?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Дамініканцы (лац. dominicanes)

Дэвіз. "Усхваляць, бласлаўляць, прапаведваць".



Гісторыя. Жабрацкі каталіцкі манаскі ордэн. Назва паходзіць ад імя заснавальніка Дамініка дэ Гусмана (1170-1221), які ў 1214 годзе заснаваў кляштар у Тулузе (Францыя). Статут ордэна быў складзены на аснове статута св.Аўгусціна. Галоўным накірункам дзейнасці лічылася прапагандыска-місіянерская дзейнасць, якую ажыццяўляў Дамінік у змаганні з ерасямі. Пасля яго смерці ордэну надалі шмат прывілеяў, па якім ён пачаў інквізіцыю у Еўропе. З ХV ст. кляштары атрымалі дазвол на валоданне маёмасцю, што значна палепшыла іх матэрыяльнае становішча і адкрыла пастаянныя крыніцы для прыбытку ордэна.


Герб ордэна – гэта сабака, які нясе паходню, што сімвалізуе прызначэнне ордэна несці ісціну свету і ахоўваць царкву ад ерасі. З-за гэтага ў народзе ордэн празвалі «гасподнія сабакі» (Dominicanes).


Адносіны да дамініканцаў у гістарычным плане неадназначныя. З аднаго боку, дамініканцы праводзілі інквізіцыю за любыя погляды, якія разыходзіліся з поглядамі царквы, а таксама за дзіўныя паводзіны. З іншага боку, большая частка дамініканцаў не былі фанатыкамі і аддавалі перавагу лагоднай рэлігійнай пазіцыі – праводзілі працу, каб зацікавіць простае насельніцтва, у тым ліку чыталі пропаведзі не на латыні, а на роднай ім мове. Узяўшы на ўзбраенне ўсе памылкі і поспехі папярэднествораных жабрацкіх ордэнаў і выправіўшы іх, яны дасягнулі вялікіх поспехаў у Еўропе. Падчас росквіту налічвалася больш за 150 тыс. манахаў дамініканцаў па ўсім свеце, але іх пацяснілі ў адукацыйнай галіне езуіты. Самымі вядомымі прадстаўнікамі дамініканцаў лічацца Фама Аквінскі і Альберт Вялікі.

У дамініканцаў было адгаліненне – тэрцыярыі – прыхільнікі ордэна, якія прымалі яго абеты, але заставаліся жыць сярод мірскіх людзей і прапаведвалі іх прынцыпы.


Ордэн меў буйную жаночую галіну.


Побыт. Статут дамініканцаў забараняў ім прасіць любую рэч для сябе, і каб нешта атрымаць, за іх павінен быў папрасіць іншы чалавек. Таму братам прыходзілася моцна жангляваць словамі, каб атрымаць тое, што ім хацелася. Асаблівасць прадстаўнікоў ордэна ў побыце была яшчэ і ў тым, што манахі вельмі нізка насоўвалі свое капюшоны, каб не было бачна нікому вачэй, такая ж традыцыя захоўвалася і ўнутры манастыра, нават падчас трапезы. Манахі-дамініканцы актыўна пераманьвалі да сябе манахаў з іншых ордэнаў, заахвочваючы іх рознымі станоўчымі прыкладамі свайго жыцця.


Вопратка. Апраналіся дамініканцы ў белую сутану з белымі капюшонамі, а выходзячы на вуліцу, накідвалі зверху чорны плашч з чорным капюшонам. Белая туніка апаясвалася скураным поясам, на якім віселі драўляныя пацеркі.


Жаночае адзенне таксама было белага колеру, на галаву апраналася чорная з белай стужкай хустка. Часамі паверх белай рызы апранаўся чорны плашч.


ВКЛ. У 1223 годзе ордэн з'явіўся ў польскім Кракаве, а адтуль ужо стаў пранікаць на землі ВКЛ, дзе сустракаў значныя перашкоды для дзейнасці. Замацаваўся ордэн на тэрыторыі Беларусі і Літвы толькі ў ХVІ ст. Дамініканцам належылі бібліятэкі, гімназіі і павятовыя школы, а таксама калегіўмы.
Тэрыторыя сучаснай Беларусі была падзелена паміж двума правінцыямі дамініканцаў – Рускай і Літоўскай, якія ў 1813 годзе загадам цара былі аб'яднаныя ў адну Літоўскую правінцыю, якая налічвала 38 кляштараў.

Жаночы манастыр на тэрыторыі Беларусі быў адчынены толькі ў Наваградку.


Пасля паўстанняў 1830-31 і 1863-64 гадоў кляштары дамініканцаў на тэрыторыі былой ВКЛ былі зачынены. Жылыя будынкі былі прыстасаваны пад казармы, шпіталі і гаспадарчыя патрэбы, а касцёлы сталі парафіяльнымі, ці ўвогуле перайшлі да праваслаўных.


Сучаснасць.У нашыя часы ордэн дзейнічае ў 50 краінах свету, налічвае амаль 6 000 манахаў і 552 прыходаў. Да гэтай колькасці мужчын-дамініканцаў можна яшчэ далучыць 3 700 жанчын-дамініканак, і атрымаецца даволі паспяховая і ўплывовая рэлігійная плынь на сёння. Асноўнай сферай дзейнасці іх лічыцца прапаведванне Евангелля, вывучэнне навук, адукацыя, барацьба з ерасямі і місіянерская дзейнасць. Дамініканскі ордэн працуе ў Расіі, Украіне, Літве. У Беларусі сёння працуе толькі жаночая галіна.


Каталіцкія манаскія ордэны на тэрыторыі Беларусі http://azarkinm.livejournal.com/176785.html

Comments

( 4 comments — Leave a comment )
pan_dohva
Feb. 21st, 2017 09:27 am (UTC)
Дарэчы, Аквінат вялікі філосаф быў...
azarkinm
Feb. 21st, 2017 09:30 am (UTC)
Ведаю. У іх шмат было вядомых людзей у ордэне. Проста гэтыя двое лічацца самымі самымі КРУТЫМІ ))))
pan_dohva
Feb. 21st, 2017 09:49 am (UTC)
І не дарма)
livejournal
Mar. 13th, 2017 02:40 am (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
( 4 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com