?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Мястэчка Свіслач, Асіповіцкага раёна, месціцца як вы ўжо зразумелі на рацэ Свіслач. І краявід, які вы пабачыце з гары цудоўны! Не здарма ж гэта месца ў ХІІІ ст. нашы продкі выбралі для замчышча. Пры археалагічных раскопках у 1962 годзе вядомы архіолаг Загарульскі выявіў, што ў ХІІІ ст. замак быў спалены і пасля адбудаваны. Але ў 1506 годзе разбураны крымскімі татарамі, а ў 1535 годзе маскоўскім войскам. Замак з 1501 года меў на ўзбраенні агнястрэльную зброю. Паводле перапісу, які зрабіў уладар Свіслачы Багуслаў Радзівіл, у замку меліся 3 вежы, уязная брама і абарончая сцяна. У 1655 годзе замак быў спалены маскоўскім войскам і надалей не аднаўляўся.



Макет рэканструкцыі Свіслачскага замка.


У канцы ХVIIІ ст. Незабыдоўскія, якім належыць у гэты перыяд гісторыі Свіслач, на месцы замка будуюць гаспадарчыя збудаванні. Менавіта іх час ад часу прымаюць за руіны замка і гісторыкамі ўжо даказана, што яны такімі не з’яўляюцца. Але гэта не перашкаджае вабіць да руін турыстаў, здымацца на фоне магутных сцен і краявідаў, дзе Свіслач зліваецца з Беразіно.



Але гісторыя будынка не менш пакутная чым любога замка на Беларусі. Чым толькі ён не з’яўляўся за сваю гісторыю – і гаспадарчай прыбудовай, і сінагогай, і школай, і пякарняй і нават ДРБУ №199 горада Асіповічы (запытаецеся што такое гэта ДРБУ і з чым ядуць яго, скажу не ведаю, але інфармацыя пра размяшчэнне ў будынку ёсць). Планавалася нават узвесці на руінах на ўзвышшы ды каб было здалёк відаць новай царквы. Але дзякуй богу месца для царквы знайшлі іншае. А руіны засталіся і чакаюць далейшага свайго лёса.



Маляўнічыя мясьціны запрыкмецілі кінематаграфісты, дзе ў 1993 годзе здымалі фільм “Чорны бусел” В.Турава, прысвечаны Чарнобылю, і ў 2005 годзе шматсерыйны дзіцячы фільм “Тры талеры” І.Чатверыкова.



З архітэктурных помнікаў можна знасці ў Свіслачы дом арандатара (мы не шукалі).

фота з globus.tut.by

Дом Яцко (нажаль не знялі) пабудаваны ў пачатку ХХ ст., як крама і карчма. Будынак знаходзіцца, якраз па дарозе да старых руін.

фота з globus.tut.by

І можна пабачыць нейкі жахлівы гібрыд праваслаўя і мусульманства. Не ведаю як вам, але менавіта так мне нагадалі вось гэтыя поўнасцю абкладзеныя золатам купалы. Таму, царкву Свята-Мікольскую наўмысна не здымала, бо проста была шакавана пабачыным.




А яшчэ… самае абсурднае ў сучаснай беларускай гісторыі Свіслач, што ў 2008 годзе, пры складані Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі ад Асіповічскага раёна мясцовая вертыкаль прапанавала ўнесці толькі два аб’екта. Дом Яцко… і… не падайце з крэсла… братэрскую магілу. І толькі намаганнямі актывістаў і праваабаронцаў замчышча ХІІІ ст, і руіны, якія на ім размешчаны былі ўнесены ў спіс пазней. Вось такая яна, наша рэачаіснасць.


І яшчэ раз звяртаю ўвагу на тое, якія цудоўныя там краявіды!


width="900" height="600">

І вядома мапа, калі надумаеце паехаць.

Comments

( 12 comments — Leave a comment )
supron_licvin
Aug. 28th, 2013 08:30 pm (UTC)
хм, царква - бомба(
мне шкада грошаў прыхажан, якія будавалі яе
azarkinm
Aug. 28th, 2013 08:37 pm (UTC)
вы падабралі добрае слова... яно трапна падыходзіць. я адну яшчэ такую бомбу знайшла... хоць лажыць хоць падай. хутка выкладу.
Dzmitry Charnitski
Aug. 29th, 2013 12:49 am (UTC)
Дзякуй, вельмi добры i цiкавы блог
azarkinm
Aug. 29th, 2013 04:51 am (UTC)
дзякуй. заходзьце далей.
tumash
Aug. 29th, 2013 09:14 am (UTC)
ДРБУ - дарожна-рамонтнае будаўнічае ўпраўленне.
azarkinm
Aug. 29th, 2013 10:02 am (UTC)
дзякуй
victogan
Aug. 29th, 2013 09:59 am (UTC)
ДРБУ - Дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне
azarkinm
Aug. 29th, 2013 10:03 am (UTC)
дзякуй.
livejournal
Aug. 30th, 2013 08:40 am (UTC)
ВАНДРУЙМА (Маршрут №3)
User dmitry5530 referenced to your post from ВАНДРУЙМА (Маршрут №3) saying: [...] каля старых муроў і… горад з цудоўнейшымі краявідамі. http://azarkinm.livejournal.com/131315.html [...]
escargon
Sep. 4th, 2013 08:33 am (UTC)
Была там как раз-таки этим летом - замечательное местечко, и виды там прекраснейшие. А еще там можно покупаться сразу в двух речках, ведь там Свислочь впадает в Березину.
azarkinm
Sep. 5th, 2013 03:32 am (UTC)
ну так. пра купанне ў двух рэчкаў я не дадумалася. :-) гэта ж лагічна. Пашансціла тым хто родам адтуль.
escargon
Sep. 5th, 2013 12:44 pm (UTC)
Ну да:) А я была как раз по жаре, так что можно сказать пришлось. Вот только возле замка подхода нет - по уши в грязь вляпалась, зато есть возле моста...и дальше Березина очень красивая идет по дороге к Бобруйску - высокий берег.
( 12 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com