?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Рыхтуецца да канчатковага адкрыцця помнік галадамору 30-х. Месца выбралі для яго падыходзячае, па дарозе да Кіева-Пячэрскай Лаўры ў Парку Славы. Амаль побач са стэлай Перамогі. Стэла не ўражвае, а вось помнік галадамору ўражвае. Хаця нават у самой Украіне не адназначнае да яго стаўленне, бо кажуць што шмат грошай пайшло на будоўлю. Планавалася, што адкрыццё адбудзецца да гадавіны, але не паспелі.

Сам комплекс складаецца з уваходных слупоў молячыхся анёлаў аб супакоі ўсіх памерлых у тыя цяжкія гады.

Далей алея прыводзіць да помніка хударлявай дзяўчынкі, каля ног якой стаяць лампады, як памяць усім дзецям якія загінулі ў тыя часы, а каля ўсіх сцежак якія як прамені разыходзяцца ў розных накірунках парка стаяць пахіснуўшыяся жарнавы, з крыжамі.

Галоўная алея сканчаецца помнікам у выглядзе вялізарнай свечкі. Далей праз яе можна будзе спусціцца па праходу і лесвіцы з гары, дзе запланавана, але не распачаты нават тэндэр, пабудаваць музей Галадамору.

Вось як раз на фота гэта лесвіца, ўнізе якой і будзе пабудаваны музей.

Па шчырасці, не разумею плявузгання некаторых, якія лічаць, што Парк Славы вышэйшы і лепшы за помнік Галадамору. Ніхто не адмаўляецца ад таго, што было пад час вайны, і людзі якія ваявалі заслужылі каб іх памяталі. Але не трэба забывацца і на ні ў чым не павінных мірных жыхарах, якія загінулі ў жытніцы СССР. Калі ва ўсіх краінах былога Саюза прырост насельніцтва быў, і толькі ў адной Украіне ён скараціўся на 10%.

Comments

( 3 comments — Leave a comment )
milka_kotka
Apr. 9th, 2009 09:29 pm (UTC)
Чапляе! Прыгожа і сумна...
azarkinm
Apr. 10th, 2009 04:29 am (UTC)
Мне таксама спадабалася. А людзі на форумах тут плююцца.
milka_kotka
Apr. 10th, 2009 06:30 am (UTC)
Дзіўна. Маскалі напэўна (у іх увогуле з гістарычным мінулым і каштоўнасцямі іншых народаў цяжкасці)
( 3 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com