшла замуж за Чэслава Манюшка і падаравала ўсяму свету вядомага кампазітара Станіслава Манюшку.


З 1776 па 1778 гады Ян кіруе фабрыкай у Слуцку і фабрыка становіцца знакамітай на ўвесь свет. Паясы ткаліся з шаўковых, срэбных ды залатых нітак. Даўжыня паясоў была розная ад 2 да 4,5 метраў, таўшчыня ад 30 да 50 см. Паясы рабіліся на розны манер, усё залежыла ад грошай пакупніка. Можна было набыць аднабаковы пояс, можна было двухбаковы, але самым дарагім і заможным поясам лічыліся чатырохбаковыя. Карысталіся імі на розныя жыццёвыя выпадкі ад вяселля да пахавання, таму і можна было перакладаць паясы і насіць іх ці святочным, ці сумным бокам.

У куце пояса рабілася метка з надпісам ці на латыні, ці на царкоўнаславянскай мове (гледзячы куды прадаваліся паясы): “Мяне зрабілі ў Слуцку”, “Зроблены ў Слуцку”, “Слуцк”, “Во градзе Слуцку”.


Пасля смерці Яна, фабрыкай кіруе яго сын Лявон Маджарскі. І на паясах з’явілася надпіс “Лео Маджарскі”. У 1792 годзе, на 48 ручных станках працавала каля 100 чалавек, якія за год выраблялі каля 200 залатых паясоў. Каштавалі яны даволі дорага ад 5 да 50 чырвоных злотых, а пасля падзелаў Рэчы Паспалітай ад 50 да 100 рублёў.


Павязваліся паясы паверх мужчынскага адзення кунтуш, а да пояса прымацоўвалася зброя.


Папулярнасць паясоў была вельмі моцная ў тыя часы, што пачалі стварацца фабрыкі, але назва і надпіс Слуцка ўсё роўна захоўвалася пры вырабе пояса. Такія фабрыкі існавалі і ў Кракаве, і ў Ліпкаве, пазней нават адчынілася фабрыка ў французскім Леоне.

Падзел Рэчы Паспалітай меў дрэнныя наступствы для фабрыкі. Расійская імперыя забараняе насіць кунтушы, таму адпала неабходнасць насіць слуцкія паясы. Вытворчасць на фабрыках скарачаецца і паступова фабрыка спрабуе змяніць накіраванасць – пачынае выпускаць узорчатыя ткані на патрэбы царквы.

Не дзіва, што пасля ўжо царкоўныя слушкі перарабліваюць слуцкія паясы пад патрэбы царквы. Паясы рэжуць і перакройваюцца. У 1807 годзе Леан Маджарскі перастае арандаваць фабрыку ў Слуцку і яна пачынае прыходзіць у заняпад. У вайне 1812 года, фабрыка была разрабавана, і пасля вайны пачынае працаваць толькі 1 станок. . Але паясы ўсёроўна лічыліся адметнасцю заможнасці і прыналежнасці да эліты былой Рэчы Паспалітай. Таму пасля паўстання 1831 года, царская ўлада забараняе насіць і самы паясы. Паясы становяцца ўнікальнасцю культуры і перадаюцца з пакалення ў пакалення.
Фабрыка пасля Леона Маджарскага мяняе сваіх арандатараў і ў 1846 годзе канчаткова зачыняецца.


Самая багатая калекцыя паясоў была ў нясвіжскіх Радзівілаў. Пасля 1939 года, 32 паясы былі перададзены ў Беларускую дзяржаўную галерэю, а ў гады Другой сусветнай вайны ўсе паясы зніклі.

Вялікая калекцыя паясоў зараз знаходзіцца ў гістарычным музее ў Маскве, у Эрмітажы і Расійскім этнаграфічным музеі Пецярбурга, у музеях Украіны, Літвы ды Польшчы. І толькі на радзіме слуцкіх паясоў іх амаль не засталося. Не магчыма сказаць, што іх няма. Не, яны ёсць, але гэта бадай самыя горшыя варыянты і экзэмляры, якія засталіся. Мы ніколі не зразумеем захаплення паясамі ў ХІХ ст беларускай шляхтай, бо сучасныя беларусы нажаль паясоў добрай якасці і не бачаць. У нашай краіне, рэшткі паясоў месцяцца ў музеях Мінска, Маладзечна, Віцебска ды Гародні. А ў Слуцку, горадзе, які надаў назву поясу ніводнага пояса не заховаецца.


Некалькі год таму, была спроба адрадзіць выраб паясоў. Нават была прынята праграма… пакуль, тое што я бачыла ў крамах, гэта шэрая, калгасная падробка зробленая з льняных нітак. І якой бы аптымісткай я не была па жыцці, але відаць гэты накірунак для нас ужо згублены.

Дарэчы больш падрабязней пра слуцкія паясы можна пачытаць на сайце "Спадчына Беларусі" http://spadczyna.com/art/b_d_sl_sash_18.htm

А што ж рабіць нам смертным сучаснікам, якім патрэбны для нейкіх рэканструкцый паясы... выйсці знайшлі цудоўныя маладыя і зрабілі свой "слуцкі пояс"


-------------

Аўтар кампазіцыі якая з’явілася ў Слуцку 20 жніўня Сяргей Гумелеўскі. Плануецца, што ў будучыні ў Слуцку з’явіцца яшчэ адна скультура – “Ткач”, у гонар усіх ткачоў якія працавалі на вырабах гэтых славутых паясоў (думаю яны яшчэ прыплюсуюць сюды тых, хто працуе і зараз).


А з відыё можна пабачыць, што на помніку існуе ячшэ адна надпіс з іншага боку рушніка – на латыні. Таму мне вельмі шкада, што можа я крыху імпульсіўна адрэагавала на навіну пра адкрыццё помніка, бо былі ўсё ж такі вытрыманы ўсе правілы, і назва пададзена на двух мовах, як і ткалася раней – на царкоўнаславянскай і на латыні. А журналістам варта ўсё ж такі больш падрабязней і ўсебакова распавядаць пра рэчы, пра якія яны пішуць.

некаторыя фатаздымкі слуцкіх ўзяты з сайта http://labadzenka.by

Comments

( 14 comments — Leave a comment )
maystra
Aug. 22nd, 2013 04:57 am (UTC)
Калі цікава, пра паясы на старонцы майго сайта - http://spadczyna.com/art/b_d_sl_sash_18.htm
azarkinm
Aug. 22nd, 2013 09:34 am (UTC)
вельмi цiкава было пачытаць спасылку. дзякуй. з вашага дазволу пасля пастаулю яе у мой тэкст.
maystra
Aug. 22nd, 2013 09:47 am (UTC)
Карыстайцеся на здароўе! Мне толькі прыемна :)
homelka
Aug. 22nd, 2013 06:15 am (UTC)
Хацела як случанка дадаць каментарый, але слоў так шмат, што давялося вынесці ў асобны пост.
azarkinm
Aug. 22nd, 2013 05:09 pm (UTC)
вельмі цікавы расповяд у вас атрымаўся. бо толькі тыя хто жыве ці жыў у горадзе, могуць распавесьці пра цікавыя акалічнасці пра якія ніхто та і не ведае. :-)
maksim_l
Aug. 22nd, 2013 06:49 am (UTC)
"Старацаркоўная", не ведаю ў каго кансультаваліся, але дужа арыгінальнае імя для царкоўнаславянскай.
azarkinm
Aug. 22nd, 2013 09:13 am (UTC)
не судзiце калi ласка. мая памылка, не так напiсала. а мова вядома царкоунаславянская.
maksim_l
Aug. 22nd, 2013 09:37 am (UTC)
не судзі, ды не судзімы будзеш :)
glidernet
Aug. 22nd, 2013 02:27 pm (UTC)
Спасибо, давно не понимал зачем эти поясы были нужны и что это такое :-)
azarkinm
Aug. 22nd, 2013 05:09 pm (UTC)
зараз зразумелі? :-)
supron_licvin
Aug. 22nd, 2013 07:18 pm (UTC)
цікава. дзякуй
(Anonymous)
Sep. 25th, 2013 08:39 am (UTC)
Паясы
Дарэчы, у Ліёне да гэтага часу працуюць майстры на станках узору 17-18 стагоддзяў, хоць і засталося іх сузім мала. Вырабляюць і нешта зусім простае кшалту ядвабных хустак для турыстаў, так і значна скаладнейшыя вырабы на замову (пры нас майстар рабіў парцьеру з ядвабных, залатых і срэбных нітак). Узоры таксама могуць рабіць якія заўгодна. Не разумею толькі, чаму да іх дагэтуль ніхто не звяртаўся...
azarkinm
Sep. 25th, 2013 05:24 pm (UTC)
Re: Паясы
а гэта цікава канешне. знайшоўся б ахвотца каб паехаць і навучыцца ў іх. а яшчэ поўную кальку зрабіць станка. але відаць гэта толькі мары.
livejournal
Oct. 10th, 2013 12:17 pm (UTC)
СЛУЦК (Мінская вобласць) - родныя мясціны
User homelka referenced to your post from СЛУЦК (Мінская вобласць) - родныя мясціны saying: [...] вядала пра выраб паясоў на былой фабрыцы Радзівілаў http://azarkinm.livejournal.com/130555.html [...]
( 14 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com