?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

ЗАЛЕССЕ

Распавядаць пра канал “Беларусь 3” не буду. Спадзяюся, што ўсе ведаюць, што гэты канал лічыцца культурніцкім. Тут можна знайсці беларускія мастацкія і дакументальныя фільмы, мультфільмы па-беларуску... і шмат іншага цікавага. Дык вось, калі вы цікавіцеся гісторыяй, культурай нашай краіны, гэта канал для вас.

І калі вам даспадобы вандроўкі па Беларусі, то да ранішняй кавы прапаную вам 15-хвілінную перадачу, а хутчэй замалёўку – “Мой горад”. Эфір паўтараецца на працягу дня, таму калі кава ў вас ранішняя не зранку :-), то выбірайце час – 8.00; 12.00; 16.00; 22.40. У перадачы, беглым вельмі беглым чынам распавядаецца пра розныя мястэчкі краіны. А для чаго гэта я кажу? А таму што ў сераду 18 верасня будзе 15 хвілін пра ЗАЛЕССЕ Агінскага. :-) Паглязем? Я гэту перадачу яшчэ ніколі не глядзела. Пачакаю Агінскага.

P.S. І на канале паказваюць шмат дакументалкі пра гістарычных асоб Беларусі.

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com