?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

КУДЫ пайсці? (жнівень)

Адпачынкі сканчаюцца, як і сканчаецца беларускае лета. А таму ёсць надзея, што ўсё ж такі пакрыху ажыве і ЖЖ.
Што ж можна паглядзець і дзе пабываць у бліжэйшыя тыдні? Можа вы пажадаеце наведаць нейкае мерапрыемства наўмысна, а можа проста будзеце вандраваць якраз па гэтаму краю і заскочыце на фэсты, якія будуць праводзіцца ў розных мястэчках Беларусі.

(як па мне, дык правільная выснова на фота :-))))


22-23 жніўня – РАТАМКА (Мінскі раён, Мінская вобласць)
Фэст агню

Міжнародны фэст пройдзе ў другі раз пад Менскам. У фэсте прымуць удзел 70 удзельнікаў Украіны, Беларусі ды Расіі, якія будуць выступаць пад музычным суправаджэннем у розных жанрах: сярэднявечнае, рамантычнае, хард-рок, сольныя выступы і іншае. У межах мерапрыемства будзе прадстаўлены агнявы арган. Квіткі прадаюцца загадзя, але на бакавыя месцы будуць рэалізоўвацца непасрэдна перад шоў. Квіток на цэнтральныя трыбуны каштуе 150 тыс., на бакавыя ў дзень фэста 70 тыс.


22-24 жніўня 2014 года – вёска ВЫСОКАЕ (Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць)
“Спораўскія сенакосы” (Чэмпіянат Еўропы па ручному скосу)

Фестываль адбудзецца ўжо ў сёмы раз. Цікава будзе даведацца хто з краін Еўропы прыме ўдзел у дадзеным мерапрыемстве. У мерапрыемстве адбудзецца “Кірмаш праектаў” праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонда, камандныя і персаналь спаборніцтвы ў скосе, фальклорны канцэрт, матчы па футболе ў дрыгве. Спаборніцтвы пачынаюцца а 12 гадзіне. Больш падрабязную раскладку па праграме шукайце ў інтэрнэце.


22-23 жніўня – мястэчка ЗЕЛЬВА (Зельвенскі раён, Гарадзенская вобласць)
Конны "Ганненскі кірмаш"

Кажуць, што гэта гістарычнае месца дзе праводзіліся гандаль канямі на прасторах ВКЛ ды і вялікай Рэчы Паспалітай. Напачатку XVIII стагоддзя нават кірмаш з’яўляўся другім па колькасці ўдзельнікаў на тэрыторыі Еўропы пасля Лейпцыгскага.
Свята пройдзе ў два дні. У першы дзень запланавана канферэнцыя на тэму “Роля Сапегаў у гісторыі Зельвенскага краю” і конкурсы для аматараў рыбнай лоўлі, канцэрт і воднае шоў. Другі дзен мне паказаўся больш разнастайны на мерапрыемствы. Тут адбудуцца і тэатралізаваныя прадстаўленні, выступы “Харошак”, будуць працаваць падворкі дамоў рамёстваў і народных майстроў ды іншая. Мерапрыемствы 23 жніўня пройдуць па ўсяму гораду а на сайце адміністрацыі можна знайсці падрабязны іх план.


23-24 жніўня –ШЧУЧЫН (Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласць)
«Eco Weekend» першы міжрэгіянальны інтэрактыўны фестываль

На плошчы каля раённага дома культуры арганізатары фестываля абяцаюць пазнаёміць усіх жадаючых з прапановамі аграсядзіб края, правядзенне майстар-класаў, расповяды пра розныя віды “эка”-дасуга. Звычайных гледачоў будуць забаўляць выступы майстраў коннага спорта, раварысты-экстрымалы, ваенна-патрыятычны клуб “Славяне”. Можна будзе пакатацца на паветраным шары і паслухаць музычную праграму. Асноўныя мерапрыемствы для масавага гледача пачнуцца 24 жніўня а 13 гадзіне.


23 жніўня – вёска МАЛЫЯ АЛАШКІ (Шаркаўскі раён, Віцебская вобласць)
“Яблычный спас – сікораўскай душы часцінка”

Мерапрыества праводзіцца ў гонар беларускага селекцыянера Івана Сікора, які шмат год прысвяціў стварэнню сорта яблык з павышанай зімастойкасцю. Сорт такіх яблык быў выведзены, але сэртыфікаваны толькі пасля смерці навукоўца. За заслугі перад навукай гэты сорт атрымаў назву – “Памяці Сікоры”. У вёсцы ВЯЛІКІЯ АЛАШКІ знаходзіцца музей Івана Сікоры, дзеналічваецца каля трох тысяч экспанатаў.
Падчас мерапрыемства запланаваны яблыневы пір, спаборніцтва на самы вялікі яблык, продаж сажанцаў і вядома яблыневы кірмаш.


23 жніўня – вёска КРЭВА (Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласць)
Фэст “Кераміка Крэва”

Мерапрыемствы пачнуцца а13 гадзіне з кірмаша керамікі. На фэсце будуць працаваць майстар-класы па ручной лепцы і лепшы на ганчарным коле, дзіцячая батлейка, выступы фальклорных гуртоў. Патрапіць у сярэднявечныя часы мястэчка ўвечары дапамогуць рыцарскія клубы і выступы гуртоў сярэднявечнай музыкі.


23 жніўня – ДУДУТКІ (Мінскі раён, Мінская вобласць)
Фэст кажаноў



24 жніўня – ДУДУТКІ (Мінскі раён, Мінская вобласць)
Фэст “Млын” – Свята трох Спасаў. Яблык, Арэхі, Мёд.

Свята пачнецца з 12 гадзін. Наведвальнікі змогуць пачаставацца яблычневымі пірагамі, халодным квасам, мёдам і садавінай, набыць сувеніры і папрактыкавацца ў кавальстве і ганчарстве. Для тых, хто не зможа рэалізаваць сябе ў новай рамеснай, прафесіі тэатр “Гістрыён” зробіць уяўную экскурсію па танцавальных традыцыях еўрапейскіх краін: наведвальнікі змогуць далучыцца да майстар-класа па танцах народаў свету. Адмыслова для аматараў жывёл адбудзецца маляўнічае выступленне коннай школы. Госці атрымаюць незабыўныя ўражанні ад цудоўных касцюмаў і ўменняў вершнікаў і іх коняў. Завершыць фестывальны дзень 2х-гадзінавы канцэрт пазітыўных беларускіх гуртоў Bulba Fusion і Без Білета. Квіткі для дарослых – 100 тыс., для школьнікаў 60 тыс.


30 жніўня – вёска МОСАР (Глубокскі раён, Віцебская вобласць)
500-годдзе Мосара

Запланавана адкрыццё памятнага знака ў гонар юбілея вёскі, акцыя “Алея любові”, святочная імша у касцёле Святой Ганны, выстава дэкаратыўна-прыкладнога маствацтва, канцэртная праграма.


30 жніўня – ДУДУТКІ (Мінскі раён, Мінская вобласць)
Фінал коннага спаборніцтва на кубак музея.

У спаборніцтве прымаюць удзел дзіцячых спартовых клубаў Беларусі. Уваход на спаборніцтвы вольны, але калі пажадаеце наведаць музей, то заплоціце квіток.

Tags:

Comments

( 12 comments — Leave a comment )
mi_ku_apx
Aug. 21st, 2014 07:03 am (UTC)
і дзе ж ты ўсё знайшла??
azarkinm
Aug. 21st, 2014 07:05 am (UTC)
інтэрнэт мне ў дапамогу.
yozas_gubka
Aug. 21st, 2014 08:41 am (UTC)
6-7 верасьня "Камяніца-2014" у Строчыцах і дзень беларускага пісьменства ў Заслаўі
azarkinm
Aug. 21st, 2014 09:21 am (UTC)
;-) а я верасень яшчэ не кранала.
kufarrr
Aug. 21st, 2014 09:09 am (UTC)
Вось мы ў Крэва плануем ехаць. Можа і вы таксама там будзеце?
azarkinm
Aug. 21st, 2014 09:34 am (UTC)
Так. Плануем ехаць і мы на кірмаш. Можа што і на будзем.
kufarrr
Aug. 23rd, 2014 06:11 am (UTC)
Можа сустрэнемся тады там:)
kabierac
Aug. 21st, 2014 11:40 am (UTC)
Во якую актыўнасць у Алашках цяпер развілі. Пакуль Сікораў сын жывы быў, пэўна ж, сядзелі як мышы пад венікам.
azarkinm
Aug. 21st, 2014 12:28 pm (UTC)
Я не ведаю падрабязнасцей пра мінулыя гісторыі ў Алашках. Можа збег абставінаў, можа толькі зараз зацікавіліся і зразумелі, што варта рабіць. А вы больш падрабязнасцей ведаеце?
kabierac
Aug. 21st, 2014 01:07 pm (UTC)
Віктар Сікора быў кіраўніком СБМ у Пастаўскай настаўніцкай семінарыі і агентам Abwehrdienststelle 58779 Wilno. Перад надыходам савецкага войска ў яго быў загад стварыць дыверсійную групу на Пастаўшчыне, але нешта пайшло не так, і ён быў мабілізаваны. Потым дэзертаваў, далучыўся да стыхійна ўзніклага атраду ў родных мясцінах і ў выніку правакацыі быў арыштаваны ў 1945 годзе, атрымаў 10 год лагероў. У 1992 яму адмовілі ў рэабілітацыі, у 2008 ён памёр.
azarkinm
Aug. 21st, 2014 01:09 pm (UTC)
О, ну тады зразумела чаму толькі зараз пачалі нештар абіць. У нас прасцей сказаць прабач памерламу чалавеку, чым жывому.
zycharby
Aug. 22nd, 2014 10:03 pm (UTC)
Дзякуй за такую добрую інфу!
( 12 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com