?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Вёска Смаргонскага раёна прыцягвае турыстаў маляўнічымі руінамі былога ўніяцкага храма, а знаходжанне вёскі недалёк ад старажытнага Крэва робіць паток турыстаў бесперапынным.

Дакладная дата будаўніцтва касцёла невядома, але большасць крыніц адсылае гісторыкаў да 1808 года.

Існуе паданне, што храм будаваўся па ініцыятыве пана Букатага 35 год. А пасля сканчэння прац у сцены касцёла былі закладзены дакументы, якія захоўвалі інфармацыю пра дату будаўніцтва і 35 тысяч дукатаў, на рэстаўрацыю будынка ў далейшым.


Храм быў пабудаваны на ўзвышшы і добра праглядаўся навокал, што ў далейшай яго гісторыі адыграе досыць сумную ролю. Будынак быў шырынёй 5 метраў, з глыбокім фундаментам – 3 метра. Аздабленне было зроблена з бурштыну, золата і срэбра (якое пазней, пасля Другой сусветнай вайны, выратоўваў мясцовы жыхар і не ведаю чыму перадаў Каўнаскаму музею). Таксама наваспаскі храм быў унікальны тым, што тут захоўвалася копія святой плашчаніцы. Дарэчы на Беларусі іх было ўсяго тры, і адна з іх была тут – у Наваспаску.


Пасля паўстання Каліноўскага ўніяцкі храм перароблены ў праваслаўны, а некаторая частка дарагой маёмасці перавезена ў Расію.


Цяжкія часы для храма – перыяд Першай сусветнай вайны, калі вёска была фактычна падзелена паміж двума войскамі. Самая высокая кропка, на якой знаходзілася царква, пастаянна пераходзіла з адных рук у іншыя, абсрэлы з гармат і зброі прывялі некалі прыгожы будынак у тое, што мы зараз і бачым.
За польскім часам былі памкненні аднавіць былы храм, але так і не прыйшлі да высновы ў якой канфесіі вастанаўліваць будынак. Так і застаўся ён стаяць.


Фота 1945 года не моцна адрозніваецца ад фота 2000-х гадоў, як бачна ўсё тыя ж абрысы мы бачым і зараз. Хіба толькі цэгла якая валялася навокал пасля гарбатных абстрэлаў была разабрана для будоўлі грамадскіх будынкаў Крэва.


За царквой у свой час знаходзіліся магілы святароў наваспаскага храма, дзесьці ў 1950-я гады надмагільныя пліты былі прыбраны, а самі магілы зроўнены з зямлёй.


І калі прыгажуня царква руйнуецца і знікае, то побач па грамадскай ініцыятыве быў пабудаваны, неказісты, з блокаў і абшыты сайдзінгам праваслаўны храм.


Нейдзе бачыла рэйтынг мясцінаў, якія трэба наведаць пакуль яны не зніклі ў Беларусі. Дык вось Наваспаск значыцца ў гэтым спісе. Таму, калі хочаце атрымаць цікавыя фатаздымкі пабачыць прыгожае неба над калісьці бурштыннымі зводамі вандуйма ў Наваспаск.


Я проста ўяўляю, якія прыгодыя фатаздымкі маглі б атрымацца ў “Начнога дазора” glidernet :-)


P.S. Вандруеце з боку Крэва, праехалі Наваспаск і не пабачылі будынак? Тады разварочвайцеся і спрабуйце праехаць вёску калі едзеце з боку Смаргоні, бо ён размешчаны, так, што бачны з дарогі менавіта калі рухаешся па дарозе Смаргонь-Крэва.

Comments

( 18 comments — Leave a comment )
victogan
Oct. 7th, 2014 07:53 am (UTC)
Цікавае месца, ўнясу ў памінальнік
azarkinm
Oct. 7th, 2014 08:24 am (UTC)
Цікава. Проста так не паедзеш, але вось так, па дарозе кудысьці, самае тое.
tam_erm
Oct. 7th, 2014 08:22 am (UTC)
Гэта той выпадак, калі знаходжанне людзей на здымку добра перадае маштаб. Велізарныя руіны!
azarkinm
Oct. 7th, 2014 08:23 am (UTC)
Мяне больш уражвае тое, што бачыш унутры. Як на першым фота.
incopolis
Oct. 7th, 2014 09:43 am (UTC)
Был там в 2003 году - местный дед рассказывал мне, что в этом костеле благословляли тех, кто отправлялся на Грюнвальдскую битву.
azarkinm
Oct. 7th, 2014 09:45 am (UTC)
Цікавая інфармацыя. Значыцца гэты будынак яшчэ старэй, чым пра яго пішуць у нэце.
pan_dohva
Oct. 7th, 2014 09:53 am (UTC)
Нешта даўно Вас не было. Дарэчы, і пан glidernet дзесьці зьнік.
azarkinm
Oct. 7th, 2014 10:15 am (UTC)
Так, сапраўды, нешта знікла я. Проста час ад часу задаеш пытанне, а навошта я гэта ўсё раблю і каму ўвогуле гэта цікава. А пасля знаходзіш сілы, бо прыходзіш да высновы, што проста самой гэта цікава.

Абяцаю вярнуцца.

А пра Начны дазор, шкада што знік. Спадзяюся, што знік бо кніжку рыхтуе. З задавальненнем бы набыла яе каб была.
pan_dohva
Oct. 7th, 2014 10:19 am (UTC)
>> А пасля знаходзіш сілы, бо прыходзіш да высновы, што проста самой гэта цікава.
Сьвятыя словы ))
budgawl
Oct. 7th, 2014 12:25 pm (UTC)
по мелким храмам, усадьбам и деревушкам историю можно найти только у Вас,так что пишите :)
azarkinm
Oct. 7th, 2014 12:29 pm (UTC)
спрабуеце абнадзеіць. :-)))
budgawl
Oct. 7th, 2014 05:18 pm (UTC)
чесслово-)
сам вот собирался писать

azarkinm
Oct. 7th, 2014 05:48 pm (UTC)
хахаха. у народзе кажуць. "у дурных думкі сходзяцца". :-))))

Калі былі?
budgawl
Oct. 7th, 2014 06:13 pm (UTC)
:)

две недели назад
azarkinm
Oct. 7th, 2014 06:36 pm (UTC)
Буду чакаць вашага расповяда пра касцёл. :-)
(Deleted comment)
azarkinm
Oct. 8th, 2014 04:55 pm (UTC)
так. Менавіта калі едзеш з Крэва, то можна прапусціць. Але заўважны са Смаргоні.
(Deleted comment)
( 18 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com