?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Я ведаю, што сёння пятніца, і што ў ЖЖ ужо і людзей няма, усе з'ехалі, але раптам каму мой расповяд пра цудоўны касцёл выклікае жаданне здзейсніць вандроўку на выходныя.
--------------------------------
Калі б вы патрапілі ў пачатку ХІХ ст. у гэтыя мясціны, вы б іх зусім не пазналі. Вядома, што гэта можа тычыцца шмат якіх куткоў нашай краіны, але прачытаўшы расповяд, вы зразумеешце, што я хацела сказаць. Цудоўны касцёл стал штуршком да нашай вандроўкі ў вёску Багушэвічы, Бярэзінскага раёна.


Упершыню вёска ўзгадваецца ў 1501 годзе. Першапачаткова належылі Рдултоўскім, затым Вішнявецкім, Друцкім-Горскім, а затым ужо Свентаржэцкім. Набыўшы вёску, у прыгожых мясцінах, Тадэвуш Свентаржэцкі (…–…), мінскі павятовы маршалак, будуе тут радавы маёнтак. У 1831 годзе, у яго сына Чэслава Свентаржэцкага (1802–…), дэпутата ад Мінскага павета на Мінскі павятовы сход, нарадзіўся сын Баляслаў Свентаржэцкі (1831–1888), адзін з актыўных удзельнікаў паўстання 1863 года, які быў камісарам аб’яднаных паўстанцкіх атрадаў Ігуменскага павета.


Баляслаў быў чалавекам прагрэсіўным, але трэба сказаць, што яго бацькі Свентаржэцкія мелі яшчэ той нораў. Так у студзені 1850 года сход прадстаўнікоў дваранства Мінскай губерні першы раз разглядаў “справу аб жорсткім абыходжанні памешчыкаў Свентаржэцкіх з дваравымі людзьмі і сялянамі”.


Ведаючы, пра абыходжанне сваіх бацькоў з простым людам і хвалюючыся за іх, Баляслаў як сябра Мінскага губернскага камітэта, актыўна ўдзельнічаў у распрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы 1861 года. Што вядома прыцягнула ўвагу паліцыі, якая зладзіла за ім сакрэтны нагляд. З-за гэтага быў вымушаны эміграваць ў Францыю на некаторы час, але даведаўшыся пра пачатак паўстання ў 1863 годзе вяртаецца на Беларусь і прымае актыўны ўдзел па стварэнні атрадаў паўстанцаў Ігуменскага павета.


З Багушэвіч пачынаюць ажыццяўляцца контр-выпады супраць паўстанцаў і адсылацца пастаянныя даносы аб месцазнаходжанні атрадаў. Даведаўшыся імя даношчыка, пастанцы зрабілі самасуд – павесіўшы злачынцу, ім апынуўся Данііл Канапасевіч, мясцовы праваслаўны святар. І што б вы думалі, праз 150 год, праваслаўная царква даносную дзейнасць святара на карысць Расійскай Імперыі вырашыла ўшанаваць будаўніцтвам у Багушэвічах – новай праваслаўнай царквы Св.Данііла.


Дарэчы, побач з будоўляй знаходзіцца і магіла святара.




Пасля падаўлення паўстання з актыўнымі ўдзельнікамі вельмі жорстка расправіліся. Так бацькоў Баляслава – Чэслава і Ганну Свентаржэцкіх выслалі ў Чэмбер, горад Пензінскай губерні пад строгім паліцэйскім наглядам. А маёнтак… цудоўны квітнеючы маёнтак, дзе з 1850 гадоў існаваў мясцовы тэатр, дзе віселі калекцыйныя карціны, дзе нарадзілася два пакалення Свентаржэцкіх… маёнтак па загаду генерала Мураўёва-вешальніка поўнасцю быў спалілі. А сам Баляслаў па пашпарце віленскага мяшчаніна Вайцэхоўскага спачатку з’ехаў у Маскву, а адтуль за мяжу ў Францыю, дзе нават пазней вызначыўся ў франка-прускай вайне 1870 года. Памёр Баляслаў у 1888 годзе ў Італіі, у прыгожай і рамантычнай Венецыі. Але нават пасля выгнання, яшчэ доўгі час, прозвішча Свентаржэцкага баяліся царкскія войскі, яму нават прыпісвалі чарнакніжніцтва і містычныя здольнасці.


У 1869 годзе, капліцу з каталіцкай перарабілі, паставілі праваслаўныя крыжы і асвяцілі як царкву святога прарока Данііла (памятаеце як свяшчэнніка звалі якога павесілі?). Царква ў мурах касцёльных праіснавала да 1917 года.

Да 1875 года, маёмасць Свентаржэцкіх разам з землямі здаюцца ў арэнду, а пасля расійскі імператар дорыць Багушэвічы Шалгунову.

Да нашых дзён, толькі сямейная капліца можа распавесці пра архітэктурныя густы Свентаржэцкіх.

малюнак flieg

У 1989 годзе ў капліцы здарыўся пажар. Некаторы час яна зходзілася ў занядбаным стане. З 2002 года перададзена каталікам, дзе агульнымі намаганнямі адбываецца рэканструкцыя будынку, якая канчаткова не скончана і зараз, але лясы ўжо прыбраны і можна з задавальненнем здымаць цудоўны вобраз капліцы, які стаіць як меленькі гатычны востраў вакол высокіх дрэваў. Я спадзяюся, касцёл Божага Цела не стане чарговым даўгабудам рэстаўрацыйным.


У Багушэвічах недалёк ад мясцовага клуба можна знайсці яшчэ адзін помнік апантанаму камсамольцу – Мікалаю Рыбачонку. Які вельмі р’яна выступаў за калектывізацыю ў Багушэвічах і наваколлі, за што і быў забіты ў снежні 1924 года. Дарэчы, толькі ў 1930 годзе з Багушэвічскага сельсавета было выслана 17 сем’яў, а іх маёмасць канфіскавана на карысць калгасу.


Яшчэ ў Багушэвічах знаходзіцца помнік закатаваным габрэям гэтай вёскі.




Для тых, хто цікавіцца зорным небам, думаю фота korsart спадабаецца.


Варта, варта з'ездзіць і глянуць у гэтыя мясціны на цудоўны касцёл, на прыроду і наваколле. А па дарозе, вы зможаце заехаць яшчэ шмат у якія месцы. Яшчэ распавесці вам пра мястэчка Свіслач (Асіповіцкі раён) і можна маршрут сканчаць.


І мапа для вандроўкі

Comments

( 19 comments — Leave a comment )
vital_rudak
Aug. 23rd, 2013 04:50 pm (UTC)
Абавязкова ўключым некалі ў маршрут:) дзякуй!
azarkinm
Aug. 23rd, 2013 04:52 pm (UTC)
калі ласка. Спадзяюся, што таксама будзеце ўражаны мясцінамі.
futureal2006
Aug. 23rd, 2013 08:00 pm (UTC)
"Ведаючы, пра абыходжанне сваіх бацькоў з простым людам і хвалюючыся за іх, Баляслаў як сябра Мінскага губернскага камітэта, актыўна ўдзельнічаў у распрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы 1861 года. Што вядома прыцягнула ўвагу паліцыі, якая зладзіла за ім сакрэтны нагляд."
Насамрэч, губэрнскія камітэты па распрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы ствараліся па загадзе імпэратара Аляксандра ІІ і ў іх склад уваходзілі як раз найбольш буйныя і кансэрватыўныя землеўласьнікі, якія ніякім чынам не "клапаціліся" пра простых людзей, а толькі пра сваю кішэню. Дарэчы, падначальваліся губэрнскія камітэты цэнтральнаму Сакрэтнаму камітэту па сялянскім пытаньні ў складзе 11 чалавек, сярод якіх быў ніхто іншы як... М.М.Мураўёў, ён жа Вешальнік, а таксама шэф жандараў Арлоў і іншыя "змагары за простых людзей".
Менавіта з-за такіх вось паноў-палякаў, як Свентаржэцкія,зь іх марамі пра вялікую Польшчу "ад мора да мора" і пагардай да "брудных хлопаў", сяляне ў асноўнай сваёй масе і не пайшлі ў паўстаньне, а, наадварот, дапамагалі царскім вайскам. Гэта сумна, але факт. І нельга асуджаць за гэта сялян - было б дзіўна, калі б яны пайшлі пад кулі за людзей, якія да сьмерці секлі іх бізунамі за драбнейшыя правіны.
А вось сьвятар Данііл задоўга да паўстаньня надакучыў Свентаржэцкім, бо перашкаджаў ім зьдзекавацца над сялянамі, складаў ад імя сялян скаргі на паноў, выступаў сьведкам у судзе і г.д. Трэба яшчэ ўлічваць, што багушэўскія сяляне былі праваслаўнымі, а паны - натуральна, каталікамі... Таму пасьля пачатку паўстаньня са сьвятаром і зьвялі рахункі, абвінаваціўшы ў "даносчыцкай" дзейнасьці (у дужках: цікава, а якім жа чынам ён мог "даносіць" на паўстанцаў? Пэўна, званіў у Маскву па скайпу ці смс-кі Мураўёву кідаў...). Вось так сапраўдны заступнік за простых людзей быў абвешчаны злачынцам, а апалячаныя паны з садысцкімі схільнасьцямі прылічаны да гэрояў толькі таму, што ўдзельнічалі ў паўстаньні 1863 г. Але трэба памятаць, што далёка-далёка не ўсе ўдзельнікі гэтага паўстаньня падзялялі ідэі Каліноўскага, наадварот, Кастусь са сваімі паплечнікамі-"чырвонымі" быў у меньшасьці, таму паўстанцы і не перамаглі. І яшчэ вялікае пытаньне, хто больш павінны ў іх паразе: рускія войскі, ці такія свае "гэроі", як Свентаржэцкія і да іх падобныя, якія не тое што беларусамі, нават ліцьвінамі сябе ўжо не лічылі, і для якіх паўстаньне было толькі сродкам расправы над сваімі "свавольнымі хлопамі" і "хамамі-кацапамі" ды вяртаньня "мілай сэрцу старой Польшчы" з пэрспэктывай татальнага апалячваньня "акацапленых хлопаў на ўсходніх крэсах". Дарэчы, сімвалічна: Каліноўскі і святар Данііл засталіся з простымі мужыкамі-беларусамі і прынялі сьмерць, а пан Свентаржэцкі з'ехаў у Парыж і жыў доўга і шчасьліва...

Edited at 2013-08-23 08:01 pm (UTC)
azarkinm
Aug. 24th, 2013 01:42 am (UTC)
Шмат хто з'ехаў у замежжа пасля гэтага паўстання. Таксама павінны былі застацца і памерці тут? У любым выпадку вядома ідэальныя, добрыя і лагодныя паны, якія шчыра абыходзіліся са сваім людам былі не ўсе. Вядома былі і такія, якія проста распраўляліся з сялянамі. Але да Свентаржэцкага далучаліся і іншыя атрады, якія ўдзельнічалі ў паўстанні. І факт застаецца фактам, ён кіраваў Ігуменскім паветам. Таму лічу, што ўсе думкі павінны існаваць, а для таго, каб паставіць кропкі ў гісторыі паўстання, трэба валодаць архівамі ды даследваць гэта пытанне. Не трэба адмаўляцца і ад таго, што царская ўлада зусім закруціла гайкі ў дачыненні да ўніятаў і католікаў пасля 1863 года. Касцёлы зачыняліся і перадаваліся праваслаўным, прытым, нават там, дзе праваслыўных та і не было. Таму добры святар і надпіс на помнкіку пра польскіх мяцежнікаў для мяне таксама пад вялікім пытаннем застаўся. Але я буду ведаць, што не ўсё адначначна ў дачыненні да Свентаржэцкіх у дадзеным паўстанні. Дзякуй.
svetatarnikova
Aug. 24th, 2013 09:24 am (UTC)
Дзякуй за цiкавыя i грунтоўныя расповеды.
Перад якой-кольвек вандроўкай ужо ведаю, дзе напрамак шукаць)
azarkinm
Aug. 25th, 2013 04:23 am (UTC)
вельмі рада што спатрэбілася інфармацыя. :-)
flieg
Aug. 28th, 2013 06:55 am (UTC)
Мне еще очень понравилась быстрая речка, которая за обрывом прямо возле костела (вид оттуда на костел примерно такой http://flieger.boloto.org/draw/bogush.jpg). Там на деревьях лежать удобно:) Как там сейчас, не обмелело?
azarkinm
Aug. 28th, 2013 03:32 pm (UTC)
нажаль да рачулкі мы не спускаліся. Але выгляд вядома вельмі маляўнічы атрымліваецца з машага малюнка
azarkinm
Aug. 28th, 2013 03:55 pm (UTC)
і дарэчы, вы больш не малюеце, ці больш не выкладваеце, ці не вандруеце?
flieg
Aug. 29th, 2013 06:25 am (UTC)
По возможности я все это делаю, только сейчас за всеми жизненными событиями такая возможность появляется чуть ли не раз в год. Раньше это было просто заполнение какой-то пустоты, для которой свободного места сейчас нет :) Выезды, конечно, бывают, но они стали совсем стремительные.
azarkinm
Aug. 29th, 2013 06:32 am (UTC)
шкада. у вас вельмі добра атрымліваецца. Але калі будуць новыя малюнкі абавязкова выкладвайце. І ці можна ваш малюнак выкарыстаць для гэтага паста? вядома з указаннем аўтарства.
flieg
Aug. 29th, 2013 07:35 am (UTC)
Спасибо за лестный отзыв, мне вот всегда было немножко неудобно за то, что за этими рисунками нет никакой профессиональной подготовки, никаких построений, и с моей точки зрения это "просто каляки" . Но если со стороны все о.к., тогда конечно можно это использовать :)
livejournal
Aug. 30th, 2013 08:40 am (UTC)
ВАНДРУЙМА (Маршрут №3)
User dmitry5530 referenced to your post from ВАНДРУЙМА (Маршрут №3) saying: [...] га святара. А яшчэ… цудоўныя начныя фатаздымкі. :-) http://azarkinm.livejournal.com/131036.html [...]
viola26
Oct. 14th, 2013 08:07 pm (UTC)
ого!
doorsers
Jan. 22nd, 2014 06:38 am (UTC)
а чаму не распавялі што касьцёл збудаваны на старым кургане, якому 3 тысячы гадоў? у 60-я там праводзіліся даследваньні і знайшлі шмат цікавых рэчаў: пацеркі, завушніцы, нажы, скрабкі і г.д. Таксама у Багушэвіцкай школе існуе музей, невядома ці яшчэ дзейнічае, там былі косці маманта, біўні ці нешта такое...
azarkinm
Jan. 22nd, 2014 07:40 pm (UTC)
Наконт маманта не ведала, што ён яшчэ там захоўваецца.
livejournal
May. 2nd, 2014 04:22 pm (UTC)
Блогерский путеводитель по республике Беларусь: расши
User loginov_lip referenced to your post from Блогерский путеводитель по республике Беларусь: расширенный и дополненный saying: [...] Березинский район Багушевичи [...]
livejournal
May. 2nd, 2014 08:10 pm (UTC)
Блогерский путеводитель по республике Беларусь: расши
User loginov_lip referenced to your post from Блогерский путеводитель по республике Беларусь: расширенный и дополненный saying: [...] Березинский район Багушевичи [...]
livejournal
May. 3rd, 2014 10:47 am (UTC)
Блогерский путеводитель по республике Беларусь: расши
User petroff_01_lip referenced to your post from Блогерский путеводитель по республике Беларусь: расширенный и дополненный saying: [...] Березинский район Багушевичи [...]
( 19 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com