?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

У папярэдніх двух частках я распавядала пра вадаспады Вяснянкі (першая http://azarkinm.livejournal.com/151054.html , другая http://azarkinm.livejournal.com/151424.html) Асобна хачу падмеціць, што проста крочачы па парку вы будзеце з задавальненнем падымацца і спускацца па прыступкам, паварочваць на розныя сцежкі.










У нас нават з дзецьмі была гульня, калі мы даходзілі да перакрыжавання, то хтосьці адзін казаў па якой ідзем сцяжынцы. Было цікава хадзіць і не ведаць куды прывядзе выбраная дарога.


Акрамя вадаспадаў у лесапаркавай зоне Дразды вы здоелееце знайсці шмат месцаў для адпачынку. Як для некалькі чалавек...


...так і для вялікай кампаніі.

(месца што на фота вышэй не здам, паблукайце ды пашукайце яго :-)))

Пакажу вам яшчэ цудоўны мост, які злучае вадаспад № 2 з цэнтральнай часткай парка.


Блукаючы па парку вы можаце знайсці такі татэмны закуток. :-)


Праўда татэмы з іх па-мастацку зрабілі людзі.


але яны мне падабаюцца




Таксама побач з 15 сталбамі размешчаны вось такія перавернутыя карэнні


У цэнтры кампазіцыі камні.

фота было зроблена яшчэ да драўляных істуканаў.

На тэрыторыі парка раскідана каля 20 альтанак для шашлычных адпачынкаў, але мангал трэба будзе прынесці свой.


Зараз тут кожны жадаючы можа паблукаць і знайсці гэтыя цудоўныя мясціны пра якія я вам тут распавядала, а раней, як толькі мы пераехалі на Вяснянку муж вёў нас да другога вадаспада вось праз такі хмызняк.




Ды такімі сцежкамі.


Адпачыць атрымаецца ўсім у парку.

І рыбакам


І дзецям.


І тым хто захоча пасля пазагараць каля вадасховішча.


Дарэчы каля дзіцячай пляцоўкі на дрэвах можна знайсці вось такія шпакоўні, з'явіўшыеся тут гады тры таму.


Да мінусаў, а можа і плюсаў, можна аднесці поўную адсутнасць якіх нібыта кіёскаў у парку. Таму бутэрброды, ваду і марозіва бярыце з сабой.

Калі вы ў адпачынку зараз і збярэцеся прагуляцца па парку, то раю выбіраць усё ж такі працоўны дзень, бо людзей у выходныя вядома значна больш адпачывае ў парку.

Папярэднія расповяды:
ДРАЗДЫ зімой http://azarkinm.livejournal.com/114239.html
Вяснянка (каля крыніцы) http://azarkinm.livejournal.com/120664.html
Вадаспады Вяснянкі (частка 1) http://azarkinm.livejournal.com/151054.html
Вадаспады Вяснянкі (частка 2) http://azarkinm.livejournal.com/151424.html

Comments

( 4 comments — Leave a comment )
mi_ku_apx
Jul. 10th, 2014 04:53 pm (UTC)
лічу, што лепшае у гэтым парке - сцежкі з бартоў. Гэта каторыя віляюць паміж дрэвамі і па горках.
а яшчэ адно файнае месца - сцежка праз балота. Там прыгожая флора.(гэта ўсходні кавалак)
azarkinm
Jul. 10th, 2014 06:25 pm (UTC)
Мне таксама сцежкі паміж дрэвамі падабаюцца.Адчуванне нейкай казачнасці.
А сцежка праз поле мне чымсьці нагадвае Кіеўскі батанічны сад. Там ёсць таксама поле засеянае разнатраўем. І людзі прыходзяць туды проста апынуцца ў цішы, сярод палявых кветак..

Edited at 2014-07-10 06:26 pm (UTC)
bloxer1
Jul. 10th, 2014 05:41 pm (UTC)
Як заўседы - вельмі цікава ! Дзякуй !
Хачу адзначыць адно - у нармальных краінах на перакрыжавнні зауседы ставяцца ўказальнікі. І на месцах прыгатавннях ежы - дровы , вугаль і мангал чакаюць цябе. Нічога не трэба акрамя твайго жадання !
А за здымкі- падзяка !
azarkinm
Jul. 10th, 2014 06:27 pm (UTC)
Нажаль у нас яшчэ не дайшлі да такога стану. Хаця бы смецце за сабой вынеслі і тое будзе радасць.
( 4 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com