?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Безумцы, Mad Men

Апошнія часы знайшлі для сябе новы серыял "Вар'яты" (Безумцы, Mad Men, ЗША, 2007-...).


Пачынаецца серыял з перыяда канца 50-х гадоў у ЗША. І напрацягу ўсяго серыяла распавядаецца пра жыццё крэатыўнага дырэктара Дона Дрэйпера з рэкламнага агенства "Стэрлінг-Купер" якое месціцца ў Нью-Ёрку на Мэдзісан авэню. Пра яго службоўцаў іх офісныя і сямейныя жыцці.



ЗША 60-х гэта - каляровыя ксераксы, пласцікавыя карткі, каляровыя фота, памперсы, кола без цукру, цыгарэты якія паляць паўсюль і нават у царкве, неахайныя адносіны да прыроды, права неграў вучыцца ў ВНУ, віскі... і спіс можна працягваць і працягваць. А калі гэта ў нас з'явілася? Цікава назіраць за тым як адбывалася станаўленне шмат якіх кампаній якія зараз на слыху, а тады толькі пачыналі. Серыял перадае дух 60-х і змянненне светапоглядаў амерыканцаў.


А пасля прагляду нават і спарэчкі бываюць з Пашай наконт стаўлення мужчын у тыя часы да жанчын. :-)

Серыял спадабаўся гледачам. Б'е рэкорды ў ЗША па праглядам. Напрацягу апошніх 4-х гадоў бярэ Залаты Глобус у намінацыі "Лепшы драматычны серыял".

А Раю паглядзець! А сама з нецярпеннем чакаю пачатка 5-га сезона, які плануецца ўвесну 2012 года.

P.S. Дарэчы лаўры "Вар'ятаў" не даюць спакою сцэнарыстам і рэжысёрам. І таму ў гэтым годзе стартуе яшчэ адзін серыял пра Амерыку 60-х - "Pan Am" - пра жыццё сцюардэс амераканскай авіаліні,і якія на тыя часы з'яўляліся для грамадства амаль багінямі.

Tags:

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Powered by LiveJournal.com