?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Спрабую для сябе знасці адказ на пытанне, "Чаму людзі нялюбяць, а можа і ненавідзяць беларускую мову?". Чаму ў людзей узнікае пытанне, што беларуская мова будзе "засорять" дзеткам рускую мову. Чаму дзядуля адной дзяўчынкі, былы ваенны сядзіць, і кажа, што ён аб'ездзіў палову былога СССР, і там усе ў сваіх сем'ях, нават карэннае насельніцтва размаўляе па руску. Чаму бацька хлопчыка, кажа што лепей бы нанялі англамоўнага выхавацеля які будзе дзеткам выкладаць ангельскую мову і яны згодны даплочваць. Але я для сябе пачула самы абсурды довад на бацькоўскім сходзе:

"Беларуская мова нам не патрэбна, таму што на ангельскай размаўляе ўвесь свет, а на беларускай ўсяго 10 міліёнаў"

Але самае абсурднае заключаецца ў тым, што на довад загадчыцы, што калі бацькі не паважаюць сваю родную мову, яны могуць перайсці ў іншую групу, паступіў даволі арыгінальны адказ: "Нашыя дзеткі пасябравалі тут (удакладненне, дзеткі ясельныя і сябруюць усяго 3 месяцы) чаму гэта група, рабіце беларускай іншую групу, а нашу не кранайце!"

Я раблю для дзетак сваіх відыё матэрыялы ранішнікаў, і раблю гэта ў выглядзе ДВД дыскаў з міні фільмамі, каб было цікавей глядзець праз ... год, калі вырастуць. І для сябе я зразумела, што гэтым бацькам, мне нічога не хочацца даваць перапісваць, калі ў іх няма відыёархіва дзіцячага садка, гэта іх праблемы. І гэтае стаўленне менавіта з-за беларускай мовы. Паша кажа, што гэта не правільна, і што можа агрэсіўныя бацькі пасля зменяць сваё меркаванне, а калі я не хачу даваць ім гэтыя відыеролікі, яны ніколі не зменяцца. Але мне падаецца, што ў гэтым жыцці проста так нічога не змяняецца, мне надакучала тупакрычашчым бацкам казаць, што беларуская мова не мова вёскі, як некаторыя з іх кажуць.

Дык можа вы дадзіце мне адказ, сябры па ЖЖ і ня толькі, што ўплывае на неадэкватнае стаўленне і агрэсію да беларускай мовы. Адукацыя, выхаванне, лад жыцця, ўзрост, ці штосьці іншае? Я не магу зразумець.

Comments

( 2 comments — Leave a comment )
hmelly_sunelly
Dec. 8th, 2007 02:47 pm (UTC)
ну што табе сказаць? я думаю ты сама ведаешь адказы на ўсе свае пытанні, ты ж гісторык, такая ўжо тут склалася сітуацыя (гэта, калі глабальная браць, так бы мовіць геапалітычна). А калі звярнуцца да псіхалогіі штодзённых зносін, то тут усё прасцей - трэба заваёўваць да сябе павагу перш за ўсё як да чалавека, калі чалавека паважаюць, то на тое, на якой мове ён размаўляе ўжо і ўвагі не звяртаюць. З другога боку, калі чалавек аўтарытэт у сваім коле зносінаў, я ўпэўнена, што і да мовы па іншаму пачнуць ставіцца. Гэта нялёгка, быць "белай варонай", але кожны сам абірае свой шлях, а калі ўжо абраў і здолее ісці па ім і не збочваць і быць самім сабой, то і астанія гэта заўважаць і ацэняць. І ў любым выпадку я супраць агрэсіі, гэта тое чым грашаць нашыя нацыяналісты, гэта ж і людзей адштурхоўвае. А ты дыскі ўсім зрабі і каментарыі ў іх размясці па беларускі і ўсім раздай (калі фінансы дазваляюць :) вось гэта і будзе першы крок. У мяне бос на працы беларускамоўны, ён з усімі па-беларуску размаўляе, а ў бізнэсе народ, сама ведаеш, розны, але ніхто да яго з непавагай не ставіцца, а наадварот, дый сайту нашаму, які ён прымусіў мяне на беларускую перавесці, шмат кампліментаў робяць. Вось маё меркаванне.
azarkinm
Dec. 8th, 2007 04:01 pm (UTC)
Да я ўсё разумею гэта. Я проста назіраю, што чамусьці людзей якія агрэсіўна настроеныя супраць беларускай мовы больш тых, хто скончыў толькі школу і ўсё. А чамусьці з вышэйшай адукацыяй, яны проста больш лаяльныя да гэтага і не такія агрэсіўныя. А наконт дыскаў, ну я не мецэнат каб раздаваць іх. У Яна групе напрыклад я проста рабіла для сябе і 1 дыск для выхавацелькі, які яна дае перапісваць і пасля пакіне сабе. Ну і вядома ўсе надпісы там па беларуску. :-)
( 2 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com