?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Не сакрэт, што наваградскую вежу спрабуюць выратаваць.
Не сакрэт, што выратаванне ў нашай краіне хутчэй заўсё звязана з поўным руйнаваннем, а пасля аднаўленнем.
Не сакрэт, што менавіта такую рэканструкцыю баяцца ўсе тыя, каму дарага наша гісторыя.
Не сакрэт, што пакуль не будуць прыбраны лясы, і не з’едзе ўся тэхніка з замкавай гары, усёроўна ўсе будуць баяцца. Але нават пасля таго як з’едзе апошняя машына, усёроўна аматары гісторыі будуць баяцца, што гэта можа адбыцца ў любы момант.
Таму, хто яшчэ не быў ў Наваградку, хто не бачыў гэтыя велічныя муры варта паспяшацца.


Для цікаўных гісторыяй і пытлівых відаць і была выстаўлена гэта цагліна.


Як бачна на фота, саму вежу аднаўляць поўнасцю не будуць. Пасля сканчэння працы вежа будзе выглядаць нібыта разрэзаная хірургам для вывучэння шкілета пасля смерці.


А пахадзіць навокал у сонечны дзень, ды пры малой колькасці народа было проста вялікае задавальненне.




Будзе яшчэ і бабье лета на Беларусі.І таму, звандруйце ў наваградскім накірунку ды гляньце на вежу, бо варта яна таго.

Comments

( 23 comments — Leave a comment )
francis_maks
Aug. 21st, 2014 02:04 pm (UTC)
А можно я МАТОМ?!!!
azarkinm
Aug. 21st, 2014 02:35 pm (UTC)
Давайце. )
francis_maks
Aug. 21st, 2014 04:49 pm (UTC)
Хех... бесполезно. Практически уничтожили памятник. Нет, чтобы восстанавливать те участки. которые не сохранились, а эти законсервировать. чтобы не разрушались дальше. Идиоты. Я много где брюзжу на счёт реконструкции... но ЭТО... ангидрид твою в перекись марганца... это антишедевр. Вершина быдлотворчества.
azarkinm
Aug. 21st, 2014 06:17 pm (UTC)
Так. Тут пагаджуся. Лепш бы для параўнання пабудавалі наноў вежы якіх ужо няма, а гэтыя не краналі.
ofeliya666
Aug. 21st, 2014 03:02 pm (UTC)
Рэстаўрацыя па-беларуску? УУУ) Я ўжо не пабачу))))
azarkinm
Aug. 21st, 2014 06:14 pm (UTC)
Умеюць яны і па нармалёваму, і таму прыклад СУЛА пад Дзяржынскам. Але чамусьці пад дзяржзамовы заўсёды робяць праз една месца.
ofeliya666
Aug. 21st, 2014 06:18 pm (UTC)
Мо плоцяць мала) Ці наадварот зашмат)
faccetta
Aug. 21st, 2014 04:01 pm (UTC)
Лепш бы тады ўжо цалкам адбудавалі. А так атрымліваецца, што вежа будзе ў большай частцы неаўтэнтычная, але й ня цэлая.
azarkinm
Aug. 21st, 2014 06:16 pm (UTC)
Дарэчы, такой думкі яшчэ не чула. Сапраўды, лепшы бы побач на месцах дзе павіны стаяць іншыя вежы пабудавалі іх. Каб была на вачавідку бачна, якія яны былы. А гэтыя закансервавалі.
faccetta
Aug. 21st, 2014 06:30 pm (UTC)
Ну вось і атрымоўваецца, што як на простую кансэрвацыю, дык зашмат новабудоўлі, а цэлае вежы, усё адно няма. Тут бы або умацаваць пазасталасьці, максімальна захоўваючы аўтэнтычнасьць рэшткаў, або ўжо адбудоўваць цэлы замак, як у Троках. Аўтэнтычнасьць, вядома, згубіцца, але, прынамсі будзе добрая забаўка для турыстаў (якім, зрэшты, тая аўтэнтычнасьць зусім абыякавая). А з такім падыходам, як зараз, проста нічога ня будзе.

Edited at 2014-08-21 06:32 pm (UTC)
evg655
Aug. 21st, 2014 04:51 pm (UTC)
Лидский замок - 2. Печально...
azarkinm
Aug. 21st, 2014 06:15 pm (UTC)
Думаю Лідскі замак адпачывае, па параўнанню з тым, што робіцца тут.
budgawl
Aug. 21st, 2014 04:55 pm (UTC)
на печь похоже
azarkinm
Aug. 21st, 2014 06:15 pm (UTC)
гэта вы мульцікаў наглядзеліся пра гусей ды лебядзей? )))
kabierac
Aug. 21st, 2014 08:37 pm (UTC)
Шкада, што няма здымка з боку напольнага фасада, але і так відаць, што будзе красіва.
azarkinm
Aug. 22nd, 2014 05:57 am (UTC)
Вы слова красіва ў двухкоссе відаць забылі паставіць? Ці сапраўды лічыце, што нармалёва атрымліваецца?
kabierac
Aug. 22nd, 2014 07:18 am (UTC)
ну, я таму на трасяначку і перайшоў.
supron_licvin
Aug. 21st, 2014 09:33 pm (UTC)
быў нядаўна ў Наваградку. эх. не ведаю што і сказаць. У прынцыпе ідэя правільная - умацавалі вежу (якая максімум 5 гадоў бы яшчэ выстаяла). але ХТО гэта рабіў??? нейкія страйбаны, якія да гэтага ляпілі кароўнік! Няма ў нас рэстаўратараў - а гэта дык смеху варта(
azarkinm
Aug. 22nd, 2014 05:58 am (UTC)
Вось вось. Ідэй як заўсёды шмат, і часам правільныя з'яўляюцца. Але гэта пакуль справа не дойдзе да рэалізацыі. Нават і не ведаю, чаму так адбываецца з усімі дзяржаўнымі заказамі. Прыватнікі неяк па іншаму дзейнічаюць.
batury
Aug. 22nd, 2014 12:17 am (UTC)
агідна
azarkinm
Aug. 22nd, 2014 06:01 am (UTC)
Я бы падабрала іншае слова - сумна. Агідна першы раз, ці другі. А калі гэта заканамерна становіцца сумна і балюча.
czechowicz
Sep. 5th, 2014 04:23 pm (UTC)
Часам мне здаецца, што толькі я не бачу нічога дрэнна ў тым, што робіцца на Навагрудскім замку. Аварыйная Касцельная выратавана, для размежавання старога і новага муру выкарыстана сучасная цэгла іншага колеру, аднаўляюцца толькі тыя часткі, якія маюць графічную фіксацыю, у целым Касцельная стала ўспрымацца як аб'ём, а не як сцяна - усе гэта стасуецца з Венецыянскай хартыяй. Шчытоўку ж можна будзе аднавіць амаль цалкам за выключэннем даху і завяршэння сцен, астатнія вежы мы ніколі не пабачым адноўленнымі хоць бы часткова, пакуль не будуць знойдзены інвентары і апісанні замка ды праведзены комплексныя археалагічныя даследванні (вунь у Ніжняй царкве ў Гродне знайшлі нават прасценак з маёлікавымі ўпрыгожваннямі, а ў Крэве знойдзена багата фігурнай цэглы, якая дапаможа аднавіць выгляд скляпенняў, і кавалкі роспісу)

Пры гэтым фэнтэзійны Тракайскі замак чамусьці свядомым беларусам падаецца прыкладам добрай рэстаўрацыі.
azarkinm
Sep. 8th, 2014 05:44 am (UTC)
Час ад часу ў мяне ўзнікае думка, што што б мы не рабілі, ўсёроўна будуць крытыкаваць. Не бяру на сябе смеласць казаць, што тут робіцца ўсё правільна, бо не ведаю ні тэхналогіі рэстаўрацыі, ні тое што там адбываецца зараз. Але ў некаторых выпадках, лепш аднаўляць, чым глядзець як руйнуецца.
( 23 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com