?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Блудлівая Каліфорнія

Не ведаю як вы, а я гляджу серыялі... амерыканскія. Падкупае ў іх малая колькасць хвілін і ў некаторых скончанасць сюжэта ў кожнай серыі. Менавіта таму мне падабаецца House M.D. і Думаць як злачынца. Вось яшчэ адзін серыяльчык які праглядаем час ад часу. Яго асаблівасць, што праглядаем позна ўвечары, каб дзеці не чулі. Першы сезон з пастаянным матам, оргіямі, п'янкамі і марыхуанай прыкалваў, напрыканцы другога сезона я ўжо стамілася ад гэтага і пачала адлыньваць ад некаторых серый. А зараз сезон пачаўся і думаю, што надоўга мяне не хопіць. Пакуль за кампанію праглядаю з мужам.... Вушы вянуць.

P.S. А Дэвід Духоўны гэтым серыялам здолеў перакрыць за сабой славу агента ФБР з Сакрэтных матэрыялаў.

Tags:

Comments

( 11 comments — Leave a comment )
black_hg
Oct. 5th, 2009 10:45 am (UTC)
первые 2сезона с удовольствием смотрел..а вот третий как-то не пошел...что-то не так...
azarkinm
Oct. 5th, 2009 06:52 pm (UTC)
А мяне нешта напрыканцы другога сезона ўжо пачало пакрыху калбасіць. А зараз не каціт зусім.
arlona
Oct. 5th, 2009 12:23 pm (UTC)
О, мне рэкамэндавалі гэты сэрыял. А вы купляеце ці качаеце з нэту?
azarkinm
Oct. 5th, 2009 06:51 pm (UTC)
Як прыйдзецца. Першы сезон бралі, другі качалі, зараз зноўку з сеткі цягнем.
ex_krywal
Oct. 5th, 2009 10:17 pm (UTC)
а як жа Дэкстэр?
azarkinm
Oct. 6th, 2009 03:53 am (UTC)
А прычым тут гэты серыял?
ex_krywal
Oct. 6th, 2009 08:15 am (UTC)
незаслужана забыты! :)
azarkinm
Oct. 6th, 2009 08:26 am (UTC)
А я яго не глядзела. І там наколькі я ведаю Духоўнага няма. Усёроўна не зразумела, прычым тут Дэкстэр бо пост напісаны пра іншы серыял. Гэта не наезд, гэта проста неразуменне першага паста вашага.
ex_krywal
Oct. 6th, 2009 08:29 am (UTC)
мой каментар быў пра любоў да амерыканскіх серыялаў увогуле :)
я зараз поўнасцю захоплены "Як я сустрэў вашу маму".
адарвацца не магу.
azarkinm
Oct. 6th, 2009 12:34 pm (UTC)
Я пачынала глядзець "Як я сустрэў вашу маму", але мне не вельмі падабаюцца серыялы якія здымаюцца ў студыі. Мабыць апошнім такім які я глядзела быў "Элен і кампанія".
ex_krywal
Oct. 6th, 2009 12:35 pm (UTC)
ну, я там студыю не адчуваю.
затое душэўна вельмі.
:)
( 11 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com