?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

У 1472 годзе, калі ў Францыі каронай валодаў Людвіг IX, калі на поўначы сучаснай Італіі ствараліся Венецыянская і Генуэзская Рэспублікі, калі ў Мюнхене быў заснаваны першы ўніверсітэт, калі туркі перамаглі венграў пад Канье, а цывілізацыя Майя перажывала посткласічны перыяд – у ВКЛ падчас княжання Казіміра IV Ягелончыка ўпершыню ўзгадваецца вёска Касцяневічы.


Вёска Касцяневічы, Вілейскага раёна, знаходзіцца ў маляўнічых мясцінах і ўваходзіць у кола прыгожых касцёлаў Вілейскага краю.

Касцёл каля якога спыняюцца турысты ў вёсцы, быў пабудаваны ў 1763 годзе і з'яўляецца найстарэйшым касцёлам Вілейшчыны. Але каталіцкая парафія тут з'явілася яшчэ ў 1652-м, калі пры фундацыі Пятра Ласкоўскага ў Касцяневічы быў запрошаны Ордэн іезуітаў. Першы касцёл быў пабудаваны з дрэва і асвечаны ў гонар Св.Ігнація Лаёлы ў 1662 годзе. Што стала з гэтым будынкам не вядома, але праз 100 год, у вёсцы ордэн адчыніў новы мураваны касцёл Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі. Будынак у стылі поздняга барока быў вельмі простым унутры – прамакутны, без цэнтарльных калон і выдзеленай алтарнай частцы.


Праз дзесяць год пасля будаўніцтва каменнага касцёла ордэн спыніў сваё існаванне, маёмасць распрадаецца і ўладаром Касцяневіч становіцца Аляксандр Гараін. Яго сын Ян Гараін, уладар зямель пасля смерці бацькі, прыняў удзел у паўстанні 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі за што быў пазбаўлены часткі сваёй маёмасці, у тым ліку і вёскі Касцяневічы. У 1795 годзе вёска была секвестравана ў казну Расійскай Імперыі і падаравана Бардакову.


Пачатак ХІХ стагоддзя Касцяневічы сустрэла са 115 жыхарамі, 12 дварамі, двума ўніяцкімі цэрквамі і крачмой. За наступныя 100 год існавання ў вёсцы адчынілі паштовую станцыю, яшчэ адну карчму, піцейны дом і задумаліся пра адкрыццё народнай вучэльні.


У 1896 годзе ў касцёле адбылася перабудова, аб чым засталася і надпіс каля дзярэй на ганку.


А ў 1930-я гады перад будынкам была ўзведзена мураваная брама.




У 1918 годзе насельніцтва актыўна вывучала нямецкую мову бо тут кватэраваліся нямецкія войскі, а са жніўня 1919 года сустракалі польскіх жаўнераў, якія ў вёсцы засталіся і пасля падпісання Рыжскай дамовы 1921 года. Да 1939 года Касцяневічы зняходзяцца ў складзе Польшчы, а пасля 17 верасня ў складзе БССР.


А ў 1943 годзе, на мясцовых могілках, былі пахаваны малодшая сястра Максіма Танка Вера Скурко і яе двухгадовы сын Яраслаў. Пра жудасныя падзеі тых часоў чытайце ў артыкуле на "Нашай Ніве" http://nn.by/?c=ar&i=101728

У 2013 годзе вёска адсвяткавала дзве значныя падзеі. Першая – 250-годдзе касцёла Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі, што адзначана было выпускам наўмыснай капэрты і маркі. Якія 4 красавіка 2013 года ў Вілейцы можна было пагасіць адмысловым штампам.
Другая падзея – Касцяневічы ў другі раз сталі цэнтрам сельсавета (першы раз гэта адбылося перад Другой сусветнай вайной у кастрычніку 1940 года).


Comments

( 12 comments — Leave a comment )
kabierac
Jun. 20th, 2016 08:12 am (UTC)
Быў там толькі праездам, але касцёл бачыў. На касцяневіцкіх могілках пахаваныя сястра Максіма Танка Вера з сынам, якіх забілі савецкія "партызаны" падчас акупацыі.
azarkinm
Jun. 20th, 2016 08:29 am (UTC)
Якая падстава для забойства была?
kabierac
Jun. 20th, 2016 08:47 am (UTC)
Шукалі золата, атрыманае ў пасаг.
azarkinm
Jun. 20th, 2016 09:05 am (UTC)
Жудасць. Проста не хапае словаў.
(Deleted comment)
incopolis
Jun. 20th, 2016 02:12 pm (UTC)
Там немного к северу - деревни Давыдки/Заблощина, от которых остались руины усадьбы (точнее, руины фундамента). На Глобусе еще год назад не было фоток - вот мы специально поехали из деревни туда, нашли руины, сфоткали. Но уже год не дойдут руки это выложить :)

P.S. Кажись, по последним комментариям у вас сложится впечатление, что у меня ни до чего руки не доходят :)
azarkinm
Jun. 20th, 2016 04:28 pm (UTC)
Дык на глобус таксама не дайшлі рукі? ))) Нешта я не знаходжу гэтыя руіны.
incopolis
Jun. 20th, 2016 04:41 pm (UTC)
Они находятся в деревне Заблощина, но на Глобусе отнесены к Костеневичам:
http://globus.tut.by/kostenevic/index.htm#manor_main
Ну вот мы их и нашли.
azarkinm
Jun. 20th, 2016 04:58 pm (UTC)
Аааа. Зразумела, а тое я палезла шукаць такую вёску. Ну тады ганьба вам, што рукі не дайшлі нават на глобус фоткі выкласці, ладна ў ЖЖ. Але глобус гэта ж святое. )))
incopolis
Jun. 20th, 2016 05:00 pm (UTC)
Ай, я им как-то лет 5-7 назад присылал на форум фото поселка Воровского - до сих пор не выложили.
incopolis
Jun. 20th, 2016 04:45 pm (UTC)
P.S. А домик ксендза тоже интересный. Возможно, межвоенка.
yozas_gubka, как по-твоему? Вот он, немного виден:
http://orda.of.by/.add/showimage.php?image=../.ga/k/kostenevic/kostel/nf/.big/76.5.jpg
azarkinm
Jun. 20th, 2016 04:59 pm (UTC)
Добра пафарбавалі ў адзін колер з вежай. Адразу бачна што ўваходзіць у комплекс.
( 12 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com