?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Яшчэ адна сядзіба з малой інфармацыя. Але яе варта паглядзець, бо яна адна з ланцужка сядзіб нашага маршрута на лініі Ляхавічы-Слуцк. Хутка ўжо выкладу і цалкам весь маршрут.
----------------------
Сядзіба Цясноўка Клецкага раёна належыла Лабецкім і існавала ў краі з сярэдзіны ХІХ стагоддзя.


Усе будынкі сядзібы былі пабудаваны ў стылі неакласіцызм у сярэдзіне ХІХ стагоддзя. У комплекс уваходзілі - сядзібны дом, афіцына, стайня, хлеў ды свіран. Перад сядзібай быў разбіты парк дзе раслі конскі каштан, бэз, клён, ясень, туя, лістоўніца і чаромха Маака. Маёнтак меў дзве ўязныя брамы, якія злучаліся паміж сабой дубовай алеяй.






Зараз будынак у аварыйным стане. Дах абваліўся, перакрыццяў няма, падлога разбурана. Хаця яшчэ да 1990-х гадоў выкарыстоўваўся калгасам. Cядзіба Лабецкіх ужо доўгі час знаходзіцца ў рыестры помнікаў, падрыхтаваных дзяржавай для продажу, але жадаючых з-за аварыйнага стану будынка няма. І з кожным годам, яна прыходзіць усё ў горшы і горшы стан.


Хаця, некалькі год таму калгас спілаваў дрэвы вакол сядзібы, што вядома надало Цясноўцы больш адкрыты выгляд. На гэтым працы па ўпарадкаванню тэрыторыі ўлады скончыліся.

фота з globus.tut.by 2006 год


фота 2014

Цясноўская сядзіба зараз стаіць на другім месцы ў Клецкім раёне па зрайнаванаму стану, на першым Радзівілімонты http://azarkinm.livejournal.com/155063.html.

Comments

( 5 comments — Leave a comment )
homelka
Feb. 15th, 2015 05:59 pm (UTC)
Фасад вельмі падобны на фасад Грозаўскай сядзібы ў Капыльскім раёне
azarkinm
Feb. 15th, 2015 06:32 pm (UTC)
Не сказала б. Хіба толькі калонамі, але так можна шмат якія сядзібы дадаць да спіска. Гэта сядзіба значна меньшая за Грозава ў памерах.
homelka
Feb. 15th, 2015 06:40 pm (UTC)
Мабыць, гэта мне як не спецу, нечым нагадала-павеяла. :)
livejournal
Feb. 15th, 2015 06:35 pm (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
50ottenkovtemne
Apr. 6th, 2015 02:58 pm (UTC)
мда, дожились...
( 5 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com