?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Зіма... АЎ... Вярніся...

Хачу зіму!!! Людзі.... дайце зімы на тыдзень другі... Вельмі хочацца адчування Новага году. І хаця часамі гэта еўрапейская зіма задавальняе, але... хачу зіму. Хочацца вось такіх зімовых вузораў на вокнах аўтобусаў і тралейбусаў, хочацца каб ты інстынктыўна даведваўся на якім прыпынку выходзіць бо вокны замёрзлі ад сцюжы.

Хочацца простай завірухі, пасля якой залезці пад цёплы клетчаты плед і выпіць кубачак гарбаты з карыцай. Хочацца глюнтвейна, а без маразоў і снега гэта не тое. І хочацца снега, каб прачнуцца зранку, а на вуліцы светла, так светла, што хочацца заплюшчыць вочы

Каб галінкі прагібаліся пад гэтым снегам і ты хацеў  і хацеў гуляць па заснежанай вуліцы. Я ўжо які год хачу падлавіць момант і падчас такой белай прыгажосці з'ездзіць у Мір. Пафоткацца каля заснежанага чырвонага замка.
На худы канец я ўжо згодна нават не вдухмятровыя сугробы, а хаця бы вось так...

З зайздрасцю сёння даведалася ад сяброўкі якая жыве пад Чыкага, што ў іх -15. Хачу зімы, моцнай, студзёнай, з завірухамі і ціхім начным снегам.

Tags:

Comments

( 3 comments — Leave a comment )
julker
Dec. 7th, 2008 11:02 pm (UTC)
давай памяняемся :) Мяне з ног зьбівае завіруха.
azarkinm
Dec. 8th, 2008 05:02 am (UTC)
Давай, я ж казала спачатку, пазычце зіму. Так што выганяй яе, хопіць, у вас там ужо мабыць зусім замяло ўсё па самыя дахі.
kindandgenerous
Dec. 18th, 2008 08:51 pm (UTC)
Привет!
Nice pics. From Minsk?
( 3 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com