?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Працягваю распавядаць пра мясціны лесапаркавай зоны “Дразды” з яго вадаспадамі, дамбамі, сцежкамі ды альтанкамі.




Пачынаючы ад дамбы і вадаспада № 1 на мапе, ідзе сцежка ў глыбь парка. Нам менавіта трэба ісці па ёй.




Першае, што вы пабачыце, гэта вось такі цудоўны вадаспад-каскад справага боку ад вас. Не хвалюйцеся, прапусціць яго не магчыма, бо размешчаны недалёк ад сцежцы.


На мапе пад нумарам 3.

Праглядзеўшы гэты вадаспад, не спяшайцеся сыходзіць адсюль. Я прапаноўваю вам спусціцца ніжэй і паглядзець куды ж цябе вада з вадаспада.


Там вы знойдзеце таксама цудоўнае месца вось з такімі каменьчыкамі праз раку.


Прыступкі да ракі зроблены таксама ў адным стылі з пераходам.


Да рэканструкцыі парка ў 2009 годзе, палова прыступак не было, таму было неяк страшна прыгаць па іх. Зараз ужо ўсе каменчыкі на месцы, смела можна перайсці на іншы бок.


Час ад часу можна сустрэць тут цікавыя фотасесіі. Гэтым разам мы сталі сведкамі фатаздымкаў у стылі японскіх анімэ.




Вадаспады ў парку дзейнічаюць не заўсёды. Іх выключаюць калі пачынаюцца халады і ўключаюць па вясне. Таму ці глыбокай восенню, ці ранняй вясной можна сустрэць вось такую карціну.

А гэта фота было зроблена летам 2007, калі ў парку ішла рэканструкцыя і вадаспады адключалі.

Ад рэчкі з каменчыкамі адыходзіць утульная сцежка. Не спакушайцеся на яе, крочым далей. Дакладней спачатку вяртаемся да вадаспада, а пасля крочым далей па цэнтральнай сцежцы.


Чацвёрты вадаспад будзе недалёк ад трэццяга, літаральна за паваротам.


Тут вас чакае вось такі амаль крынічны калодзеж.






Побач з ім знаходзіцца альтанка. І калі не баіцеся камароў, то можна спыніцца і адпачыць.


Не забываемся, што вада не проста так ўпадае ў рэчку, там могуць быць прыгожа аформлены пераходы.




Спускаемся. На шкляху вы сустрэнеце шмат пераходзікаў,


каменчыкаў,


імправізаваных крыніц.


І ў самы канцы натыкнецеся на такі прыгожы мост.






На раке ў гэтым месцы аформлены прыгожыя парогі.






На якім мы пабачылі аднойчы вось такую фотасесію ў індзейскім стылі.


З усіх пераходаў у Драздах мне больш заўсё падабаецца гэты.


Папярэднія расповяды:
ДРАЗДЫ зімой http://azarkinm.livejournal.com/114239.html
Вяснянка (каля крыніцы) http://azarkinm.livejournal.com/120664.html
Вадаспады Вяснянкі (частка 1) http://azarkinm.livejournal.com/151054.html

Comments

( 4 comments — Leave a comment )
mi_ku_apx
Jul. 10th, 2014 04:47 pm (UTC)
першы-ручай "Грот"
другі - ручай "Калодзеж"
гэта вада, якая па трубах льецца з Драздоў у Цнянскае вадасховішча, а маленькая труба ідзе да ручаёў.
azarkinm
Jul. 10th, 2014 06:27 pm (UTC)
т.е. вада ў вадаспады паступае з Драздоўскага вадасховішча і пасля назад льецца?
mi_ku_apx
Jul. 10th, 2014 06:29 pm (UTC)
ага
azarkinm
Jul. 10th, 2014 06:44 pm (UTC)
Цікава. Мы думалі што нейкія трубы падведзены з Вяснянкі. Але лагічна вядома так як ты казаў зроблена. Усё побач.
( 4 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com