?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Вёска Мураванка атрымала сваю назву ад мураванай царквы, пабудаванай тут у пачатку ХVI ст. Цікава, што дакладнай даты пабудовы няма ў гісторыкаў, ёсць толькі дакументы, якія дазваляюць казаць, што царква была пабудавана паміж 1516-1542 гадамі.


Гісторыя бадаўніцтва напрамую звязана з фальваркам Малае Мажэйкава, аб якой я распавядала тут http://azarkinm.livejournal.com/148607.html .

Сядзіба ў Малым Мажэйкава

Спачатку тэрыторыя, на якой зараз месціцца царква, належыла Гагіну, які валодаў Мажэйкаўскім дваром і навакольнымі землямі, але за ўдзел у паўстанні Глінскіх быў пазбаўлены надзелаў. Новым уладаром у 1508 годзе становіцца кіеўскі баярын Тышкевіч, але і ён уладарыў тут нядоўга, праз паўгады землі ў яго былі канфіскаваны. Трэцці раз за год Мажэйкаўскі двор мяняе ўладара. Князь Васіль Палубенскі, трэцці ўладар Мажэйкава, праз год быў заўважаны ў незразумелых стасунках са здраднікамі Глінскімі і пакараны годам турмы. Пакуль князь сядзеў, яго землі падзялілі. Ад Мажэйкава ў 1511 годзе быў адрэзаны значны кавалак і перададзены Шымке Мацковічу. З’явіўся фальварак Малае Мажайкава, які належыў Шымке, а Вялікае Мажэйкава засталося за Васілём Палубенскім.


Дык вось менавіта Шымка вырашыў на месцы драўлянай капліцы Вітаўта (па паданні ён тут хаваўся, калі збёг з Крэўскай турмы ад Ягайлы) пабудаваць мураваны храм.

У 1541 годзе пасля смерці, Шымку, як галоўнага фундатара царквы, пахавалі ў скляпеннях храма.


Царква ў Мураванцы належыла ўладарам двара Малае Мажэйкава і перадавалася разам з усімі землямі ў спадчыну. Нарушэвічы, Гутэн-Чапскія, Хадкевічы і Кастравіцкія валодалі Малым Мажэйкавым да ХІХ стагоддзя.


Грунтоўныя пашкоджанні сценам былі нанесены у ХУІІ ст падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай. Пасля кожнай вайны царква аднаўлялася, а з аднаўленнем прыносіліся і новыя аздабленні будынка.


Калі вы паходзіце вакол царквы, то адчуеце ўсю веліч шматгадовай гісторыі. Вы толькі ўявіце, што калісьці тут хаваліся ад захопнікаў людзі, з абразур глядзела зброя, і раздаваліся гукі стрэлаў, а на званніцы знаходзіўся дазорны. У царкве над уваходам гісторыкі ад вапны адкрылі старажытную кладку, якая не перастае ўражваць. Маглі ж пабудаваць проста звычайную прамую сцяну, але вырашылі аздобіць яе вось такім уваходам.


Да ХІХ стагоддзя ў сценах існавалі патаемныя хады для хуткага перамяшчэння па абарончаму будынку.

У 1782 г. памёр граф Ян-Мікалай Хадкевіч, уладар навакольных земляў, пасля праз кароткі час – у 1784 годзе - яго старэйшы сын Вацлаў. Гэтыя дзве смерці моцна пахіснулі фінансавы стан Хадкевічаў, і ўдава прымае рашэнне аб продажы фальварка Малае Мажэйкава з навакольнымі вёскамі.
Мураванка становіцца ўласнасцю будучага актыўнага ўдзельніка паўстання 1794 года Казіміра Кастравіцкага (…–1826).


Пры Кастравіцкім адбываецца капітальны рамонт храма. Ёсць паданне, што святар царквы знайшоў у труне першага фундатара Мураванкі Шымкі Мацковіча шмат залатых грошай (узнікае пытанне – чаму ён палез у труну да Шымкі). Калі Кастравіцкі даведаўся пра скарб, то катаваннямі выцягнуў ад служкі, дзе знаходзяцца грошы. На гэтыя залатыя манеты і была праведзена рэстаўрацыя храма. У царкве у скляпеннях зараз знаходзяцца дзве мармуровыя пліты, пастаўленыя Казімірам. Адна – над магілай Шымкі, а іншая – над магілай самога Казіміра Кастравіцкага. Усе дакументы па гісторыі Мураванкі знаходзіліся ў сядзібе Казіміра Кастравіцкага, але архіў загінуў падчас пажара XVIII ст.


Католікі і ўніяты валодалі будынкам храма напрацягу ўсяго яго існавання. У 1864 годзе пасля паўстання Каліноўскага мураванка была перададзена праваслаўным. З гэтага года тут дзейнічала таксама і царкоўна-прыхадская школа.

У 1871-72 гадах праваслаўная царква робіць рамонт храма і знаходзіць у скляпеннях людскія рэшткі і надмагільныя пліты, на адной з якіх выбіта дата – 1469 г. А гэта яшчэ раз пацвярджае, што храм быў пабудаваны на месцы раней існуючага храма.


Пасля падзелу беларускіх зямель Мураванка апынулася пад Польшчай і да 1939 года належыла католікам. Пасля Другой сусветнай вайны будынак быў перададзены калгасу пад зернесховішча, пакуль у 1989 годзе не вярнулі вернікам.

На дадзены момант гэта царква Нараджэння Багародзіцы, пры якой дзейнічае нядзельная школа. Але прыхажан тут мала, і асноўны прыбытак царква мае ад ахвяраванняў турыстаў.

Comments

( 10 comments — Leave a comment )
escargon
Jun. 12th, 2014 09:25 am (UTC)
Была там года 2-3 назад и даже не сфоткала(фотоаппарата у меня тогда не была, а телефон, как назло, скончался).
Правда, буквально на этих выходных катались на велике с одной девушкой-архитектором, которая рассказывала как они на практике эту церковь реставрировали и как раз нашли старую арку под слоем новой штукатурки)
azarkinm
Jun. 12th, 2014 09:47 am (UTC)
Прыемна ведаць, што тыя хто адкрывае пакрыху Беларусь можа быць зусім побач. Хаця для большага беларускага піпалс, гэта ўсёроўна,
escargon
Jun. 12th, 2014 11:53 am (UTC)
Да. Но надеюсь на изменения к лучшему у пипалс)
azarkinm
Jun. 12th, 2014 12:02 pm (UTC)
я таксама аптымістка. і хочацца верыць у лепшае.
escargon
Jun. 12th, 2014 12:06 pm (UTC)
ну вроде есть какие-то положительные сдвиги..хотя..
если учесть все нарастающее общение с Россией..
azarkinm
Jun. 12th, 2014 12:30 pm (UTC)
Вось вось. І я пра тое ж. Хаця калі абстрагіравацца, то за гэты час незалежнасці столькі можна было зрабіць аднаўленчага.... але ўсе ідзе ліліпуцкімі крокамі.
escargon
Jun. 12th, 2014 12:46 pm (UTC)
это да..мне кажется что-то есть в самих беларусах, что мешает их независимости и патриотизму..хотя я, конечно, могу ошибаться..
azarkinm
Jun. 12th, 2014 12:52 pm (UTC)
Ой, ведаеце, якраз сёння прачытала добры артыкул http://budzma.by/news/vasil-andreyew-byelarusi-dawno-chas-vyysci-i-skazac-pryvitannye-my-naylyepshyya.html А ў мяне на працы жанчыны ходзяць і выюць "вой зараз занадта цёпла", а заўтра прыйдуць "вой пахаладала, вой дождж пайшоў" і так бясконца на любое надвор'е. Я адзін раз галоўнай "войшчыцы" сказала на заўвагу пра цеплыню "Калі б вы зараз былі ў адпачынку радавалісь бы мабыць цеплыні, што можна на вуліцу выйсці, а заўтра радаваліся б дажджу, што пыл саб'е і агарод палье, а калі няма агарода можна дома пасядзець і справамі заняцца, а вецер падымецца, дык можна з унучкай узяць змея запускаць". Маўчыць зараз. Хаця, думаю пройдзе час і зноўку войкаць пачне.

Беларусы збольшага нечым незадаволеныя. І гэта трэба змяняць капітальна. А яшчэ больш незадаволеныя калі нехта нешта робіць.
escargon
Jun. 12th, 2014 12:57 pm (UTC)
да..это тоже есть, сама замечаю и многие об этом говорят..
один водитель, содержащий фирму по перевозкам, недавно как раз говорил, что с беларусами намного сложнее работать, чем с русскими или украинцами..ибо больше не по делу, а жалоб - "какие мы бедные, как у нас все плохо" и тд и тп.
tam_erm
Jun. 12th, 2014 05:03 pm (UTC)
Беларусы збольшага нечым незадаволеныя. І гэта трэба змяняць капітальна. А яшчэ больш незадаволеныя калі нехта нешта робіць.
"Такое наша жыцце", як казала адна рэспандэнтка. Не шанцуе нам на аптымізм, бо кожны дзень новы цэннік у краме бачым. І так ужо больш за 20 год. Другой такой краіны няма - з гэткай гіперінфляцыяй.
( 10 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com