?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Мястэчка Гервяты заманьвае турыстаў у Астравецкі раён сваім касцёлам. Гэты цуд трэба пабачыць увачавідку, бо што б вы не бачылі на фатаздымках, вядома не можа перадаць тое адчуванне, калі бачыш будынак у рэальнасці.


Першыя гістарычныя ўзгадкі вёскі адносяцца да 1434 года. А 2014 годзе, падлічу вам хуценька, Гервяты будуць адзначаць 580-годдзе свайго існавання.


Чаго толькі не было за часы існавання вёскі і пажары, і войны, і росквіт. У 1563 годзе атрымалі статус мястэчка з усімі плюсамі таго часу.


Пасля трэццяга падзела Рэчы Паспалітай Гервяты пераходзяць ва ўладанне Расійскай імперыі.


Перыяд ХІХ і пачатку ХХ стагоддзя праходзіць пад імям Дамейка, якія валодалі мястэчкам да 1944 года. Менавіта пры іх фундацыі і з’явіўся Касцёл Святой Троіцы ў нэагатычным стылі ў 1899–1903 годзе. А да дагэтуль у розныя гады існавала тры драўляныя касцёлы. Самым першы касцёл з’явіўся тут у 1536 годзе.




На будаўніцтве касцёла кожны дзень працавала 70 чалавек, гэта і дало магчымасці ў такія кароткія тэрміны, пакуль царская ўлада не перадумала, скончыць працу.


Каб не губляць часу на прывоз цэглы, быў збудаваны недалёк завод. А для яго вытворчасці мясцовае насельніцтва здавала яйкі, для скрапляляльнага элемента ў вытворчасць цэглы.

злевага боку касцёла размешчаны цудоўны парк з 12 скульптурамі апосталаў



Чарапіцу прывезлі ўжо з Нямеччыны.

фота з форума globus.tut.by

Вышыня гервяцкага храма – 61 м. Дзякуючы гэтаму ён лічыцца адным з самых высокіх храмаў Беларусі і займае пачэснае ці то 1 ці то 2 месца. На першым месцы знаходзіцца Касцёл Нараджэння Панны Марыі ў Відзах, які вышынёй ад 59 да 76 м, чаму не могуць дакладна вызначыць вышыню храма ў Відзах не ведаю, але таму і спрачаюцца гэтыя касцёлы паміж сабой.

(фота ад tomkad)

А яшчэ, гэта адзіны ў Беларусі, храм калі верыць літаратуры, дзе прыменены аркбутаны (наружныя полуаркі, якія размяркоўваюць нагрузку з асноўнай сцяны на кантарфорсы – асобныя апоры).


У савецкія гады будынак абклалі драўлянымі гаспадарчымі прыбудовамі, вокны і вітражы былі разбіты, а разетка над цэнтральным уваходам забіта дошкамі.

фота 1980-х

У 1990-я гады касцёл вярнулі вернікам.


А з прыездам новага ксяндза Леаніда Несцюка касцёл пачаў вяртаць сваю веліч.


Прыбралі драўляныя прыбудовы, замянілі дах, і спілілі дрэвы навокал, якія хавалі касцёл ад наваколля.

таксама фота з нэта, калі вакол касцёла яшчэ былі будаўнічыя ляса для рэканструкцыі фасадаў

Па старым фатаздымкам аднавілі разетку над уваходам, а калі разбівалі дэндрапарк то знайшлі і рэшткі вакон, якія былі зняты з касцёла ў 80-я гады. Па фрагментам вітражоў пакрыху гродзенскія мастакі аднаўляюць вокны.




Недалёк ад касцёла на раке Лоша ў пачатку ХХ ст. быў збудаваны млын у нямецкім стылі (які даволі рэдкі для нашых мясцінаў). У 2000-я яго адрамантавалі і прыстасаваны пад карчму. Карчма скажу вам па сакрэту… магла бы быць і лепшай, вельмі нагадвае савецкую забегалаўку.


Ад сядзібы Дамейка нічога не засталося, толькі дрэвы навокал. А між іншым, набываў маёнтак Казімір Дамейка, стрыечны брат Ігнація Дамейка ды сябар Адама Міцкевіча яшчэ напачатку ХІХ ст..


А апошнім уладаром з роду Дамейка быў Вацлаў Дамейка (…–1935), хрэснік паэта Антонія Адынца, магілу яго можаце пабачыць каля муроў касцёльных. Пасля яго смерці ўладанні пераходзяць да жонкі Марыі Дамейка.




Сядзібны дом быў драўляны і згарэў напачатку Другой сусветнай вайны. Мы можам пабачыць яго толькі на фатаздымку 1939 года. Нажаль унутраных фатаздымкаў засталося, але дзякуючы кнігі Афтаназіі можна хаця бы прыблізна ўявіць, што ж было ўнутры дома. У доме было14 пакояў, з якіх два – салоны. Сцены былі ўпрыгожаны габеленамі і партрэтамі гаспадароў дома, у пакоях віселі жырандолі з венецыянскага шкла. Мелася бібліятэка з калекцыяй кніг на розных еўрапейскіх мовах.


Вакол касцёла размешчаны драўляныя літоўскія крыжы.


У наваколлі вялікая літоўская дыяспара, таму касцёл хіба не адзіны ў краіне дзе вядуцца службы на 3-х мовах – беларускай, польскай і літоўскай.




Касцёл прываблівае сябе яшчэ і дэндрапаркам, дзе месцяцца экзатычныя для нашага надвор’я расліны, у тым ліку магнолія.


Блукаючы ў цішы касцёльных раслін, здзіўляешся, як звычайны прыхажанін, без патрэбнай адукацыі здолеў за некалькі год зладзіць тут такую прыгажосць.


Дапамагаюць усім светам – нехта расліны прывязе, нехта вазоны, а нехта і грашыма на карысць парка.



(фота з форума globus.tut.by)

Касцёл заўсёды адчынены ў Гервятах, так што не саромейцеся, паспрабуйце адчыніць дзверы. Унутраная частка зроблена ў вельмі спакойных і ў той жа час строгіх рысах.


Comments

( 14 comments — Leave a comment )
tam_erm
Jan. 23rd, 2014 08:15 am (UTC)
Няхай у дадатак к цудоўнаму расповяду будзе яшчэ здымак аргана. Пачуць, на жаль, не давялося, але ен дзейнічае


Посмотреть на Яндекс.Фотках
azarkinm
Jan. 23rd, 2014 03:40 pm (UTC)
Дзякуй за фотку. Мы таксама не чули арган, і ўвогуле ў касцёле нікога не было.
pavellic
Jan. 23rd, 2014 12:00 pm (UTC)
Як заўжды прыемна чытаць пра вашы вандроўкі)
azarkinm
Jan. 23rd, 2014 03:41 pm (UTC)
:-) дзякуй.
dima67574
Jan. 23rd, 2014 07:05 pm (UTC)
Прекраснейший костёл, несколько лет мечтал увидеть и в этом году наконец-таки увидел его вживую) Он просто прекрасен: внутри, снаружи, территория вокруг. Конечно хотелось бы посетить башню, потому что по фоткам виды там суперские.
azarkinm
Jan. 24th, 2014 04:03 am (UTC)
Так. Так. Для гэтага касцёла не знаходзіш слоў. Мы вандравалі ўжо калі была позняя восень, вельмі баялася, што светавога дня не хопіць. А нам пашансціла, што пасля Ашмян сонца вызірнула з-за хмараў. Таму Солы і Гервяты былі як кропелькі святла ў беларускім шэрым небе.
budgawl
Jan. 24th, 2014 08:05 am (UTC)
не читал, но одобряю
а когда фото сделаны? мост еще или уже целый?
azarkinm
Jan. 24th, 2014 08:09 am (UTC)
Фота зроблены ў лістападзе ці кастрычніку не памятаю, а зараз глянуць няма дзе.
mi_ku_apx
Jan. 24th, 2014 08:01 pm (UTC)
о, раптам заўважыў, што не рабіў посту з Гервятамі. Некалькі разоў ужо быў там.
На вежу самі хадзілі?
azarkinm
Jan. 24th, 2014 08:50 pm (UTC)
Не. Нажаль гэта фатаздымкі з нэта. Там дзе парк бачны, яшчэ няма скульптур апосталаў.
ziemlarob
Jan. 24th, 2014 08:35 pm (UTC)
Нехта назваў касцёл у Гервятах "беларускі Нотр-Дам". На жаль не памятаю, хто, але, здаецца цалкам справядліва.
azarkinm
Jan. 24th, 2014 08:51 pm (UTC)
Гэта назва пастаянна паўтараецца ва ўсіх крыніцаў. Але мне падаецца, што сувязь з Нотр-Дамам хіба толькі гатычнасць.
(Anonymous)
Jan. 27th, 2017 01:21 pm (UTC)
Дом не сгорел его разрушили вроде в 90 х
azarkinm
Jan. 28th, 2017 06:07 am (UTC)
Вы з тых месцаў? Дакладная інфармацыя?

І дзякуй за заўвагу.
( 14 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com