?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Вёска Дашкоўка месціцца ў Магілёўскім раёне недалёка ад трасы Магілёў–Быхаў і з’явілася яна ці то ў XVI ці то ў XVII стагоддзях (з гэтым гісторыкі пакуль яшчэ не вызначыліся) тады навакольнымі землямі валодалі Саламарэцкія. Але афіцыйнае гістарычнае ўзгадка адносіцца да 1720 года, калі вёска праходзіць па дакументам Ізабэлы-Алены Палубенскай уладаркі Баркалабава.
Лічыцца, што першапачаткова вёска называлася Багданава (ад імя першага ўладара Багдана Саламарэцкага), але пазней была перайменавана ў Дашкоўку і паходзіць ад маленькай рэчкі – Дашка, якая тут зліваецца з вялікім Дняпром.


З першым падзелам Рэчы Паспалітай мястэчка ўваходзіць у склад Расійскай Імперыі. І ці адразу пасля падзелаў, ці праз нейкі час на пачатку ХІХ стагоддзя мястэчка было падорана цітулярнаму дарадцу Антону Жукоўскаму. У 1812 годзе якраз у толькі што збудаванай сядзібе спыняліся будучыя рускія героі вайны Дзяніс Давыдаў, Надзея Дурава, а летам 1812 генерал Пётр Баграціён. Пасля моцных баёў пад Салтанаўкай у сядзібе быў зладжаны перавязачны пункт дзе знаходзіўся яшчэ адзін герой вайны Мікалай Раеўскі.

За гады кіравання маёнткам Антон Жукоўскім паступова пашыраў уладанні, так у 1841 годзе набывае вёскі Стайкі і Ліпаўка, якія раней належылі князю Евстафію Сапеге, але за ўдзел ў паўстанні 1831 года і адмову прысягнуць цару былі канфіскаваны.


У 1841 годзе землі атрымалі ў спадчыну ад дзеда непаўнагадовыя Эдуард і Аляксандр Жукоўскія. Па дасягненні паўналецця ўсіх братоў маёмасць была падзелена паміж імі і ў 1865 годзе. Дашкоўка пераходзіць да Эдуарда Іванавіча Жукоўскага, які займаўся развіццём маёнтка да 1903 года. Пры ім вёска паступова разрастаецца і ў канцы ХІХ стагоддзя налічвала каля 900 жыхароў, две царквы (драўляную ды каменную), сінагогу і два млына. Эдуард займаўся сборам матэрыялаў для энцыклапедычнага выдання “Вопыт апісання Магілёўскай губерні” пад рэдакцыяй А.С.Дэмбавецкага, дзе былі надрукаваны некалькі яго артыкулаў пра жыццё габрэяў. Пры Эдуардзе быў закладзены парк вакол сядзібнага дома. Перад домам разбіта парадная частка з вялікім кругам да якога вяла хвойная ўязная алея.

Моцным штуршком для развіцця Дашкоўскі стала будаўнітва праз вёску чыгункі і адкрыццё станцыі ў 1902 годзе.


Сядзіба ў эклектычным стылі з элементамі мадэрна была пабудавана ў пачатку ХХ стагоддзя, калі ўладанні належылі Вітольду Эдуардавічу Жукоўскаму. На малюнках Напалеона Орды можна пабачыць першую сядзібу, якая была пабудавана ў пачатку ХІХ стагоддзя каб параўнаць з тым, што мы бачым зараз.


З боку палаца які глядзеў на Днепр была зроблена тэраса з металічнымі парэнчамі. Выхад на яе здзяйсняўся праз дзвер справага боку будынка (зараз замураваны) і службовы ўваход злевага боку.


Значную частку першага паверха сядзібы займала вялікая заля, сцены якой ўпрыгожаны і зараз па перыметру шырокім фрызам з аб’ёмнай ляпнінай. На ёй прадстаўлены розныя пароды дрэў – елка, ясень, дуб, бяроза, клён, ліпа, каштан, вольха, каліна, рабіна, сасна, граб. Адным словам усе гэтыя дрэвы знаходіліся ў парку Жукоўскага. Цікавасць гэтай ляпніны яшчэ ў тым, што галінкі зроблены з натуральнага дрэва, а лісткі злеплены. Кажуць раней лісткі дрэваў былі летнія зялёныя, а зараз жоўтыя восеньскія. Але самае галоўнае, я лічу, каб пасля не засталіся толькі зімовымі галінкі без лісткоў. :-)

фота з globus.tut.by

У залі было зроблена чатыры двярных праёма, адзін злучаў залю з вітальняй, два выходзіла ў калідор, і яшчэ адзін з’яўляўся выхадам на тэрасу (на дадзены момант ён замураваны).


Над кожным праёмам знаходзіцца фрыз з выявамі міфічных крылатых ільвоў.

фота з globus.tut.by

Вітольд у мястэчку пабудаваў і лякарню, якая была перададзена ў 1912 годзе Быхаўскаму ўезднаму земству.

фота з globus.tut.by

З-за блізкай адлегласці Дашкоўкі ад магілёўскай Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, будынкам зацікавілася імператрыца Аляксандра Фёдараўна. І каб больш часу праводзіць з мужам яна захацела набыць маёнтак, але ўладары катэгарычна выказаліся супраць продажу.

Раней тут была тэраса з прыгожым аглядам Дняпра, а зараз, праз столькі год спробы схаваць сядзібу за дрэвамі савецкім людам, у іх нарэшце гэта атрымалася - Дняпра не бачна.

На тэрыторыі парка можна знайсці штучнае возера, у цэнтры якога месцілася плывучая выспа, якая даглядалася гаспадарамі маёнтка і кожны год зачароўвала ўсіх гасцей сваім перамяшчэннем па возеру. У 1968 годзе падчас чысткі возера выспа была знішчана.

фота не маё :-)

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі сядзібу Жукоўскіх нацыяналізавалі і размесцілі зямельны камітэт.


Па перапісу камітэта зладжаным у 1918 годзе маёнтку належыла амаль 3000 дзесяцін зямлі, каменная сядзіба, чатыры жылых дома, тры сарая, тры хлева, стайня, птушнік, кузня, вендлярня, каменны амбар, каменная аранжэрэя, драўляны млын, лазня і дом садоўніка. За 70 год савецкай улады з пералічаных будынкаў да нашых дзён захаваўся толькі сядзібны дом.


У гады вайны ў сядзібе месціўся нямецкі санаторый, а пасля перамогі будынак быў перададзены Дзяржаўнаму заводу канегадоўлі. Зараз тут месціцца калгасная адміністрацыя.

Мяне заўсёды здзіўляла, што каля былых шляхецкіх палацаў саветы заўсёды спрабавалі паставіць той ці іншы помнік. Ды так каб надзейна патрапляў ён у кадр.

Дарэчы ў даваеннай Дашкоўцы была моцная габрэйская абшчына, але пасля Другой сусветнай вайны не засталося ніводнага габрэя, усіх растралялі восенню 1941 года.


У пачатку 2000-х гадоў у Дашкоўку наведалася праўнучка Вітольда Жукоўскага. Яна ахвяравала грошы на рэканструкцыю будынка, ачыстку возера і ўпарадкаванне парка, а таксама на будаўніцтва дзіцячай пляцоўкі побач з палацам.


У апошнія гады нарэшце прачнулася і цікавасць у мясцовых жыхароў да сваёй гісторыі, якая не звязана з войнамі. У школьны музей перадаюцца рэчы з палаца Жукоўскіх. Такім чынам была амаль вастаноўлена гасцінная. Нямецкае піяніна, люстэркі, венскія крэслы, камод і грамафон вяртаюцца ў пакоі і хто ж ведае, што яшчэ здолеюць аднавіць у былым палацы (рэчы пакуль збіраюцца ў гістарычным музеі мясцовай школы).

P.S. Большасць апантаных турыстаў вандруюць па краіне ў свой выходны дзень, а гэта вядома выходны дзень і ўсіх звычайных людзей - субота і нядзеля. Дык вось, у гэтыя дні адміністрацыйны будынак, ён жа палац Дашкоўкі зачынены. Ёсць жаданне патрапіць у залю? Улічвайце гэты факт, а так будзеце як і мы глядзець на прыгажосць галінак і на крылатых ільвоў праз вокны. Дарэчы ў палацы захавалася і аўтэнтычная вінтавая лесвіца

фота з globus.tut.by

Comments

( 9 comments — Leave a comment )
mi_ku_apx
Aug. 1st, 2014 06:13 am (UTC)
брыдкі колер. Нібы лякарня якая.
дарэчы, "Над кожным праёмам знаходзяцца
панэлі разеткі": насамрэч гэта "фрыз". Вунь і карніз зверху ёсць.
azarkinm
Aug. 1st, 2014 09:32 am (UTC)
Дзякуй за папраўку, выпраўлю ўжо ўвечары. :-)
tam_erm
Aug. 1st, 2014 08:59 am (UTC)
Вясной і ў восень нават брыдка глядзець у бок Дняпра, наконт таго, каб падыйсці бліжэй, няма і рэчы.
azarkinm
Aug. 1st, 2014 09:31 am (UTC)
Мяркую тут выратуе сітуацыю толькі бульдозер і добрае ўпарадкаванне тэрыторыі.
zycharby
Aug. 1st, 2014 02:34 pm (UTC)
Ня ведаю, што кажуць іныя, але я лічу, што гэта добры пост і файныя фоты!
azarkinm
Aug. 18th, 2014 06:00 am (UTC)
Дзякуй.
alarmout
Aug. 3rd, 2014 07:55 am (UTC)
интересный отчет, надо будет как-нибудь туда попасть)
а внутри усадьбы имеется что-нибудь или пустые помещения, и там разрешают везде заходить?
azarkinm
Aug. 18th, 2014 06:01 am (UTC)
Памяшканне, якое на фота пустое. Але нейдзе чытала, што ўсё ж такі менавіта тут у планах стварыць музей былой сядзібы калі матэрыялаў назбіраецца шмат у мясцовай школе. Усе астатнія памяшканні палаца займае адміністрацыя калгаса.
(no subject) - varkhotel - Aug. 11th, 2014 07:58 am (UTC) - Expand
( 9 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com