?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Сябры, прайшло два дні, а я толькі зараз знайшла час напісаць.

Хто чытае мой ЖЖ, хто жадаў мне перамогі, хачу пахваліцца – Я ПЕРАМАГЛА ў першым беларускім конкусе для ЖЖ блогаў «Аловак» у намінацыі БЕЛАРУСЬ.

Але давайце, распавяду вам разважліва ўсё спачатку.

Узнагароджанне праходзіла ў прасторы SPACE, што на вуліцы Кастрычніцкай ў Мінску.

Не апошняе месца для стварэнне той ці іншай акцыі, кампаніі, падзеі, ды і ўвагоуле цэлага накірунка дзейнасці, як вы разумееце, іграе асоба. І хочацца падзякаваць двум палавінкам, з якіх складаецца kofe_family, за зробленую працу. А праца была вялікая. Гэта перш-найперш ідэя, пасля яе абгрунтаванне, пошук магчымасцяў для здзяйснення, сама праца і падсумоўванне вынікаў. Большасць з людзей схільныя крытыкаваць, сачыць за працай, але не рабіць яе. Першы беларускі конкурс ЖЖ – гэта магчымасць даказаць усім, што і ў нашай краіне могуць праводзіцца такія мерапрыемствы, а для гэтага дастаткова камусьці пажадаць і паставіць перад сабой мэту, як гэта зрабілі kofe_family. Хочацца верыць, што такое мерапрыемства стане традыцыйным. І мы здолеем штогод даведвацца пра новыя і цікавыя беларускія ЖЖ. Магчыма, у наступным годзе будуць больш актыўныя тыя, хто ў гэтым годзе не паверыў у магчымасці правядзення конкурсу і скептычна паставіўся да мерапрыемства.

Калі камусьці цікава, то можна знайсці і азнаёміцца з усімі пададзенымі заяўкамі на конкус у ЖЖ http://alovak-by.livejournal.com, але я хачу спыніцца на працах намінантаў, якія дарэчы трымаліся да апошняга моманту ў сакрэце.

Намінацыя БЕЛАРУСЬ (вандроўкі па краіне, і расповеды пра Беларусь)
Пяцёрка лепшых:
barsun_life http://alovak-by.livejournal.com/27592.html
yozas_gubka http://alovak-by.livejournal.com/15494.html
paplauskaja http://alovak-by.livejournal.com/28150.html
tuteyshaya http://alovak-by.livejournal.com/38700.html

Пераможца: azarkinm, пост "Маршрут выхаднога дня" http://alovak-by.livejournal.com/64191.html

Хачу спыніцца на маім пасце. Гэта перш за ўсё вандроўка па некалі магутных беларускіх сядзібах канца ХІХ стагоддзя, якія кампактна размешчаны ўздоўж трасы Ляхавічы-Слуцк. Вандроўка разлічана на тых турыстаў, якія не аднаразова былі ў Нясвіжы, Міры, і хочуць адкрыць для сябе нязведаныя мясціны нашай краіны. Тут вы не знойдзеце прыгожыя даведзеныя да лоску сядзібы, не знойдзеце музеі, але знойдзеце мясціны з вялікім патэнцыялам і вялікай гісторыяй. Магчыма, гэта вандроўка кагосьці зменіць, а камусьці дазволіць проста добра пабавіць час. А магчыма і падштурхне да пошукаў варыянтаў аднаўлення гэтых помнікаў.

Я падавала толькі адну заяўку і толькі ў намінацыю Беларусь. Вельмі хвалявалася, бо з конкурсамі і перамогамі я не на кароткай назе. Але ў гэты раз у мяне атрымалася!


Намінацыя ЕЖА
Пяцёрка лепшых:
mari_kondrateva http://alovak-by.livejournal.com/19525.html
dusmikeeva http://alovak-by.livejournal.com/31265.html
zly_pies http://alovak-by.livejournal.com/42598.html
ryneiskaya http://alovak-by.livejournal.com/20603.html

Пераможца: kirilife, пост "Хороший стейк? Легко!" http://alovak-by.livejournal.com/32550.html


Намінацыя ЗЛЖ (здаровы лад жыцця).
Пяцёрка лепшых:
budgawl http://alovak-by.livejournal.com/12828.html
ryneiskaya http://alovak-by.livejournal.com/20136.html
lessismore http://alovak-by.livejournal.com/15318.html
extreme http://alovak-by.livejournal.com/55695.html

Пераможца: antoshk, пост "Хайлайн в Раубичах" http://alovak-by.livejournal.com/42097.html


Намінацыя ПРЫГАЖОСЦЬ
Пяцёрка лепшых:
by_ava http://alovak-by.livejournal.com/52219.html
tyrsikova http://alovak-by.livejournal.com/40684.html
kansyello http://alovak-by.livejournal.com/26749.html
aleksanin_a http://alovak-by.livejournal.com/57751.html

Пераможца: paplauskaja, праэкт "ДевиЖЖник" http://alovak-by.livejournal.com/24184.html


Намінацыя АДНО ФОТА
Пяцёрка лепшых:
aleksanin_a http://alovak-by.livejournal.com/58432.html
juliley http://alovak-by.livejournal.com/4672.html
anutochka_stat http://alovak-by.livejournal.com/54497.html
vadimnardin http://alovak-by.livejournal.com/7140.html

Пераможца: tomkad, одно фото http://alovak-by.livejournal.com/46306.html


Намінацыя МІНСК
Пяцёрка лепшых:
budgawl http://alovak-by.livejournal.com/13067.html
yozas_gubka http://alovak-by.livejournal.com/3914.html
veronicamiro http://alovak-by.livejournal.com/45624.html
andrewshagun http://alovak-by.livejournal.com/72288.html

Пераможца: maxim_nm, пост "Каменная горка" http://alovak-by.livejournal.com/38575.html


Намінацыя ВАНДРОЎКІ (за межамі Беларусі)
Пяцёрка лепшых:
vadimnardin http://alovak-by.livejournal.com/7246.html
airevgeny http://alovak-by.livejournal.com/54209.html
letohin http://alovak-by.livejournal.com/67433.html
tomkad http://alovak-by.livejournal.com/50019.html

Пераможца: svby, пост "Самалiлэнд" http://alovak-by.livejournal.com/17418.html


Намінацыя СЯМ'Я
Пяцёрка лепшых:
anonimusi http://alovak-by.livejournal.com/48606.html
pravdaosele http://alovak-by.livejournal.com/6643.html
savilia http://alovak-by.livejournal.com/74024.html
francis_maks http://alovak-by.livejournal.com/22789.html

Пераможца: dbnfkbr, пост "Хитрый папа" http://alovak-by.livejournal.com/30944.html


Намінацыя ТЭХНАЛОГІІ
Пяцёрка лепшых:
airevgeny http://alovak-by.livejournal.com/68749.html
juicy_fruit http://alovak-by.livejournal.com/73299.html
aleksanin_a http://alovak-by.livejournal.com/43329.html
lessismore http://alovak-by.livejournal.com/16776.html

Пераможца: kiri2ll, пост "«Новые горизонты» приступают к изучению Плутона" http://alovak-by.livejournal.com/24629.html


Намінацыя ХОБІ
Пяцёрка лепшых:
letohin http://alovak-by.livejournal.com/72944.html
yozas_gubka http://alovak-by.livejournal.com/6359.html
alinaplekhava http://alovak-by.livejournal.com/61315.html
maxim_nm http://alovak-by.livejournal.com/57498.html

Пераможца: airevgeny, пост "Исследование аномальных зон Беларуси" http://alovak-by.livejournal.com/53875.html



Праглядзеўшы артыкулы намінантаў, а таксама іншыя пасты, пададзеныя на конкурс, мяркую, шмат хто з вас дапоўніць фрэндстужку цікавымі новымі ЖЖ (што я і збіраюся зрабіць у бліжэйшыя дні). А пасля адкрыцця для сябе новых імёнаў мы перастанем на некаторы час казаць, што ЖЖ у крызісе ;-) .
А там глядзіш... новы конкурс і новыя аўтары.

P.S. Вельмі рада была пабачыцца са знаёмымі і незнаёмымі аўтарамі ЖЖ з маёй фрэндстужкі, дзякуй вам за вашы пасты, якія так прыемна чытаць. Галоўнае – не знікайце!

--------------
І сябры – я вяду гэты блог для сябе і для сяброў, якія мяне чытаюць. Калі ласка, не кажыце мне, на якой мове яго весці (гэта не зменіцца), не кажыце мне, што мясціны, па якіх я вандрую, нецікавыя (я іх выбіраю для сябе). Мы ўсе з вамі вядзем блогі перш за ўсё для сябе, а пасля пад свой блог знаходзяцца аднадумцы.

Comments

( 51 comments — Leave a comment )
Page 1 of 2
<<[1] [2] >>
mi_ku_apx
Apr. 12th, 2015 05:55 pm (UTC)
чакай, а хтосці раіць на якой мове пісаць?????????????
azarkinm
Apr. 12th, 2015 05:57 pm (UTC)
Бываюць знаходзяцца вумнікі, якія кажуць у прыват, што толькі дурныя будуць пісаць пасты на мове, якую ніхто не чытае. І раяць ісці ў масы і пісаць па-руску.
(no subject) - yozas_gubka - Apr. 12th, 2015 06:00 pm (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Apr. 12th, 2015 06:04 pm (UTC) - Expand
(no subject) - yozas_gubka - Apr. 12th, 2015 06:15 pm (UTC) - Expand
(no subject) - mi_ku_apx - Apr. 12th, 2015 06:03 pm (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Apr. 12th, 2015 06:09 pm (UTC) - Expand
mari_kondrateva
Apr. 12th, 2015 05:57 pm (UTC)
Шчыра віншую! )
azarkinm
Apr. 12th, 2015 06:05 pm (UTC)
Дзякуй.
kiedy
Apr. 12th, 2015 05:59 pm (UTC)
Віншую! :) Прыкольныя аловішчы мяккія.
azarkinm
Apr. 12th, 2015 06:06 pm (UTC)
:-) Мне такія мяккія цацкі не падабаюцца (калі вы пра апошняе фота), праўда я знайшла адзін у іх плюс - іх можна высока падкідваць.
(no subject) - kiedy - Apr. 12th, 2015 06:07 pm (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Apr. 12th, 2015 06:13 pm (UTC) - Expand
(no subject) - kiedy - Apr. 12th, 2015 06:15 pm (UTC) - Expand
yozas_gubka
Apr. 12th, 2015 06:01 pm (UTC)
Віншую!
azarkinm
Apr. 12th, 2015 06:07 pm (UTC)
Дзякуй. Было прыемна пазнаёміцца ў жывую.
(no subject) - yozas_gubka - Apr. 12th, 2015 06:20 pm (UTC) - Expand
maxim_nm
Apr. 12th, 2015 06:16 pm (UTC)
Дзякуй за допiс:) Ну i вiншую з перамогай:)

Edited at 2015-04-12 06:17 pm (UTC)
azarkinm
Apr. 12th, 2015 06:18 pm (UTC)
Шкада, што не было вас. Віншую з перамогай!
(no subject) - maxim_nm - Apr. 12th, 2015 06:30 pm (UTC) - Expand
asnoru
Apr. 12th, 2015 06:20 pm (UTC)
Віншую! Прыкметна, што для пані гэта даволі значная падзея. Выйграваць, зразумела, прыемна. :) А вы яшчэ сумняваліся ў перамозе .;)

P.S.Тым хто не разумее чаму беларускі блогер піша па беларуску і падарожнічае па Беларусі варта больш медытаваць і менш размаўляць.
azarkinm
Apr. 12th, 2015 06:26 pm (UTC)
Дзякуй за віншаванне.

Так, я сумнявалася, бо ўсе мы людзі і журы выбірае па-свайму густу пераможцаў.
livejournal
Apr. 12th, 2015 06:34 pm (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
ofeliya666
Apr. 12th, 2015 06:43 pm (UTC)
Цудоўна як, шчыра віншую!))))
Я здзіўлена, што аказваецца ёсць тыя, каторыя ў прываце розныя такія рэчы пішуць) І не лянота ім)
azarkinm
Apr. 12th, 2015 07:03 pm (UTC)
Дзякуй за віншаванні. Людзі бываюць розныя, можа ён думаю, што паставіць мяне на "нармалёвы" ў яго разуменні шлях. :-)
aurochset
Apr. 12th, 2015 06:53 pm (UTC)
Таксама віншую зь перамогаю!
azarkinm
Apr. 12th, 2015 07:03 pm (UTC)
Дзякуй.
tomkad
Apr. 12th, 2015 06:59 pm (UTC)
З перамогай! Вельмі рады быў пабачыцца і пазнаёміцца :)

Метро Першамайская, а вуліца Кастычніцкая (Октябрьская) :)
azarkinm
Apr. 12th, 2015 07:02 pm (UTC)
аххахахах. Напісала назву вуліцы, і думаю, блін, нешта блытаю, трэба пераправерыць, так і закінула ў выніку. Дзякуй, што сказалі.

І дзякуй за віншаванне. Таксама было прыемна пабачыцца і пазнаёміцца.
atdhetar
Apr. 12th, 2015 07:22 pm (UTC)

вiншую!

azarkinm
Apr. 12th, 2015 07:23 pm (UTC)
Дзякуй.
zly_pies
Apr. 12th, 2015 07:36 pm (UTC)
Мае віншаванні! Гэта заслужаная перамога!
azarkinm
Apr. 13th, 2015 06:14 am (UTC)
Дзякуй за вінвашанні.
bloxer1
Apr. 13th, 2015 07:10 am (UTC)
Віншую.Удзячан вам за віртуальныя вандроўкі па родных мясцінах. З павагай.
azarkinm
Apr. 13th, 2015 07:25 am (UTC)
Дзякуй за віншаванні.
alarmout
Apr. 13th, 2015 07:13 am (UTC)
Поздравляю!
azarkinm
Apr. 13th, 2015 07:26 am (UTC)
Дзякуй.
baqueta
Apr. 13th, 2015 07:37 am (UTC)
вiншую!
azarkinm
Apr. 13th, 2015 07:56 am (UTC)
дзякуй.
Page 1 of 2
<<[1] [2] >>
( 51 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com