?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Гарбузовыя прыгоды

Наколькі з узростам мяняецца і густ. Для мяне гарбуз заўсёды быў вельмі і вельмі не смачны, і гэта мякка сказала. А ў гэту восьнь мяне панесла.


Хаця дзеці не вельмі яго ўсёроўна любяць. А я дык проста ў захапленні.

Гарбузовыя ласункі
Нарэзаць гарбуз (не тонка бо стане кашай, не тоўста бо не прапячэцца), зрэзаць кожу і вельмі мяккую частку дзе семкі прыстаюць. Пакласці на абмазаную маслам патэльню (у мяне сіліконавыя формы адпаведна маслам не абмазвала). Пасыпаць кожны кавалак цукрам. Пакласці зверху па кавалачку масла слівачнага. І ў 180 градусную духоўку на хвілінак так 30. Есці можна як цёплым, так і халодным, а з гарбаткай, пад пледам... проста асалода.

Гарбузовы кампот

Нарэзаць гарбуз кубікамі папярэдне срэзаўшы кожу. У вар дадаць цукар па густу. Пакласці гарбуз разам з 6 гваздзічкамі. Варыць пакуль не зварыцца гарбуз. Глядзіце не пераварыць, тады гэта ўжо будзе падобна на кашу. Напрыканцы гатавання дадаць сок 1 лімона, ці 0,5 ч.л. лімоннай кіслаты. Далей асцюжаеце, вымаеце гарбуз. І можна падаваць да стала... а ў каго ў хаце горача можна і лёд пакласці :-). Вельмі цікавае спалучэнне атрымоўваецца.

Сочыва з гарбуза

1 кг пачышчанага гарбуза і парэзанага на кубікі, 1 кг цукру. Засыпаеце гарбуз і даеце пастаяць каб з'явіўся сок (я паставіла на нач). Зранку на пліту на 30 хвілін. А так як я забылася на яго, дык у мяне гатавалася можа хвілін 40-50. Атрымліваецца ярка аранжавае сонечнае сочыва густое як мёд з цікавым смакам. Гарантую, што калі пачастуеце гасцей, дык ніхто не здагадаецца з чаго зроблена.

Comments

( 2 comments — Leave a comment )
primaviera
Oct. 19th, 2011 01:10 pm (UTC)
Не пытаюся, ці цяжарная, але дадам: вельмі смачны суп-крэм з гарбузіка на малацэ з чысныкам, ням-нямка! Малако, праўда, пажадана каб было какосавае, але...
azarkinm
Oct. 19th, 2011 02:29 pm (UTC)
:-) не. не цяжарная. Трэба паспрабаваць суп, я так разумею, што яго пасля трэба ў блэндары ўзбіць каб пюрэшкай стала.
( 2 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com