?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Баніфратры (лац. Ordo Hospitalarius Sancti Joannis de Deo)


Гісторыя. Заснаваў ордэн Ян Божы ў 1540 годзе ў Гранадзе (Гішпанія), а ўсе рэгаліі ад папы рымскага ордэн атрымаў у 1572 годзе. Поўная назва ордэна –"Шпітальны ордэн Святога Яна Божага". Галоўнай мэтай яго лічыцца дагляд хворых, удоў і сірот. Таксама ордэн меў такія характэрныя для манахаў рысы (абавязкі), як устрыманне, паслушэнства і беднасць. Напрыканцы ХVІ ст. для зручнасці кіравання ордэн падзяліў усе свае манастыры на дзве галіны: гішпанскую (уваходзіла Гішпанія і Заходняя Індыя) і італьянскую (манастыры ў Італіі, Францыі, Германіі і Рэчы Паспалітай). Першыя лякарні ў ордэна з'явіліся ў Францыі. Пачатак ХІХ стагоддзя для ордэна стаў выпрабавальным. Па ўсёй Еўропе закрываліся іх кляштары. Аднаўленне ордэна пачалося напрыканцы ХІХ стагоддзя ўжо за межамі Еўропы.



Побыт. Ордэн ставіў перад ахвотнымі далучыцца да брацтва выпрабаваўчы тэрмін – адзін год, яшчэ адзін год выпрабаванне новыя браты праходзілі ўжо ўнутры ордэна. У любы час можна было сыйсці, калі не вытрымліваеш прынятых на сябе абетаў. Кіраваў ордэнам генерал, а кляштарамі – цывільныя ардынатары, якія мелі медыцынскую адукацыю. Паступова баніфратры прыйшлі да таго, што амаль усе яго браты скончвалі медыцынскія ўстановы. Акрамя манахаў у ордэне маглі знаходзіцца і цывільнія прыхільнікі. Баніфратры былі вядомыя сваімі ўнікальнымі метадамі лекавання на травах.


Вопратка. Манаскае адзенне братоў было як і ў большасці ордэнаў – чорная рыза і скураны пояс. Адрозніць ордэн можна было хіба толькі па выгляду капялюша, ён быў не завостраны, а круглы.


ВКЛ. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай кляштар упершыню з'явіўся ў Кракаве ў 1609 годзе, а праз 40 год – і на тэрыторыі ВКЛ у Наваградку. На тэрыторыі сучаснай Беларусі баніфратры дзейнічалі ў Гародні, Менску, Высокім, Ракаве. Некаторыя кляштары пратрымаліся некалькі год (напрыклад, у Ракаве пад Менскам), а некаторыя і болей. У асноўным усе яны былі зачынены пасля паўстання 1831 года на землях былой ВКЛ. Даўжэй за ўсіх браты-баніфратры дзейнічалі ў Гародні і ў Высокім, дзе скончылі сваю дзейнасць у адзін год – у 1843-м.


З архітэктурнай спадчыны ордэна на сённяшні момант Беларусь мае толькі будынак кляштару ў Высокім. Ён быў заснаваны і пабудаваны па фундацыі канцлера ВКЛ Аляксандра Сапегі і пасля шматлікіх перабудоў знаходзіцца зараз амаль у непазнавальным выглядзе. У Менску дух братства баніфратраў застаўся толькі ў статуі св.Роха у касцёле на Залатой горцы. Яе перанеслі падчас эпідэміі са зруйнаванага кляштара ў капліцу, на месцы якой праз некалькі год і быў пабудаваны касцёл.


Сучаснасць. На сённяшні момант ордэн дзейнічае на ўсіх 5 кантынентах, налічвае 1 146 манахаў і мае 243 лякарні ў 51 краіне. Баніфратры аднавілі сваю працу ў Польшчы і ва Украіне, дзе займаюцца даглядам псіхічна і цяжкахворых. У Беларусі ордэн не адноўлены.

Каталіцкія манаскія ордэны на тэрыторыі Беларусі http://azarkinm.livejournal.com/176785.html

Comments

( 4 comments — Leave a comment )
livejournal
Feb. 15th, 2017 08:35 pm (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
pan_dohva
Feb. 16th, 2017 06:30 am (UTC)
Здаецца, адзін з самых годных ордэнаў.
azarkinm
Feb. 16th, 2017 06:52 am (UTC)
Прынамсі, адзін з ордэнаў які не запляміў сваю гісторыю.
pan_dohva
Feb. 16th, 2017 08:54 am (UTC)
Ага.
( 4 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com