?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Сядзібны комплекс у Савейках — адзін з нямногіх на Беларусі, які захаваўся амаль цалкам.
Блукаючы па сцяжынках парка, не перастаеш захапляцца яго ўтульнымі закуточкамі і цікавымі краявідамі. Для мяне гэта трэцці сядзібны парк, дзе хочацца прайсціся па сцежках і разважаць на філасофскія тэмы, прысесьці на лаўку і захапляцца прыродай, не зважаючы на надвор'е. Парк, дзе атрымліваеш зарад энергіі і натхнення. Уяўляю, як прыгожа тут зімой каля прыцярушаных снегам галінак, ці позняй восенню, калі дрэвы стануць рудымі прыгажунямі, ці вясной, калі маладыя зялёныя галінкі вабяць да сябе першых матылёў.



За гісторыю існавання маёнткам валодалі Бенінгесы, Чапскія, Незабытоўскія, Рдултоўскія. У 1860 годзе ў Рдултоўскага маёнтак набывае Гектар Навіцкі, пры якім была закладзена большасць захаваўшыхся будынкаў маёнтка і разбіты парк.


Што дзіўна – калі дакладна быў пабудаваны палац і пры якім з уладароў – высветліць гісторыкі не здолелі. На муры будынку выбіты лічбы "1901", але ёсць меркаванне, што гэта дата рэканструкцыі палаца. У мемуарах Эдвард Чапскі, род якога валодаў Савейкамі, апісвае палац, дзе ён нарадзіўся і які нагадвае выгляд маёнтка. Таму гісторыкі не адкідваюць меркаванне, што будаваўся палац не апошнімі ўладарамі Навіцкімі, а значна раней – у канцы ХVIII стагоддзя пры Бенінгесах.


Палац быў пабудаваны з элементамі барочнага стыля, а парк закладзены па ўсіх нормах класічнага парка.


Патрапіць у палац можна двума шляхамі. Першы – гэта шлях, якім карысталіся ўладары маёнка. Праз шырокую ўязную алею, высаджаную прыгожымі елкамі ды клёнамі. Пачыналася гэта алея каля ўязной брамы і сканчалася каля параднага партэра, які быў абсажаны па краю прыгожымі ружамі розных гатункаў. То былі 450 метраў цішыні і прыгажосці. Я рэкамендую вам выбраць менавіта гэты шлях вандроўкі да палаца, але машыну трэба будзе пакінуць каля ўязной брамы.




Пасля шпацыра па старажытнай алеі, вядома, зараз вы не знойдзеце ні руж па перыметру партэра, ні тым больш самога партэра. Ён быў засаджаны каштанамі і бэзам у савецкія часы, каб як мага мацней схаваць палац ад наваколля. А завяршаючай рысай савецкага бачання партэра з'яўляецца помнік Леніну.


Другі шлях – аб'ехаць вёску і фактычна напрамую пад'ехаць да сажалкі і старых будынкаў, у гэтым варыянце, вы эканоміце час, але губляеце магчымасць спакойным крокам падыйсьці да палаца, як задумвалі гэта ўладары.


З правага боку ад палаца размешчана прамавугольнае штучнае возера, на беразе якога можна знайсці вярбу з ясенем. За палацам раскідваецца вялікі парк, з шэрагам малых сажалак, дамбаў ды каналаў, якія злучаюцца з цэнтральным возерам. Ліпа, ліственіца і клён былі высаджаны малымі групамі, значная частка парка была засаджана грабам.


Частка парка з сажалкамі рознай формы і велічыні лічылася самай рамантычнай у парку. Парк завяршаўся возерам са штучнай выспай у цэнтры, на якім была пабудавана каменная альтанка. Патрапіць на выспу можна было толькі па перакідным масце, ці на лодцы.


Зараз парк зарастае і паступова прыходзіць у занядбаны стан, і не дзіўна: 10 га плошчы, які ён займае, патрабуюць пастаянны дагляд. А сілаў мясцовых школьнікаў, якія кожны год па вясне ды па восені на школьных суботніках прыбіраюць смецце, вядома не хапае. Зарастае не толькі парк, зарастаюць і знікаюць каналы маёнтка. Нават ка мапе, калі вы зараз прыгледзіцеся, то з цяжкасцю іх знойдзеце. А некалі ж на тэрыторыі Навіцкіх дзейнічаў заапарк.


У 1901 годзе ў маёнтку тагачасны гаспадар Тэадор Навіцкі на беразе сажалкі будуе бровар. Будынкі паўстаюць з характэрнай для тых часоў кладкай. На самым версе двух дамоў можна пабачыць ініцыялы ўладара маёнтка і год будаўніцтва. Некаторы час Навіцкія нават займаюцца вырабам свечак і мыла, але гэта справа скончваецца правалам і вытворчасць зачыняецца.






Зараз будынкі бровара з кожным годам прыходзяць ўсё больш і больш у жахлівы стан і патрабуюць неадкладнай тэрміновай рэстаўрацыі.








Блукаючы тут, пачынаеш марыць, якія б прыгожыя былі б гэтыя дамы з кветкавы раем навокал.


Разбураны падчас Другой сусветнай вайны палац быў у занядбаным стане да 1950-х гадоў. Пакуль у 1954 годзе сын Тэафіла Ежы Навіцкі не прапанаваў кіраўніцтву БССР перадаць грошы на аднаўленне радавой сядзібы, бо сэрца балела за радавы маёнтак, але яму было ў гэтым адмоўлена. Пасля гэтага выпадка, каб зусім ужо не было сорамна перад амбасадарам Польшчы ў Францыі, менавіта такую пасаду меў Ежы Навіцкі, пачалося аднаўленне савейкоўскага палаца. Аднаўлялі яго па старых макетах і планах, таму можна сказаць, што атрымалася поўная копія будынка. Пасля аднаўлення тут размесцілі санаторый лясной гаспадаркі СССР. За савецкі час у сценах палаца размяшчалася і лякарня для хворыя на сухоту, і піянерлагер, а ў 1990-я размясцілася ўрачэбная амбулаторыя.


Дзеля патрэб санаторыя і піянерлагера, а таксама ў жылы фонд вёскі былі аддадзены будынкі старога бровара.


У 2013 годзе палац з усімі будынкамі навокал быў прададзены кампаніі "Лада-гарант" за 200 тысяч даляраў. Кампанія запланавала адкрыццё тут гатэля і турыстычных зон адпачынку, паабяцала прывесці да ладу і паркавую зону. Ужо пасля атрымання палаца на аўкцыёне фірма высветліла, што некаторыя будынкі былога бровара ўжо выкуплены ва ўладанне жыхаром вёскі, яшчэ ў 1990-я гады. Чым скончылася вырашэнне гэтага пытання, нажаль не ведаю. Але час ідзе, а мы і зараз чакаем калі пачнуцца працы ў прыгожым маёнтку.



(будынак флілегя)

Недалёка ад Савейкоў месцілася на пагорку і сямейная капліца Навіцкіх. Зараз вакол яе разрастаюцца мясцовыя могілкі, а дрэвы ды хмызняк пакрыху закрываюць яе ад цікаўных мінакоў. Капліца схавана так, што ўжо адразу і не верыцца, што калісьці яна была бачна з вакон палаца.




Савейкі фактычна можа ўваходзіць у лінію старых сядзіб нашай Бацькаўшчыны, якія фактычна месцяцца адна за адной уздоўж трасы Баранавічы-Слуцк.


Comments

( 27 comments — Leave a comment )
donna_julietta
Jan. 26th, 2015 05:38 pm (UTC)
Какое красивое здание. Вы открыли для меня необычное место. Смотрела на фотографии и прямо фентези какое-то. Особенно картинно смотрятся фото, где желтые листья плывут.
azarkinm
Jan. 26th, 2015 05:56 pm (UTC)
Там паўсюль лісце плывае на вадзе. :-)

Месца чароўнае сапраўды. З паркаў на мяне неяк узнёсла дзейнічаюць - парк Нясвіжа, парк вакол палаца Агінскага ў Залессі і вось зараз Савейкі. Пісала пост і зноўку захацелася туды звандраваць.
livejournal
Jan. 26th, 2015 05:39 pm (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
ramonacby
Jan. 26th, 2015 06:09 pm (UTC)
менавiта восеньню найбольш тужлiва адчуваецца занядбаньне.
будынак бровара спадабауся ^^
azarkinm
Jan. 26th, 2015 06:49 pm (UTC)
Тужліва становіцца калі лісці ападзе. Вось тады ў такіх маёнтках адчуванне "абняць і плакаць".
victogan
Jan. 26th, 2015 06:40 pm (UTC)
Нажаль пасля продажу там нічога не мяняецца
azarkinm
Jan. 26th, 2015 06:48 pm (UTC)
Нейдзе чытала, што на жаль калі набываюць палацы ды маёнткі, праца стапарыцца па віне мясцовай адміністрацыі. Якая навешвае столькі паперак на пакупнікоў і сагласаванняў, што тыя і не радыя што набылі. Зноўку не памятаю, які маёнтак прыводзіўся як прыклад, але там сагласаванне ідзе ўжо трэцці год.Вось так, людзі захацелі нешта ўкласці, а пасля ўсё зацягваецца. Так і фірма абанкруціцца можа за гэты час, што ў чаканні сядзіць.
alarmout
Jan. 27th, 2015 07:49 am (UTC)
какая приятная усадьба, тонущая в осени, прямо не Беларусь, а какая-нибудь Англия!
azarkinm
Jan. 27th, 2015 08:51 am (UTC)
Я і кажу, не хапае каля дома дагледжаных руж і іншых кветак, і тады Савейкі не адрозніш ад Англіі.
pavellic
Jan. 27th, 2015 05:57 pm (UTC)
як заўсёды цікава, дзякуй
azarkinm
Jan. 27th, 2015 07:25 pm (UTC)
Дзякуй, прыемна чуць, што цікава некаму чытаць.
pan_dohva
Jan. 27th, 2015 07:58 pm (UTC)
Бровар - проста шыкоўны, проста!
flieg
Jan. 28th, 2015 06:52 am (UTC)
Я памятаю, там яшчэ недзе зубр быў. I яшчэ нейкая жывёлiна, здаецца алень.
azarkinm
Jan. 28th, 2015 07:31 am (UTC)
Так як там быў раней піянерлагер, то адпаведна статуі савецкія маюцца. Мядзьведзікі з бочкамі, жанчына з дзіцёнкам, алень, усё маецца.
vital_rudak
Jan. 28th, 2015 07:42 am (UTC)
Дзякуй! Бо ня тое што ня быў, нават і не знаў.
azarkinm
Jan. 28th, 2015 08:24 am (UTC)
Там такі цудоўны маршрут атрымаецца выкласці ў ЖЖ калі распавяду пра ўсе маёнткі з той вандроўкі. Так што, хто захоча можа запланаваць прагляд можа 6 маёнткаў за адзін дзень.
tam_erm
Jan. 28th, 2015 01:03 pm (UTC)
Ілліч, што там пакуль яшчэ стаіць, суперзнакаміты. Уяўляеце, што ён адзіны на ўвесь раён? У саміх Ляхавічах помніка У.І.Леніну няма.
azarkinm
Jan. 28th, 2015 01:23 pm (UTC)
т.е. на ўвесь Ляхавіцкі раён застаўся толькі адзін Ленін і ён у Савейках? Цяжка верыць.
tam_erm
Jan. 28th, 2015 01:33 pm (UTC)
Збор помнікаў налічваў нават у савецкі час толькі 2 помніка Леніну на ўвесь раён. Другі стаяў ў Падлессі каля клуба, але ж яго да гэтага часу ніхто не бачыў і не зафіксаваў, таму гэты савейкаўскі для мяне - на кошт золата:) Пра яго пісала.
kofe_family
Feb. 9th, 2015 04:26 pm (UTC)
Спасибо за открытие.
Вот бы к XV вместо пары-тройки гостинец восстановили хотя бы снаружи 3-5 таких поместий.

Обязательно туда съездим!

Edited at 2015-02-09 04:43 pm (UTC)
azarkinm
Feb. 10th, 2015 06:07 am (UTC)
Згодна, а тое ўсе катаюцца ў Несвіж ды Мір, а вось такіх малых утульных сядзіб і няма паглядзець. На падыходзе Красны бераг, але нешта зацягваюць з адкрыццём.
kofe_family
Feb. 10th, 2015 08:21 am (UTC)
А можете ссылку дать на Красный берег? Что там расположено?
azarkinm
Feb. 12th, 2015 05:54 am (UTC)
Не, нажаль не падкіну спасылку ў сваім ЖЖ. Бо запіс занадта старая і фота там малыя. Пашукайце у нэце сядзібу Красны бераг у Магілёўскай вобласці.
kofe_family
Feb. 12th, 2015 08:48 am (UTC)
Спасибо большое. Поищу!
livejournal
Feb. 13th, 2015 12:47 pm (UTC)
САВЕЙКІ (Брэсцкая вобласць)
User elena_2004 referenced to your post from САВЕЙКІ (Брэсцкая вобласць) saying: [...] жунямі, ці вясной, калі маладыя зялёныя галінкі вабяць да сябе першых матылёў. ДАЛЕЙ у маім ЖЖ [...]
elena_2004
Feb. 13th, 2015 12:49 pm (UTC)
очень интересно!спасибо за подробный рассказ
anonimusi
Feb. 13th, 2015 04:32 pm (UTC)
Отреставрировать бы его.
( 27 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com