?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Змяюка

Учора хадзілі па грыбы, назбіралі шмат, але не гэта галоўнае. Учора бачыла ўпершыню ў жыцці беларускую змяю, спужалася жудасна. Але самае дзіўнае, што спужалася яшчэ болей калі Паша распавёў, што магло быць, калі б яна ўкусіла.
Дарэчы, вось што знайшла ў Нэце.

Comments

( 11 comments — Leave a comment )
black_hg
Oct. 12th, 2008 08:24 am (UTC)
думаю змея тоже оч испугалась...
azarkinm
Oct. 12th, 2008 10:27 am (UTC)
Не. думаю не спужалася, бо я яе бачыла з боку хваста, а яна спадзяюся мяне не заўважыла... хаця ў іх вельмі моцны слых.
martselev
Oct. 12th, 2008 12:05 pm (UTC)
Думаю, что Паша как обычно преувеличил :-) Гадюка атакует только в случае, когда ей некуда отступать. Ты же не загоняла ее в угол, по старой партийной привычке? :-) К тому же с большей долей вероятности это был уж или медянка.
azarkinm
Oct. 12th, 2008 03:33 pm (UTC)
Не ведаю, ці не правы паша, але напужаў мяне вельмі моцна. А ў палітыцы я мяккая і пушыстая. Што не? :-)))
julker
Oct. 12th, 2008 02:03 pm (UTC)
на беларусі ёсьць нашмат больш за адну пароду зьмеяў :) Большасьць з іх абсалютова бязшкодныя. Ды й каб давесьць гадзюку да таго, каб яна цябе укусіла, я нават ня ведаю што трэ зрабіць. Яны хуткія, і залавіць каб наступіць ці іншым чынам пакрыўдзіць - складана. Ды й каб ты ад укуса сур'ёзна захварэла, трэ каб тая зьмяя была метр даўжынёю, ды не кусала нікога перад табою як мінімум за двое сутак. Карацей, не баісь :)
azarkinm
Oct. 12th, 2008 03:34 pm (UTC)
Я ўсёроўна не ўпэўнена, што гэта была гадзюка. Спадзяюся, што да наступных грыбоў паспею падзабыць, што можна з імі сустрэцца. І дарэчы яна такая і была, каля метра ў даўжыню.
julker
Oct. 12th, 2008 03:42 pm (UTC)
гадзіны вельмі прыгожыя. У іх рамбічныя разнакаляровыя узоры на сьпіне. Асабліва, калі ты кажаш, што зьмяя была дарослая.
Можаш запомніць, гэты момант. Хутчэй за усё, твае дзеці ўжо не змогуць убачыць зьмей у беларускіх лясах. Толькі ў заапарках, ці дома ў такіх фанатаў, як я :)
Не разумею, як можна адчуваць непрыязнь, да такіх прыгожых і гарманічных істотаў. Апасацца, так, але ненавідзець...
azarkinm
Oct. 12th, 2008 03:57 pm (UTC)
А я не казала, што ненавіджу, я сказала, што спужалася моцна. Ды і адкуль я ведала, а калі б яна ўсё ж такі вырашыла накінуцца? І гэта сапраўды быў першы раз калі я бачыла ў лесе змяюку.
julker
Oct. 12th, 2008 04:02 pm (UTC)
ну вось і расслабся. Хутчэй за ўсё болей ніколі не пабачыш :)
Зйздрошчу. Я гадзінаў бачыла толькі маладзенькіх зусім, як вялікі дажджавы чарвяк. Затое шмат. Але гэта было калі мне было 8 год і ў іншай краіне :) Памяю як стаяла ў захапленьні і баялася паварушыцца, каб не спужаць гэдкую прыгажосьць. А потым такі паварушылася, і яны усе ўцяклі :(
azarkinm
Oct. 12th, 2008 04:04 pm (UTC)
Дзіўна,наколькі людзі па рознаму рэагуюць на іх. Паша таксама калі даведаўся ў якім баку была яна, пабег шукаць :-)... не знайшоў.
(Anonymous)
Oct. 13th, 2008 06:43 pm (UTC)
Паша хутчэй за ўсё пабег у супрацьлеглы бок, але ня ўлічыў, што бульбу ўжо выкапалі. І зрабіў мудра! Навошта крыўдзіць мірную жывёліну, калі ў КОЖНЫМ судзе Менску (і ня толькі) бяспакарана сядзяць па некалькі сапраўдных гадзінаў. Можа, ў нэце вызначаць "лепшую" зь іх у намінацыі "Падлюка году"?
( 11 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com