?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Ратушы Беларусі

Не так даўно адчынілі Ратушу ў Магілёве. А я як чалавек, які цікавіцца архітэктурай краіны адразу задалася пытаннем "Дзе ж яшчэ ў нас ратушы?".



І вось атрымоўваецца, што ратушы былі ў нас у шмат якіх гарадах, але да нашых дзён захавалася 5 ратуш (Шклоў, Чачэрск, Слонім, Віцешск, Нясвіж) і 2 адноўленыя (Мінск, Магілёў). Ратушы будаваліся ў гарадах, якім надавалася Магдэбурскае права (каля 60 гарадоў), але пасля канчатковага яднання двух народаў Кацярынка ІІ вырашыла, што ганарыцца беларусам сваім правам вольным не трэба і пазнішчала ратушы.

У Мінску ратушу была пабудавана ў 1499 годзе, знішчана ў 1851, адноўлена ў 2003.


У Віцебску пабудавана ратуша ў 1624 годзе і была першапачаткова драўляная, а ў 1775 была пабудавана каменная, якая стаіць і зараз.


У Нясвіжы пабудавана ў 1596 годзе, але ў 1836 здарыўся пажар які спаліў верх вежы, мясцовыя ўлады з задавальненнем не сталі аднаўляць яе, так яна ў абрэзаным выглядзе і праіснавала да канца 90-х гадоў ХХ ст. Калі вандравала студэнткай нават фоткі ёсць яшчэ маёй персоны на не адноўленай ратушы.


Чачэрск атрымаў сваю ратушу ў ХVIII ст. Унікальнасць гэтай забудовы ў тым, што аснова каменная, а вежы драўляныя.


Магілёўскую ратушу аднавілі ў гэтым годзе, існавала яна з ХVII ст. да 1957 года, калі савецкія ўлады давяршылі тое, што не здолела зрабіць Кацярына ІІ.


Шклоў пабудаваў ратушу ў ХVIII ст. Дзякуючы, сучаснаму ўладару Беларусі, і такому святу як Дажынкі, калі ў горадзе наводзіцца лоск і прыгажосць паказушная, ратуша была адрамантавана.


І самая сумная ратуша з існуючых гэта Слонімская, бо ніяк яна не выяўляецца як ратуша, і звестак не засталося пра яе выгляд. Каб праходзіла побач, нават не звярнула ўвагі на гэты звычайны дом.

Comments

( 4 comments — Leave a comment )
retshyz
Jul. 7th, 2008 02:25 pm (UTC)
Мне падалося, што і ў Берасьці ёсць... ці была...
А ў Гомелі дык дакладна стаіць у цэнтры ля пляца Паўстаньня (1911 году)
azarkinm
Jul. 7th, 2008 03:30 pm (UTC)
Нажаль магу вас расчараваць, адзіная ратуша ў Гомельскай вобласці гэта Чачэрская. У самім абласным цэнтры ратушы няма. І пра Брэст, таксама зараз ужо знойдзена месца дзе стаяла ратуша і вядуцца гаворкі пра яе аднаўленне. Дарэчы ў Брэсце ратуша была амаль самай старажытнай на тэрыторыі Беларусі, бо Магдэнбургскае права гораду далі ў 1395 годзе.
bacian
Oct. 7th, 2008 07:41 pm (UTC)
про Минскую ратушу не совсем верно
В 1499 году Минск получил Магдебургское право, первое, деревянное, здание ратуши было построено в первой половине XYI века, а каменное здание ратуши было сооружено в 1582 году
http://minsk-old-new.com/minsk-2846.htm
azarkinm
Oct. 8th, 2008 05:04 am (UTC)
Re: про Минскую ратушу не совсем верно
:-) вашыя звесткі таксама не зусім дакладныя :-). Бо ўсё ж такі як толькі давалі гораду Магдэбурскае права, яму надаваўся свой герб і магнаты выкарыстоўваючы вялікія прывілеі пачыналі арганізоўваць самакіраванне ў горадзе і адпаведна будаваць ратушу. Магчыма яна была першапачаткова не ў тым месцы дзе мы звыклі на яе глядзець, але само паняцце ратушы ў горадзе было.

Вось цытата з Энцыклапедыі гісторыі Беларусі Т. 5, стр.179,
/Пра будаўніцтва ратушы ў Мінску ў 1499 адзначана ў прывілеі па арганізацыі кіраўніцтва ў горадзе паводле Магдэбурскага права. Як існаванне ратуша ўпамінаецца ў1582 (але ў 1591 зноў згадваецца пра яе будаўніцтва)./
( 4 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com