?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

У 1436 годзе ўпершыню ў гісторыі ўзгадваецца мястэчка Шчучын. Першыя згадкі звязаны з існаваннем тут парафіі і касцёла Святога Якуба Апостала. Шчучынам у гістарычных вірах валодалі Кучукі, Кішкі, Радзівілы, Сіруці, Юдзілы, Давойны.

У 1576 годзе памірае апошні з прадстаўнікоў рода Давойнаў, якім належыў Шчучын. І Якуб Лімант (італьянскі род выхадцаў з Фрарэнцыі, якія перасяліліся ў Рэч Паспалітую адначасова з польскай каралевай Бонай Сфорцай) пры дапамозе фальшывага акту аб дараванні земляў выказаў правы на мястэчка. Трэба сказаць, што Ліманты былі ўдалымі фальсіфікатарамі за ўсю гісторыю існавання роду. Пакуль справы ішлі добра, пасля набыцця шчучынскай маёмасці, "чорныя справы" адкінулі, але ўнукі Якуба ўзяліся за старое. Так Ян Лімант быў спайманы на двайным закладзе Шчучына. Выкруціцца з афёры яму атрымалася толькі калі ён лёг у труну. Усе пазыкі перайшлі на старэйшага сына, але і ён неўзабаве памёр. Жонка Яна Ліманта, Ганна Палубінская, хаваючыся ад крэдытораў выходзіць другі раз замуж за Юрыя Юзафовіча-Глябіцкага (...–1718), які выкупіў усе заклады Лімантаў, а ў 1691 годзе набыў у другога сына Ганны Крыштафа Ліманта Вялікі і Малы Шчучын. Праз некаторы час Юры набыў і іншыя землі з былой спадчыны Давойнаў.


У пачатку ХVIII стагоддзя з пасагам Тэрэзы Юзафовіч-Глябіцкай Шчучын пераходзіць ва ўладанні Яна Сцыпіёна (...–1738), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, кашталяна смаленскага.

Ён таксама быў выхадцам прадстаўнікоў італьянскага роду, якія з'явіліся на тэрыторыі Рэчы Паспалітай у 1518 годзе разам з каралевай Бонай Сфорцай і паступова сталі ўплывовымі асобамі ў дзяржаве, але поспеху дамагліся без падтрымлі каралевы. З цягам часу ў прозвішча з'явіўся і прыгожы дадатак – дэль Кампа, таксама выкарыстоўваліся і скарочаныя назвы прозвішча Сцыпіё, Сцыпіёны.



У 1718 годзе, уладар Ян Сцыпіён дэль Кампа запрасіў каталіцкі Ордан Піяраў адчыніць у мястэчку касцёл і школу. Пакравіцельніцай касцёла выступала яго жонка Тэрэза. У 1732 годзе пры касцёле была створана семінарыя і вышэйшая школа, якія праіснавалі сто год і пасля розных рэарганізацый былі зачынены ў 1832 годзе. Школа была вядома дасканалым навучэннем розных дыстыплін, а таксама вывучэннем ўсходніх моў. Пры касцёле існавала вялікая бібліятэка, якая па колькасці фонду саступала толькі бібліятэкам Вільні і Гародні. Сярод навучэнцаў школы можна назваць такіх вядомых беларусаў як Ігнат Дамейка (даследчык Чылі), Казімір Нарбут (асветнік), Ануфрый Петрашкевіч (паэт), Юліан Корсак (паэт). Выкладчыкам і рэктарам шчучынскай школы быў вядомы ў тыя часы Станіслаў Юндзіл. Ён займаўся даследваннем фаўны Беларусі і арганізаваў каля Шчучына батанічны сад, а на аснове сваіх даследванняў выдаў кнігу "Прыкладная батаніка", якая доўгія часы лічылася аднім з лепшых падручнікаў па батаніцы.


Акрамя Шчучына, Ян Сцыпіён прафундаваў з'яўленне касцёла Ордэна Піяраў у Воранава (1735) і кляштара дамініканкаў у Канюхах (1738), але абодва помніка не захаваліся.


У шлюбе з Тэрэзай Ян Сцыцпіён меў пяцёра сыноў і дачку Ганну, але да паўналецця дажыў толькі сын Юзаф Сцыпіён і Ганна. Пасле смерці бацькі і бяздзетнага дзядзькі Казіміра Сцыпіёна Юзаф атрымаў у спадчыну вялікія ўладанні ў Лідскім і Гарадзенскім паветах.

Юзаф Сцыпіён (...–1743), дзяржаўны дзеяч, маршалак дворны літоўскі. З маладога ўзроста бацька, як адзінага спадчанніка вялікай маёмасці, навучаў Юзафа кіраванню будучымі землямі, паступова аддаваў у падпарадкаванне некаторыя вёскі ды маёнткі. Пры Юзафе адбылося значнае павелічэнне земляў ва ўладаннях роду. Сцыпіён быў жанаты на Вераніцы Фірлей, якая пасля смерці адзінага брата стала ўладальніцай усіх зямель Фірлеяў. Яна нарадзіла сыноў Станіслава і Ігната, і трох дачок. Але нажаль Вераніке быў наканаваны нядоўгі лёс, яна перажыла брата толькі на 5 год. Пасля смерці ўсе землі ў Люблінскім і Рускім ваяводствах пераходзяць да Юзафа Сцыпіёна, які праз некалькі год ажаніўся зноў. Другой жонкай Юзафа стала Тэрэза Барбара Радзівіл, дачка Мікалая Фаўста Радзівіла, уладара зямель у Слонімскім і Наваградскіх паветах. Ад другога шлюбу нарадзіўся толькі сын Ксаверы Мікалай. У 1742 годзе, Юзаф Сцыпіё дэль Кампа атрымаў ад караля Рэчы Паспалітай Аўгуста ІІІ вышэйшую ўзнагароду краіны – Ордэн Белага Арла.


Нейкі праклён праследваў род, і ў Юзафа які ў яго бацькі са шматлікіх дзяцей засталіся ў жывых толькі Ігнат ды дачка Ганна.

Ігнаці Сцыпіён дэль Кампа (...–1791), у маладым узросце стаў уладаром маёмасці Сцыпіёнаў. Адукацыю дзякуючы намаганням апекуноў атрымаў у Еўропе. Пасля нечаканай смерці зводнага брата Ксаверыя становіцца адзіным уладаром вялікай маёмасці. Не аднаразова абіраецца дэпутатам на Соймы Рэчы Паспалітай. Быў прыхільнікаў узыходу на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1776 атрымаў дзяржаўную ўзнагароду Святога Станіслава, а ў 1781 годзе Ордэн Белага Арла.

Пры Ігнаціі, у 1761 годзе, Шчучын атрымлівае прывілей на самакіраванне і гандль, што прыраўнілава яго да шэрагу гарадоў з Магдэбурскім правам. Таксама мястэчка атрымала і ўласны герб – на блакітным шчыце выявы срэбраных ініцыялаў уладара Шчучына літары "S" і "І" з залатой каронай над імі.
Пры Ігнаціі ўладанні роду дасягнулі найбуйнейшых памераў за ўсе часы жыцця роду ў Рэчы Паспалітай.


У 1791 годзе пасля смерці маёмасць была падзелена паміж чатырма сынамі – Паўлам, Юзафам, Каралям і Вінцэнтам. Шчучын атрымаў Юзаф Сцыпіён (...–1802). Неўзабаве пасля атрымання спадчыны наступілі цяжкія часы для ўсіх жыхароў Рэчы Паспалітай і ў тым ліку для Сцыпіёнаў. Краіну рвалі на кавалкі, а з ёй дзялася і маёмасць шляхты. Усе дзеці Ігнація Сцыпіёна падтрымалі паўстанне Касцюшкі. Караль Сцыпіён дэль Кампа, які быў генерал-маёрам Лідскага павета, а Юзаф яшчэ да афіцыйнага абвяшчэнне паўстання ў сваім маёнтку Сукурчы правёў прысягу шляхты. Калі рускае войска даведалася пра падтрымку Сцыпіёнамі паўстання, то вельмі жорска абыйшлося з іх маёмасцю – атрад князя Цыцыянава разрабаваў Шчучын. Юзаф вельмі балюча перажыў падаўленне паўстання, адыйшоў ад дзяржаўных спраў і неўзабаве памёр.


Браты Юзафа Сцыпіёна – Павел, Караль і Вінцэнт пасля смерці брата ў 1805 годзе сабралі грошы на будаўніцтва ў Шчучыне касцёла. Касцёл быў пабудаваны ў 1827 годзе на супрацьлеглым беразе ад палаца і быў асвечаны ў гонар Святой Тэрэзы Авільскай. Класічны воблік касцёла зараз гарманіруе з сучасным палацам. Кажуць, што з вышыні птушынага палёту касцёл выглядае як вялікі крыж.





Мы раней не сутыкаліся з такім падыходам, да наведвальнікаў і турыстаў, але каля зачыненыз дзвярэй у нашу вандроўку знаходзілася палічка для ног для кожнага верніка.

У нашыя часы каля касцёла можна таксама пабачыць і надмагільныя пліты Сцыпіёнаў пачатку ХХ стагоддзя.

фота tomkad

У шлюбе з Тэрэзай Друцка-Любіцкай Юзаф Сцыпіён меў адзіную дачку Марыю Сцыпіён дэль Кампа (1793–1876), якую ва ўзросце 14 год маці выдала замуж за свайго роднага брата Францішка Ксаверыя Друцка-Любіцкага (1778–1846). Вяселле адбылося ў 1807 годзе, у Шчучыне. З пасагам 29-гадовы Францішак Ксаверый атрымаў усе землі Сцыпіёнаў на прасторах былой Рэчы Паспалітай.


Князь Францішак Ксаверы Друцкі-Любецкі (1778–1846)
Скончыў курс сухапутнага кадэцкага корпуса. Падтрымаў рускія войскі, нават здзейсніў паход разам з Суворавым у Італію і Швейцарыю. У 1812 годзе не ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, а з'ехаў у глыб Расіі. Пасля сканчэння руска-французскай вайны з'яўляўся сябрам Вярхоўнага савета Герцагства Варшаўскага. У 1816 годзе атрымаў пасаду гарадзенскага губернатара. У 1821 годзе заняў пасаду міністра фінансаў Каралеўства Польскага. Падчас паўстання 1830-х гадоў выступіў супраць разрыву адносінаў з Расійскай Імперыяй. Пасля чаго заняў пасаду сябра Дзяржаўнага савета. Узнагароджаны Ордэнамі Св.Ганны І ступені (1799), Св.Ганны ІV ступені (1812), Св.Уладзіміра ІІ ступені (1815).

Марыя Друцка-Любіцкая не вельмі клапацілася аб спадчыне бацькі, у Шчучыне засталася жыць яе маці Тэрэза, якая да самай смерці займалася справамі Сцыпіёнаў. У шлюбе з князем Марыя нарадзіла 9 дзяцей – траіх сыноў і 6 дачок.

Памёр Францішак Ксаверы 10 траўня 1846 года на 68 годзе жыцця ў Санкт-Пецярбурзе, але пахаванне адбылося ў Шчучыне ў сямейнай склепе касцёла Св.Тэрэзы.



Пасля смерці князя Францішка Ксаверыя, шчучынская маёмасць пераходзіць да сына Аляксандра Друцка-Любіцкага (1827–1908).


У 1865 годзе пасля падаўлення паўстання Каліноўскага і ў піку супрацьстаянна каталіцкім касцёлам, на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай расійская ўлада будуе цэрквы. Не абмінула такая падзея і Шчучын. У мястэчку з'яўляецца Царква Міхаіла Архангела ў псеўдарускім стылі. Месца было выбрана ў Шчучыне для царквы сімвалічнае – насупраць касцёла, на месцы разбуранай каталіцкай капліцы.



Зараз, побач з царквой можна знайсці помнік знакамітай беларускай паэтцы Алаізе Пашкевіч (Цётка), якая нарадзілася ў Шчучыне.



У 1892–1895 гадах у Шчучыне Аляксандр Друцка-Любецкі разам з сынам Уладзіславам (1863–1913) пачынае будаўніцтва палаца.



Некаторы час памылкова лічылася, што палац быў пабудаваны ў другой палове ХVIII стагоддзя, але гісторыя раставіла ўсе кропкі над "і". І ў наш час ўжо дакладна вядома, што будаваўся палац у пачатку ХІХ стагоддзя знакамітым архітэктарам Тадэвушам Раствароўскім. Чаму ўзнікла такая памылка ў гісторыкаў? Па-першае, існуе ў Польшчы горад Шчучын-Мазавецкі ў якім таксама знаходзіцца палац; па-другое стыль будынку ў якім пабудаваны палац для пачатку ХХ стагоддзя быў ўжо не модным, бо на той час панаваў класіцызм, а палац пабудаваны ў характэрным для ХVIII стагоддзя стылю – пераход ад барока да класіцызму.



Палац у Шчучыне па выгляду нагадвае французскі палац Малы Трыанон, які быў пабудаваны па загаду Людовіка ХV для сваёй фаварыткі маркізы дэ Пампадур. Ёсць меркаванне, што калі Францішак Ксаверы Друцка-Любецкі знаходзіўся па дзяржаўным справам у Францыі, то яму настолькі спадабаўся палац, што ён усімі праўдамі і непраўдамі завалодаў яго дакладным планам. І толькі значна пазней пасля смерці бацькі, сын Францішак Ксаверы Аляксандр знайшоўшы ў бацькоўскіх архівах план палаца, вырашыў скарыстацца ім.



Асаблівасцю Малога Трыанона быў цікавы план па якому карыдоры былі спланаваны так, што госці палаца ніколі не сутыкаліся з слугамі і сервіроўка сталоў адбывалася амаль таемна. Вядома, Друцкім-Любецкім да размахаў Людовіка было далёка і механізмы тайнага пад'ёму стала ў залі не былі зроблены, але ўсёроўна таямніц у палацы хапае. Так вада ў пакоі паступала з калодзежу, які знаходзіўся ў сутарэннях палаца і падымалася наверх па сваеасабліваму вадаправоду. У палацы не было кухні, яна размяшчалася ў іншым будынку, які знаходзіўся побач. Ёсць нават меркаванне, што кухню з палацам злучаў падземны ход, па якому слугі прыносілі ежу гаспадарам. Таксама ў палацы не было месца і для пакоўя прыслугі, для іх жылля выкарыстоўваўся будынак які застаўся ад старога палацавага комплексу.



Аздабленне палаца працягваецца ў пачатку ХХ стагоддзя, але пасля смерці Уладзіслава ў 1913 годзе Друцка-Любіцкія знаходзяцца ў цяжкім фінансавым стане і праца з палацам прыпыняецца. Пасля сканчэння Першай сусветнай вайны, падпісання Рыжскай дамовы і вяртання сына Яна Друцка-Любіцкага сям'я зноўку вярнулася да старога ладу жыцця.


пачатак ХХ стагоддзя. Фота з globus.tut.by

У гэты ж прыблізна перыяд палац наведаў знакаміты гісторык Афтаназа, які пакінуў нам падрабязнае апісанне выглядаў шчучынскіх пакоўя. Цэнтральную частку будынка займаў вялікі хол з дубовымі сценамі, двума пячамі і вялікім камінам, якія былі пакрыты кафляй. На першым паверсе меліся пакоі – "малы салон"; "вялікі салон" з камінам, двума раялямі і піянолай, на столі салона вісела прыгожая жырандоля з веніцыянскага шкла; "сталовая" на сценах якой размясціліся партрэты каралёў Рэчы Паспалітай, а ў сервантах выстаўлялася сямейнае срэбра і французскі фарфор; пад дубовай лесвіцай, якая вяла на другі паверх размяшчаўся ванны пакой. Мэбля ў пакоях не была падабрана пад адзін стыль, тут можна было знайсці прадметы розных стыляў і эпох. Па сучаснаму былі аздоблены толькі пакоі гаспадароў, якія размяшчаліся на другім паверсе. На сценах палаца госці маглі бачыць партрэты былых уладароў Шчучына. Асобнае месца займала бібліятэка Друцкіх-Любецкіх, якая размяшчалася ў будынку пачатку ХVIII стагоддзя, калі Шчучыным валодалі Сцыпіёны дэль Кампа.



Падчас Другой сусветнай вайны нямецкія войскі зладзілі ў палацы шпіталь, відаць таму ён практычна не быў пашкоджаны. Пасля вайны каля палаца пабудавалі ваенну частку і палац перадалі ёй на баланс у якасці Дома культуры. З распадам СССР воінская частка з'ехала і былое радавое гняздо князёў пачало прыходзіць у занядбаны стан. Хаця рэканструкцыя пачалася ў 2004 годзе, актыўныя працы ў палацы праводзяцца толькі з 2011 года. З кожным разам дата адкрыцця пераносілася рэстаўратарамі, і зараз размова ідзе пра канец 2015 года. А дакладней, у планах адкрыць палац да рэспубліканскага свята Дня пісьменнасці, які будзе адзначацца 6 верасня ў Шчучыне. Пасля адкрыцця ў адноўленых пакояў размесціцца Цэнтр дзіцячай творчасці, а ці будуць адчынены нейкія пакоі для наведвання і музея пакуль невядома.



У пачатку ХХ стагоддзя ў горадзе на рынкавай плошчы, з'явілася вежа з гадзіннікам. У часы Другой сусветнай вежа была разбурана, вастаноўлена ў 2007 годзе. Лічылася, што яна здолее ахоўваць горад ад пажараў, голада і эпідэмій. На сённяшні момант яна знаходзіцца на цэнтральнай плошчы горада.



фота tomkad

Паводле інфармацыі
www.pawet.net, www.sb.by, www.dzyannica.by, www.schuchin.info, www.interfax.by, www.votpusk.ru, www.virtual-museum.shhuchin.edu.by
а таксама
Федарук А.Т., Старинные усадьбы Минского края.
Aftanazy. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej

Comments

( 16 comments — Leave a comment )
asnoru
Jun. 1st, 2015 09:47 pm (UTC)
Эх, мне як спадабаўся Шчучын з першага прыезду - так да гэтага часу і падабаецца. Дзякуй, прыемна было паглядзець. :)
azarkinm
Jun. 2nd, 2015 04:27 am (UTC)
Мне таксама вельмі спадабаўся. Спадзяюся, у гэтым годзе таксама наведацца ў Гародню, дык паглядзець абавязкова заеду глянуць на горад па дарозе. Спадзяюся, патрапіць і бліжэй да адкрыцця палаца.
moussorine
Jun. 2nd, 2015 01:19 am (UTC)
Эх, колькі прыгажосцяў у адным невялікім гарадку.
azarkinm
Jun. 2nd, 2015 04:27 am (UTC)
Вельмі прыгожы горад. Утульны, сонечны і вельмі адкрыты.
livejournal
Jun. 2nd, 2015 04:30 am (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
postalovsky_a
Jun. 2nd, 2015 05:20 am (UTC)
не был пока еще, но буду обязательно
azarkinm
Jun. 2nd, 2015 05:36 am (UTC)
Ёсць нагода скатацца бліжэй да Дня пісьменнасці (6 верасня). Горад яшчэ больш прыбяруць, ды палац адчыняць.
tam_erm
Jun. 2nd, 2015 08:36 am (UTC)
Здаецца, прыйшлося на гэты раз вам папрацаваць як ніколі, бо даволі пераблытаная гісторыя з палацам атрымалася? Я так разумею, у Зборы помнікаў 1986 года ён нават адсутнічае, таму што належыў вайсковым.
Вельмі глыбока і цікава атрымалася.
azarkinm
Jun. 2nd, 2015 09:20 am (UTC)
Добра што спадабалася вам. Так, было цяжэй, што не было на якую грунтоўную энцыклапедыя абаперціся. А так, усёроўна ж перагортваеш шмат інфармацыі чым усё выдаць. :-)
alarmout
Jun. 2nd, 2015 10:25 am (UTC)
спасибо за обзор, приятный городок, когда-нибудь туда заеду)
azarkinm
Jun. 2nd, 2015 10:34 am (UTC)
калі ласка. вельмі марудка але ўжо падыходжу да апошніх нашых кропак у маршруце "Дарога на Гародню". Можа і маршрут хутка выкладу
incopolis
Jun. 2nd, 2015 02:18 pm (UTC)
А где же про Щучинское метро?
azarkinm
Jun. 3rd, 2015 02:57 am (UTC)
якое метро? першы раз чую
incopolis
Jun. 4th, 2015 08:12 am (UTC)
Хо, я писал статью даже!

Пожалуй, самая любопытная история у метрополитена города Щучина, что в Гродненской области (адрес во всемирной сети - http://www.schuchin.grodno.by/rus/city/articles/metro/). В шестидесятых годах вооружённые силы СССР построили возле города военный аэродром, а на случай Третьей мировой войны соорудили систему тоннелей диаметром 5-15 метров, глубиной залегания 3-15 метра и общей протяжённостью около 20 км. Коммуникации, предназначенные для хранения самолётов, топливных запасов и для безопасной транспортировки всего этого к существующей наземной инфраструктуре соединяли аэродром с ж/д вокзалом, трассой М6 "Минск-Гродно" и пригородными деревнями (сейчас на их месте - новостройки микрорайонов). В тоннелях диаметром 7 метров и более проложили железную дорогу стандартной ширины: в случае бомбёжек технику через специальный портал загоняли бы в подземные бункера. Причём рельсы были углублены в бетонное основание тоннеля, так что автомобильный транспорт мог беспроблемно перемещаться теми же маршрутами. После прекращения "холодной войны" и значительного сокращения количества служащих подземные коммуникации утратили своё стратегическое значение и были переданы городским властям. Правда, передача состоялась только на бумаге, а схемы и планы так и остались в руках вояк. И на десяток лет про тоннели забыли. В 1998 году при строительстве многоэтажки строители наткнулись в котловане на бетонный свод тоннеля, и возведение жилого дома заморозили: возникла опасность, что ослабленная тоннельным забоем почва не выдержит создаваемой домом нагрузки. Встал вопрос о дальнейшей судьбе подземных путей сообщения; прорабатывались два варианта: сохранить казематы или же постепенно их разобрать. Но тут светлую идею подали инженеры городского завода "Автопровод": использовать тоннели под муниципальный транспорт. Во-первых, не пришлось бы ликвидировать стратегические коммуникации; во-вторых, решалась транспортная проблема города (на проведение троллейбусной сети в горбюджете не было соответствующих средств); в-третьих, подземелья не остались бы без присмотра и город в один прекрасный день не провалился бы под землю. Так разработали экспериментальную программу строительства метрополитена. В январе 2000 года начали модернизировать тоннели: строили выходы на поверхность, подводили контактный рельс, облицовывали сайдингом стены станций и прочее. К сентябрю того же года к вводу в эксплуатацию подготовили станции "Рожанская", "Ксаверьевская", "Аэродромная", "Гродненская", "Пиарская", "Новоселковская"; ещё через несколько месяцев завершили "Северную", "Лидскую" и станцию пересадки "Дворцовая/пл. Свободы".



Переговоры с производителями метросоставов завершились закупкой четырёх новых питерских вагонов и восьми отремонтированных московских, позже Московский метрополитен подарил Щучинскому ещё 10 подержанных вагонов в хорошем состоянии.
20 августа 2001 года в полдень первый поезд пошёл со станции "Площадь Свободы" в сторону станции "Гродненская", а уже к восьмому сентября количество пассажиров составило 100.000 человек. На двух линиях первой очереди - десять станций, в феврале 2001-го начато строительство станции "Национальная" на Пиарской линии. При минимальном интервале между поездами в 60 секунд максимальная частота движения составляет 15 пар поездов в час, средняя скорость движения - 30 км/ч (максимально допустимая - 90 км/ч); самый длинный перегон - 1,52 км между станциями "Пиарская" и "Лидская", самый короткий - всего 350 м ("Пиарская" - "Дворцовая"). В 2005 году предполагалось построить третью линию метро - Белорусско-Купаловскую (станции "Купаловская", "Лимонтская", "Литовская", "Белорусская" и "Новогрудская") и продлить Пиарскую линию. Часть тоннелей под эти станции осталась ещё со времён аэродромных подземелий, а часть предполагалось построить во время возведения новых жилых кварталов. Не исключалось строительство надземных линий.

Кстати, недавно часть этой системы выставили на продажу.
veragodna
Jul. 19th, 2016 05:49 pm (UTC)
Дзякуй вялікі за такі глыбокі артыкул!
Я ўжо трэці дзень у Вашым блогу пасуся :).
azarkinm
Jul. 19th, 2016 06:36 pm (UTC)
Заўсёды прыемна, калі тое што шукала спатэбіцца ў вандроўках яшчэ камусьці.
( 16 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com