?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

ВАНДРУЙМА (Маршрут №3)

Вось і скончылася чарговая мая вандроўка і таму, у мяне ёсць прапановы для тых, хто не ведае чым заняцца ў надыходзячыя выходныя. Вандроўка ў магілёўскім накірунку. Вандроўка зойме адзін светавы летні дзень (калі вы вандруеце на машыне). Такім чынам, заліваем пакуль яшчэ таннае паліва сабе ў машынку, ці шукаем сяброў, якім трэба заліць гэта ж паліва і сядаем у іх машыну і... ПАЕХАЛІ! :-)


Убель
Як кожны беларус павінен ведаць хто такі Манюшка, так і кожны вандруючы ў магілёўскім кірунку, павінен хаця бы раз даехаць да помніка на месцы сядзібы дзе ён нарадзіўся. :-)
http://azarkinm.livejournal.com/127969.html (дарэчы дадала мапу дзе шукаць помнік)


Чэрвень
Прыгожы касцёл, прыгожае старая назва горада Ігумен, прыгожы помнік Манюшке і "маці ігумене" са словамі “Магутны Божа”, шмат савецкіх помнікаў прысвечаных Другой сусветнай вайне, усё гэта вы пабачыце, калі завітаеце ў Чэрвень.
http://azarkinm.livejournal.com/128279.html


Валадута
Варта, варта па дарозе ў радавы маёнтак Слатвінскіх заехаць у вёску, якая таксама належыла ім. Дзе ў ХІХ ст. быў пабудаваны бровар.
http://azarkinm.livejournal.com/129830.html


Раванічы
Былы радавы маёнтак Слатвінскіх, руіны касцёла, белы дуб (адзіны на Беларусі), дэндрапарк, непазнавальна перароблены бровар і цудоўнейшы палац. Мясціны, дзе дзейнічаў Дуброўскі, той самы вобраз якога так маляўніча падаў ў рамане Пушкін. Усё гэта вы пабачыце тут, у Раванічах.
http://azarkinm.livejournal.com/129507.html


У вас хапае часу? Тады заязджаем ў Беразіно, але калі не хапае, то можаце адкласьці вандроўку па гораду да лепшых часоў. Маршрут з наведваннем цудоўнага палаца я вам яшчэ прапаную.

Беразіно
Цудоўнешы стары горад які вядомы з 1501 года. Знайсці палац вам будзе не цяжка. Але спачатк вядома прачытайце, што ж тут адбывалася з сям’ёй Патоцкіх, і чаму яны ледзьве не згубілі сваю маёмасць.
http://azarkinm.livejournal.com/111440.html


і ў вас ёсць магчымасьць пабачыць самую вар’яцкую карову. Спыняемся і фатаграфуемся.
http://azarkinm.livejournal.com/130572.html


Калі вы адклалі наведванне Беразіно да лепшых часоў, то тады будзьце пільнымі, і бярыце правей на трасе, бо дарога хутка пойдзе ўправа. Не патрапілі? Тады прыйдзецца вяртацца…. Ці знайсці плюс у тым, што не патрапілі на з’езд з трасы і заехаць паглядзець палац у Беразіно :-).

Багушэвічы
Магічны гатычны касцёл чакае вас у гэтых мясцінах. Расповяд пра жорсткіх паноў, пра прыгожы касцёл, пра забітага святара. А яшчэ… цудоўныя начныя фатаздымкі. :-)
http://azarkinm.livejournal.com/131036.html


Свіслач
Горад дзе вы знойдзеце недарэчныя праваслаўныя купалы, дзе рака Свіслач зліваецца з Беразіной, дзе здымаюць беларускае кіно каля старых муроў і… горад з цудоўнейшымі краявідамі.
http://azarkinm.livejournal.com/131315.html




І ўсё… вандроўка на сёння ў нас скончылася. Таму калі вы паспелі пры свеце наздымаць прыгожых фатаздымкаў, а часу яшчэ шмат і душа не хоча вяртацца ў Мінск… то тады пікнік.

А далей... дарогай на трасу М5 Мінск-Гомель і да хаты… (гэта калі вы з Мінску :-))

Comments

( 15 comments — Leave a comment )
incopolis
Aug. 29th, 2013 10:07 pm (UTC)
Как мне кажется, стоит сразу указать, автомобильная ли это экскурсия или велосипедная. А то ж я могу не понять и по привычке поехать автостопом и потом застрять в ночи на первой трети маршрута :)
azarkinm
Aug. 30th, 2013 04:07 am (UTC)
неяк я пра гэта нават не падумала. Выпраўлю зараз.
dmitry5530
Aug. 30th, 2013 08:39 am (UTC)
Prygojiya ruiny...
azarkinm
Aug. 30th, 2013 03:45 pm (UTC)
руіны нажаль заўсёды прыгожыя.
livejournal
Aug. 30th, 2013 08:40 am (UTC)
ВАНДРУЙМА (Маршрут №3)
User dmitry5530 referenced to your post from ВАНДРУЙМА (Маршрут №3) saying: [...] Оригинал взят у в ВАНДРУЙМА (Маршрут №3) [...]
mi_ku_apx
Aug. 30th, 2013 08:41 am (UTC)
молодец. хорошая тема. продолжай составлять маршруты!
было бы ещё круто прикреплять трек
azarkinm
Aug. 30th, 2013 03:45 pm (UTC)
трэк? што гэта?
mi_ku_apx
Aug. 30th, 2013 04:48 pm (UTC)
http://forum.poehali.net/index.php?board=12;action=display;threadid=61126
в первом сообщении темы трек
его можно "залить" в навигатор, тогда не нужна карта, а сразу можно ехать по проложенному маршруту и найти все достопримечательности, даже если они запрятаны
azarkinm
Aug. 30th, 2013 06:26 pm (UTC)
я падумаю. :-) ты не даем мне адпачыць. пастаянна нешта новае падкідваеш. толькі мапу зрабіла, атрымалася, што ў мяне зашмат цэтлікаў на мапе. яны пераходзяць на іншую старонку і непаказваюцца для гледача. зараз разбяраюся з гэтай праблемай. а ты мне прапануеш асвойвай пракладку трэка. :-) я падумаю.
(Anonymous)
Aug. 30th, 2013 07:45 pm (UTC)
надо расти и шагать вперед.
глядишь, выпустишь исторический путеводитель
mi_ku_apx
Aug. 30th, 2013 08:35 pm (UTC)
мой коммент инкогнито
azarkinm
Aug. 31st, 2013 07:22 am (UTC)
што праўда то праўда. стаяць заўсёды на месцы не трэба. а тое так і закансервіравацца можна. у мяне ёсць знаёмыя якія вярстаюць усё яшчэ ў Пэйджэйкеры, калі ўжо відаць усе кампаніі перайшлі на Індызайн. :-)
mi_ku_apx
Aug. 31st, 2013 08:28 am (UTC)
а есть ли у тебя возможность печатать открытки, буклеты в офсете?
azarkinm
Aug. 31st, 2013 10:23 am (UTC)
не. няма. усё яшчэ плануеш друкаваць паштоўкі?
mi_ku_apx
Aug. 31st, 2013 12:58 pm (UTC)
разные идеи посещают мою голову...
( 15 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com