?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Музей "Беларусь міні "

"Беларусь міні " – гэта новы музей, які адчыніўся ў Мінску напярэдадні навагодніх святаў.

Яго асноўная мэта для мяне відавочна – "Прыйсці. Пабачыць. Захацець з'ездзіць". Менавіта так спадзяюся і задумвалі яго аўтары. Хаця ёсць яшчэ адзін варыянт для тых, хто вандраваць не можа – "Прыйсці. Пабачыць. Парадавацца, што ёсць".



У музеі прадстаўлены для агляду мініацюрныя мадэлі нашай з вамі архітэктурнай спадчыны. Наведвальнікі могуць пабачыць і Каменецкую вежу, і Нясвіжскі палац, і Брэсцкую крэпасць, і Крэўскі замак. Вельмі моцным ходам з боку арганізатараў з'яўляецца даць магчымасць наведвальнікам не толькі паглядзець на прыгожыя копіі будынкаў, але і атрымаць поўны і разгорнуты аб'ём ведаў пра гісторыю помніка. Тут за асобную плату можна замовіць экскурсавода і ўжывую пачуць усе паданні, ці бесплатна атрымаць аўдыёгід і самастойна прайсці па музею.


Глядзіш на аб'екты, і разумееш, наколькі рупліва і дасканала працавалі архітэктары пры стварэнні копій.


Не пабаюся сказаць, што самы любімым і чароўным момантам для дзяцей будзе магчымасць самому запаліць святло ў некаторых палацах Беларусі. А калі надыходзіць ноч, то нават і ў дарослага чалавека каля макета з'яўляецца нейкае дзіцячае казачная адчуванне. Адчуванне, што яшчэ імгненне і да палаца пад'едзе карэта, а ў вокнах завіруе баль, што маленькія людзі, якія размешчаны каля будынкаў, пачнуць сваё жыццё.




На сённяшні момант музей налічвае 14 аб'ектаў, яшчэ чатыры з'явіцца тут у бліжэйшы час.


Акрамя прагляду макетаў наведвальнікі могуць сфатаграфавацца ў беларускай хатцы ля пячы, а таксама набыць цікавыя сувеніры.




Спадзяюся, што ў арганізатараў, якія разлічваюць на самаакупляльнасць, з'явіцца магчымасць стварыць яшчэ больш унікальных аб'ектаў, і горад атрымае вялікі музей, куды трэба будзе прыяджаць з сям'ёй і сябрамі на цэлы дзень.




Мінусы на сённяшні момант.
1) Наяўнасць толькі рускамоўнага аўдыёгіда і рускамоўнай старонкі сайта. Супрацоўнікі запэўнілі, што гэта толькі зараз, што ў планах з'явіцца беларуская і ангельская мова. Мяркую, што, як толькі пераклад будзе зроблены, і вы на сайце пабачыце беларускую мову, то гэта будзе прыкметаю з'яўлення і беларускага аўдыёгіда.






2) Крыху была здзіўлена Радзівілаўскім палацам, на вежы якога можна пабачыць спрэчную псеўдарускую цыбуліну. Мне падаецца, што нават недасвечаны чалавек ужо ведае, што быў скандал, што цыбуліну змянілі і змянілі даўно. І тут, такая неспадзяванка ў музеі. Адзіным апраўданнем можа быць толькі тое, што макеты ляпіць пачыналі менавіта з Нясвіжскага палаца. Але ўсёроўна не ўкладваецца ў галаве такая недакладнасць.


3) Занадта вялікая ўвага адведзена Мінску. Ну глядзіце... Чырвоны касцёл, Траецкае прадмесце, Кафедральны Сабор, Нацыянальная бібліятэка. Два макета ўжо можна глядзець, і яшчэ два на падыходзе. Мяркую, што ўсё ж такі большую ўвагу трэба надаваць нашым рэгіёнам. Месцам, куды і не кожны беларус наведаецца, не кажучы пра турыстаў, а тут у музеі з'явіцца ўнікальная магымасць паглядзець і падрабязна даведадца пра яго гісторыю.


Супрацоўнікі музея вельмі ветліва пытаюцца пра ўражанні і цікавяцца, што б госці хацелі пабачыць яшчэ. Я адказала і пералічыла помнікі, якія варта мець у калекцыі. Але прыехаўшы да хаты, не адпускала мяне думка, як жа можна прыцягнуць наведвальнікаў у музей. Як зацікавіць іх, каб яны прыходзілі ў музей зноўку і зноўку.



ІДЭІ.
1. Больш рэгіёнаў і больш усемагчымай архітэктуры, якая з'яўляецца візітка карткай нашай гісторыі. Асаблівую ўвагу я б надала Гродна. Гэта ўнікальны горад, які быў сталіцай краіны, дзе захавалася два палацы (хоць і змененыя), дзе шмат касцёлаў і яшчэ лётае па вуліцах стары дух, якога так не хапае Мінску.

2. Я б дала магчымасць людзям зазірнуць у самі будынкі. Вы толькі ўявіце сабе вялікі макет касцёла езуітаў, фасад якога можна адсунуць у бок і пабачыць, як зроблены касцёл унутры. Які найцудоўнейшы там алтар, якія калоны, абразы і лавы. А каб яшчэ больш адчуць гісторыю і акунуцца ў гістарычны воблік будынка, я б паказала жыццё заснавальнікаў кляштара – манахаў-езуітаў.

3. Я б зрабіла на макетах элементы, якія рухаюцца. А вось іх было б цудоўна запускаць раз на гадзіну. Каб наведвальнікі чакалі гэтага моманту, каб паглядзець як загойсаюць у танцы фігурысты ў Нясвіжы, ці як над Брэсцкай крэпасцю праляціць самалёт і пачне рухацца башня танка.

Зрабіць макетаў можна шмат. Бо за цудоўнымі касцёламі ў Сар'і, Гервятах, Юравічах і Маламажэйкава пойдуць палацы ў Красным Беразе і Ружанах, а пасля можна б было зрабіць і пакой "спадчына, што мы згубілі". Уяўляць можна да бясконцасці. Межаў у арганізатараў проста не можа быць. Галоўнае, каб былі грошы і жаданне працягваць такую працу.


P.S. Дарэчы, арганізатары абяцаюць адчыніць майстар-класы для ўсіх хто хоча даведацца і навучыцца, як рабіць макеты будынкаў, як ствараць спачатку ідэю, а пасля і твор. Магчыма хтосьці з бацькоў адкрые ў сваіх дзецях талент архітэктара?

І сайт музея http://belarusmini.by

Comments

( 17 comments — Leave a comment )
svetatarnikova
Feb. 19th, 2017 07:29 am (UTC)
Дзякуй, добры пачатак для вельмi цiкавага музея. I так, напрамкi для развiцця правiльныя - больш рэгiянальнай i малавядомай архiтэктуры, цiкава б унутры нешта пабачыць, рухаючыся макеты наогул было бы супер.
Зараз усе ж з большага людзi бачылi экспанаты ў натуры, ўсе досыць вядомае. Таму цiкавасць - проста прыгожа зроблены макет паглядзець i нешта пазнавальнае паслухаць. А ў музеi хочацца больш невядомага.
azarkinm
Feb. 19th, 2017 04:17 pm (UTC)
З пазнавальным у іх усё добра. Яны вельмі файныя абзоры па будынкам зрабілі. А вось нейкія цікавыя элементы ў макетах гэта было б моцна. І так, шмат хто едзіць, але і шмат хто не можа даехаць. Дык каб паглядзець і проста паслухаць гісторыю помніка і для іх таксама цікава. Але трэба завабліваць у музей і нейкімі супер разынкамі.
atlantis555
Feb. 19th, 2017 07:45 am (UTC)
>арганізатараў з'яўляецца магчымасць наведвальнікам не толькі паглядзець
Это ты щас дьявола вызвал?
livejournal
Feb. 19th, 2017 08:29 am (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
rannica
Feb. 19th, 2017 11:02 am (UTC)
Дзякуй вялізны за ваш цудоўны дзённік! Вельмі цікава было даведвацца пра тое, што музей ужо правцуе, я ня ведала гэтага раней.
azarkinm
Feb. 19th, 2017 04:18 pm (UTC)
Вам дзякуй. Добры водгук заўсёды як бальзам на сэрца. І думала, што я нікога не здзіўлю рэпартажам. Прыемна калі людзі даведваюцца ад цябе ўпершыню. Схадзіце абавязкова.
ofeliya666
Feb. 19th, 2017 02:00 pm (UTC)
Я хацела запытатаць пра мовы гіда, але вы самі адказалі) Калі б там былі дынамічныя элементы -- сапраўды было б добра. Але мабыць ужо гатовыя макеты складана пад гэта перарабіць, будзе так і так згубленая праца..
azarkinm
Feb. 19th, 2017 04:19 pm (UTC)
Дык я і не кажу пра гатовыя. Той жа гарадзенскі касцёл, што прывяла ў прыкладзе пакуль нават не запланаваны. Можа дзесьці і ёсць у спісе, але не ў бліжэйшы час. Так што яны могуць выкарыстаць ідэю. ))))
pan_dohva
Feb. 20th, 2017 06:26 am (UTC)
А мы трохі пачакаем, хай макетаў яшчэ крыху зробяць...
azarkinm
Feb. 20th, 2017 06:29 am (UTC)
Я так разумею, што макетаў яшчэ дадасца толькі 4. А пасля арганізатары здаецца казалі пра паўзу і будуць глядзець як ідзе праца музея. Хочуць выйсці на самаакупаймасць. Так што, можна і зараз ісьці.
pan_dohva
Feb. 20th, 2017 06:36 am (UTC)
Будзем глядзець.
wildkot
Mar. 6th, 2017 01:55 pm (UTC)
Дзякуй вялікі! Цікава будзе наведаць.
Трэба праванаваць бацькам у класе дачкі аргазанізаваць экскурсію.
azarkinm
Mar. 6th, 2017 02:01 pm (UTC)
Са школьнымі наведваннямі цяжка, бо ў школах ёсць спіс музеяў, якія трэба наведваць дзецям і гэты спіс зацверджаны міністэрствам. Экскурсіі ў музеях ідуць у залік пазашкольнай працы настаўніка. Як быць з музеямі, якія не трапілі ў спісы не ведаю. Відаць кожны настаўнік вырашае сам, прапаноўваць вучням такі музей ці не.
wildkot
Mar. 6th, 2017 02:06 pm (UTC)
У нас бацькоўскі камітэт вырашае, што дзеці наведваюць.
azarkinm
Mar. 6th, 2017 02:12 pm (UTC)
Тады вам шансціць.
adarcha
Mar. 18th, 2017 05:20 pm (UTC)
Я чула пра гэты музей. Вельмі хачу паглядзець. Бачыла такі ў Пецярбургу - Петербруг 18 стагоддзя, спадабалася вельмі. Цікава паглядзець на наш.
azarkinm
Mar. 19th, 2017 07:41 am (UTC)
Думаю, што наш музей усё ж такі значна прасцей. Ведаю, што ў Маскве дамы аб'яднаныя на адным стале вакол якога ты ходзіць і нават здаецца цягнік можа прабягаць там. У нас не так. У нас проста макеты. Але за няйменнем нечага большага, і гэта добра. Спадзяюся, што аўтары праекта пойдуць далей.
( 17 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com