?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Калі мы атрымалі кватэру, то за час падрыхтоўкі дома да здачы ластаўкі паспелі зляпіць на кухонным вакне гняздо. Прайшло 6 год, і падчас пераезда і рамонта зімой 2016 года, агульным галасаваннем было прынята рашэнне зняць яго. Бо фортку летам не адчыніць, і падваконне і шыба пастаянна ў птушыным памёце. Прыйшла вясна, дакладней травень і з'явіліся ластаўкі. Некалькі дзён мы назіралі за пастаяннымі заляцанкамі і бойкамі птушак каля вакна за месца. Сёння зранку яны пачалі наноў адбудоўваць свой дом. Зараз уся сям'я запісалася ў арнітолагі і толькі адзін яе член нервова п'е валер'янку і грызе кіпцюры.

(чорнае - гэта межы мінулага гнязда, карычневае - гэта новы будаўнічы матэрыял для яго)


А птушкі тым часам носяць гліну, пялёсткі дзьмухаўцоў, каменьчыкі і робяць свой бетон для хаткі. Паралельна ад працы працягваюць адбіваць усіх ахвотных заняць азначанае імі месца.



Comments

( 25 comments — Leave a comment )
svetatarnikova
May. 23rd, 2016 07:09 am (UTC)
О, мае б таксама парадавалiсь гэткаму цуду!
За выключэннем мяне, канешне)
azarkinm
May. 23rd, 2016 07:57 am (UTC)
Вы не парадаваліся з-за прадбачанне бруду на вакне? Ці з-за нечага іншага? )))
svetatarnikova
May. 23rd, 2016 07:59 am (UTC)
менавiта з-за гэтага)
azarkinm
May. 23rd, 2016 08:04 am (UTC)
Так як, мы не жылі на гэтай кватэры, не ўяўляю, што будзе зараз. Спадзяюся, што калі кожны дзень зчышчаць, то вялікіх клопатаў не будзе прыносіць яно мне.
svetatarnikova
May. 23rd, 2016 08:25 am (UTC)
ну так, хай будзе менш клопатаў, больш цiкавостак)
ofeliya666
May. 23rd, 2016 07:19 am (UTC)
Змешаныя эмоцыі гэта ўсё выклікае... А кот які прыгажун, у профіль як егіпецкі ажно)
azarkinm
May. 23rd, 2016 07:57 am (UTC)
Чаму змешаныя? Вы супраць птушак?
ofeliya666
May. 23rd, 2016 09:41 am (UTC)
Я не супраць птушак, я супраць памёта)))) Цікава, што яны ўпарта на тым жа месцы сталі рабіць)
Прыгадалася, здаецца раней лічылася, што ластаўкі шчасце прыносяць, калі гняздуюцца ў нейкім доме. Хм))))

Edited at 2016-05-23 09:44 am (UTC)
azarkinm
May. 23rd, 2016 10:00 am (UTC)
Не ведаю наконт ластавак, але пра буслоў гэта чула. Праўда ў сучасных кватэрах буслы наўрацці гняздо арганізуюць. )))
ofeliya666
May. 23rd, 2016 10:11 am (UTC)
Ага, няма дзе. Так думаю, гэта магла быць японская казка пра тое, як пакрыўдзілі ластаўку...Ці ёсць у Японіі ластаўкі))
alba_ruthenia01
May. 23rd, 2016 07:20 am (UTC)
Мы как-то отдыхали в доме отдыха на Нарочи и на нашем балконе было гнездо ласточек. Птенцы были уже довольно большие и поднимали неимоверный писк, когда родители приносили еду, это слегка раздражало. Но нам удалось понаблюдать момент вылета птенцов из родительского гнезда. Это было очень трогательно. Сначала три головки только выглядывали, потом один наконец решился, выбрался на край, нерешительно посидел. Расправил крылышки и перелетел на перила балкона. Понял, что умеет летать и перелетел через двор на дерево. За ним и два остальных проделали то же самое. И больше они в гнездо уже не вернулись. На балконе стало тихо, но нас это почему-то не обрадовало.
azarkinm
May. 23rd, 2016 07:59 am (UTC)
Спаць на кухне не збіраемся, таму, спадзяюся раздражняць піск не будзе. Пакуль толькі з цікавасцю назіраем.
aurochset
May. 23rd, 2016 07:37 am (UTC)
Ластаўчыны гнёзды гэта, вядома, прыгожа, але ластаўкі наладжваюць сваё сямейнае жыцьцё, у дадзеным выпадку, за людзкі кошт, самі ж пішаце, што акно не адчыніць, памёт. Сёлета вы іх, пэўна, не справодзіце, раз яны аблюбавалі гэтае месца, хоць, калі яны яшчэ не адгнездаваліся і не адклалі яйкі, можна і паспрабаваць бразготкі ветравыя, бліскоткі разнастайныя, штыры мэталёвыя увагнаць у гэтае месца (пасьля іх можна будзе дастаць і дзіркі затынкаваць). Мо налета паспрабуйце, яшчэ да іх прылёту. Месцаў жа для іх у Менску шмат, ня толькі ж у вас ім гнездавацца, хай і іншыя людзі парадуюцца:)
azarkinm
May. 23rd, 2016 08:00 am (UTC)
У нашым пад'ездзе ластаўкіны гнёзды былі на двух вокнах. Але пасля атрымання кватэры, гаспадары адной знялі гняздо, больш яно там і не з'яўлялася. За тое, у суседнім пад'ездзе, таксама на кухонным вакне гаспадары маюць ажно два гнязда. Уявіце, што адбываецца там па вясне.
pan_dohva
May. 23rd, 2016 10:59 am (UTC)
Цікаўлюся, а кот якой пароды?
azarkinm
May. 23rd, 2016 12:12 pm (UTC)
У ката парода не патрыятычная - "руская блакітная".
pan_dohva
May. 23rd, 2016 12:25 pm (UTC)
На прыгажосць гэта не ўплывае )
pravdaosele
May. 24th, 2016 06:09 am (UTC)
Здорово! Будете разрешать достроить и стать вашими добрыми соседями?
azarkinm
May. 24th, 2016 06:16 am (UTC)
Дазволім. Мы разлічвалі, што яны прыляцяць, пабачаць што гнязда няма і пойдуць шукаць іншае месца. А тут такія настырныя атрымаліся. Неяк і шкада зараз знішчаць.
wildkot
May. 26th, 2016 12:51 pm (UTC)
А вы яго потым можаце з'есці )))
azarkinm
May. 26th, 2016 01:01 pm (UTC)
Магу расчараваць вас, гэтыя гнёзды не ядомыя. Яны поўнасцю з гліны, таму калі вы аматар гэтых страў, не раю іх здымаць з дамоў і з арак. )))
wildkot
May. 26th, 2016 01:05 pm (UTC)
Ды зразумела, что не ядомыя )
drazenka
Jun. 10th, 2016 08:04 am (UTC)
Ого! Можна лiчыць гэта добрай прыкметай... у якасцi кампенсацыi)))
azarkinm
Jun. 10th, 2016 09:56 am (UTC)
А вось у фб мне знаёмый наадварот сказаў, што гэта не да дабра. Я толькі пасмяялася. Галоўнае радасць каб прыносіла.
drazenka
Jun. 10th, 2016 11:53 am (UTC)
давайте дружить на фб - я - Зинаида Андреева
( 25 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com