?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Хутка. Ужо хутка

Нават і не верыцца, але хутка Новы год. І ніводнага падарунка не набыта яшчэ, і ніводнай паштовачкі. Заўтра вырашыла гэта выправіць. Паеду на Глаўпаштамп і пагляжу што там ёсць. Самае цікавае, што спіс адрасатаў з кожным годам усё павялічваецца і павялічваецца. Спачатку былі сваякі, блізкія сябры, а зараз там ужо шмат каго паўлазіла :-).  Нешта чытаю я сваю фрэндстужку, людзі распавядаюць пра сваё адзначэнне НГ, пра традыцыі. Можа вы распавядзеце пра свае? Вельмі цікава мне нешта стала, хто з маіх сяброў чым жыве.
У нас напрыклад апошнія гады Новы год святкуецца дома. А на 1 і 2 студзеня едзем па бацьках і сябрах. Кожны год муж пагражае прыгатаваць фаршыраваную курыцу, ці качку, ці індзейку, але далей за пагрозы справа не даходзіць. Таму ўся адказнасць у выбары меню ляжыць на мне. Калі даеду за паштоўкамі распавяду які там выбар.

Comments

( 5 comments — Leave a comment )
ofeliya666
Nov. 24th, 2009 06:03 pm (UTC)
Не ведаю, я неяк з пэўнага ўзросту перастала любіць НГ((((
згубілася нешта....
azarkinm
Nov. 24th, 2009 07:23 pm (UTC)
А мне падабаецца сама мітусня перад Новым годам. Пошук падарунках, упрыгожванне кватэры, стварэнне менавіта гэтага.
ofeliya666
Nov. 24th, 2009 10:00 pm (UTC)
)))))
mara_amura
Nov. 24th, 2009 09:39 pm (UTC)
У нас яшчэ не склалася пэўнай традыцыі святкаваць Новы Год. 4 гады таму мы запрашалі гасцей, 3 гады таму працавалі, 2 гады таму ехдзілі з сябрамі ў горы на лыжы, прошлы год я лётала да бацькоў а мой хлопец ніяк не адзначаў. У гэтым годзе збіраемся ў Маямі да сяброў.
Падарункі разгортваем на Раство. Але на гэты год мы сабе зрабілі вялікі падарунак і едзем на тыдзень у Солт Лэйк Сіці на лыжы, так што іншыя падарункі будуць сімвалічныя.
Ніколі не было часу адсылаць паштоўкі, але ў гэтым годзе абавязкова трэба будзе.
azarkinm
Nov. 25th, 2009 05:35 am (UTC)
Мне падаецца, што з традыцыямі прасцей становіцца калі заводзіш дзяцей. З імі першы час цяжка кудысьці паехаць. Калі была не замужам... якія традыцыі, сустракала з сябрамі, сваякамі, з маці і братам, а пасля ехала да сяброў у цэнтр. Адзінае не магу сабе адмовіць у рассылцы паштовак. Сапраўдны. Папяровых. Я ад іх проста ў захапленні. Вось гэта ўжо даўно традыцыя, нават калі і не замужам была, рассылала паштоўкі.
( 5 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com