?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Калі вандруючы па Докшыцкаму раёны вы захочаце зладзіць пікнік ля вады, то варта адкрыць для сябе возера Сэрвач.


Возера мае плошчу 450 га, глыбіню 5,2 м і размяшчаецца паміж вёскамі Вешняе і Шантораўшчына. Хаця возера моцна парасло трыснягам, і берагі часам пераходзяць у нізінныя балоты, яно ўсёроўна сустракае вандроўнікаў сваёй прахалодай і цішынёй. Збочыўшы з трасы Р3 (Глыбокае–Докшыцы) і спыніўшыся на пад'ездах да вёскі Шантораўшчына мы апынуліся ля ціхага месца для адпачынку каля самай вады.

Рыбакі тут могуць паспрабаваць злавіць шчупака, ляшча, ды карася, а аматары фотапалявання адшукаць на вадзе жоўтыя і белыя гарлачыкі, а каля берага наламаць чарот (хаця па народным прыкметам і павер'ям не вельмі добрая ідэя).


Адпачываеш каля возера і не верыцца, што рака Сэрвач, якая выцякае з аднайменнага возера, упадае ў Вілейскае вадасховішча і уваходзіць у Вілейска-Мінску водную сітэму. Менавіта яна дае Мінску ваду, якая моцна хларыруецца і цячэ з кранаў Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў... А ўсё так добра пачыналася – з прыгожага возера і ціхага месца ля яго. :-)

Comments

( 2 comments — Leave a comment )
frice
Sep. 28th, 2016 07:54 am (UTC)
Вельмі цікава, дзякуй!
azarkinm
Sep. 28th, 2016 08:07 am (UTC)
Вельмі рада, што спадабалася. Пісала і думала, што пра возера будзе не цікава чытаць.
( 2 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com