?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Вёска Валавель Драгічынскага раёна знаходзіцца недалёка ад раённага цэнтра і зусім побач з маёнткам Заказель, дзе сёння турысты шукаюць казачную капліцу Ажэшка. Заможны род Антона Ажэшка пачаў валодаць Мотальскім Войтаўствам з часоў караля Сігізмунда ІІ Аўгуста. Пры Леапольдзе Ажэшка ў 1750 годзе у Заказелі пачынаецца будаўніцтва радавой сядзібы. Адначасова з будаўніцтвам дома закладваецца парк і пачынаецца будаўніцтва ў маёнтку Валавель ўніяцкай драўлянай царквы.

Юр'еўская царква была пабудавана ў 1766 годзе ў барочным стылі. Дзве яе вежы нібыта ірвуцца ў вышыню і надаюць храму ўзнёслы выгляд, што аправяргае ўсе заявы, што стыль барока – гэта толькі каменныя будынкі. Да Валавельскага прыхода адносілася 2500 прыхаджан з 7 навакольных вёсак. Жыхары Валавеля, Галікі, Гуркоў, Дзятлавічаў, Карсуні, Сулічаў і Ямнікаў да 1839 года прыходзілі і маліліся па ўніяцкаму абраду, а пасля скасавання ўніі ўсіх перахрысцілі ў праваслаўных.

фота з globus.tut.by

Пасля паўстання 1863 года матэрыяльны стан Ажэшкаў пачаў пагаршацца, і ў 1893 годзе Калікста Ажэшка быў вымушаны прадаць землі графіне Надзее Бабрынскай, сваячцы пазашлюбнага сына Кацярыны ІІ і графа Арлова. Яна валодала землямі да 1919 года і вельмі ахайна ставілася да ўсёй маёмасці Ажэшка. Правяла рэстаўрацыю сядзібы, пабудавала бровар, занялася паркам і ахвяравала грошы на ўтрыманне праваслаўнай царквы ў Валавелі. У 1922 годзе яе сын Аляксей прадае Заказельскі маёнтак з усімі належнымі яму землямі Зыгманду Весялоўскаму, а той праз год прадае Каралю Талочка. Апошні ўладар зямель Караль быў у захапленні ад свайго маёнтка. Зрабіў рамонт сядзібнага дома, накрыў бляхай капліцу Ажэшка і ўсяляк спрабаваў прынесці новыя тэхналогіі ў сельскагаспадарчыя працы. Караль нават падчас Другой сусветнай вайны супрацоўнічаў з партызанамі і ўсяляк дапамагаў ім, з маёнтка з'ехаў толькі ў 1944 годзе.

У 2016 годзе прыхаджане і жыхары наваколля адзначылі 250-годдзе Юр'еўскай царквы. Падрыхатоўка да падзеі пачалася за некалькі год да мерапрыемтва. Спачатку быў зроблены ўнутраны рамонт будынка, а пасля і знешні...

...На жаль, усё, што вы прачыталі вышэй, можна забыць. Пасля праведзенага рамонта турыст ужо не паедзе ў Валавель паглядзець на барочны храм, які з'яўляецца помнікам Палесскай школы драўлянага дойлідства. Вёску можна выключыць з усіх турыстычных маршрутаў.



фота з globus.tut.by

Спачатку, у 2012 годзе былі абрэзаны дзве вежы і пастаўлены новыя цыбуліны, а ў 2015 годзе знешнія сцены абшыты пакатай дошкай блок-хаўс. Перад намі з'явіўся абсалютна новы, непрыгожы і абыякавы храм, уся гісторыя якога з 2015 года засталася толькі на паперах.

Ці варта спыняцца каля былой прыгажосці Палесся, турыст будзе вырашаць сам. А я з сумам прагледзела фатаздымкі пераўтварэнняў і выкрэсліла Валавель са сваёй вандроўкі.


фота з radzima.org

Comments

( 11 comments — Leave a comment )
homelka
Mar. 22nd, 2017 04:59 am (UTC)

А я пра гэтыя вёску і царкву невялікія нарыхтовачкі ў Вікіпедыю калісьці пісала. А цяпер вось так. Тым, хто знішчае нашу спадчыну, у пекле ўжо грэюць асобныя начоўкі і будуць варыць там вечна, вось і добра

azarkinm
Mar. 22nd, 2017 05:35 am (UTC)

Муж сказаў, што ў кожнага свая прыгажосць. Але я была ў прастрацыі калі пабачыла гэта фота. Думаю, што з гістарычнай спадчыны царкву можна выкрэсліць. Стыль барока ўжо знішчылі цалкам.

homelka
Mar. 22nd, 2017 04:51 pm (UTC)

Згодна на 100%

victogan
Mar. 22nd, 2017 07:21 am (UTC)
Які жах...
chyzhow
Mar. 22nd, 2017 07:24 am (UTC)
проста жах.прыклеіць некаторым рукі да аднаго месца хочацца.
такую прыгажосьць спаганілі.
azarkinm
Mar. 22nd, 2017 07:27 am (UTC)
Падтрымліваю. Мяне цікавіць яшчэ іншае, ці хтосьці з прыхаджан выступіў супраць?
chyzhow
Mar. 22nd, 2017 11:54 am (UTC)
наўрад ці. для простых людзей навейшае=лепейшае.
azarkinm
Mar. 22nd, 2017 04:04 pm (UTC)
На жаль, пагаджуся.
livejournal
Mar. 22nd, 2017 09:32 am (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
wildkot
Apr. 4th, 2017 02:26 pm (UTC)
Які жах зрабілі! :(
azarkinm
Apr. 5th, 2017 04:54 am (UTC)
Сумна канстатаваць гэты факт. ((
( 11 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com