?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Скажу вам шчыра - па Пружанам не хадзілі, праехалі хуценька каб паглядзець "Палацык", але нажаль ён быў зачынены, таму толькі фоткі звонку і расповяд пра яго цяжкі лёс.


Сучасны выгляд сядзіба набыла пры шляхцічы Валенцій Швыкоўскі ў сярэдзіне ХІХ ст. і стала сваім выглядам нагадваць італьянскую вілу. У сядзібе мелася бібліятэка, аранжэрэя, залі для баляў, для гарбаты... Аранжэрэяй і яе экзатычнымі раслінамі маёнтак Швыкоўскіх праслаўляўся на ўсю акругу. Швыкоўскага цікавіла этнаграфія Беларусі, ён збіраў прыказкі, прымаўкі, казкі песні беларускага народа.


На чатыры гады Пружанскі палацык пераходзіць у скарбонку Расійскай імперыі, за ўдзел іх уладара ў паўстанні 1863 годзе, а яго маёмасць была распродана на аўкцыёне - мэбля і кнігі былі прададзены з малатка, расліны перавезены ў царскі палац у Белавежскай пушчы. Пасля распродажа рэчаў, маёнтак быў вернуты ў 1867 годзе ўладарам. Ужо састарэлы Валенцій, які не меў дзяцей ад свайго шлюбу з Гермініяй Ваўжынскай, прадае маёмасць у 1895 годзе Кляйнміхелям, але яны не вельмі жадалі жыць у маёнтку і патрэбанага дагляду не аддавалі яму. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі гаспадары збягаюць у Парыж. І хаця Валенцій Швыкоўскі прадаў сваю маёмасць ён усё ж такі ў сакавіку 1900 года вярнуўся ў любыя мясціны, дзе ў 1888 годзе была пахавана яго жонка. Труна з нябошчыкам была перавезіна сюды з Варшавы і пастаўлена побач з каханай Валенція на мясцовых каталіцкіх могілках, на зямле якая належыла тром пакаленням Швыкоўскіх.


За польскія часы ў памяшканні маёнтка быў размешчаны павятовы савет, падчас Другой сусветнай вайны - штаб генерала, інтэрнат нямецкіх афіцэраў. А пасля вайны ў розныя часы сцены палацыка бачылі і студэнтаў агратэхнічнай вучэльні, якім тут быў прадастаўлены інтэрнат, і навукоўцаў аграбіястанцыі, і дзяцей з садка (можа хто і можа пахваліцца, што пісаў у гаршок у палацы), і нават стаматалагічную палікнінніку. Аднаўленчае жыццё вярнулася ў 1989 годзе калі ён быў зачынены на рэстаўрацыю, а пасля тут адчыніўся краязнаўчы музей ў 1999 годзе. На globus.tut.by сказана, што тут захоўваецца даўляны абраз ХVI ст. "Патаемная вячэра", нажаль нам патрапіць унутар не атрымалася, бо былі мы тут ў непрацоўны дзень. Спадзяюся, што ўсё ж такі, калі будзем вандраваць яшчэ па Беласцейшчыне, наведаем гэты горад і прагледзім яго збольшай цікавасцю.



А вось такім пабачыў маёнтак Напалеон Орда.

Comments

( 2 comments — Leave a comment )
victogan
May. 29th, 2012 07:08 am (UTC)
А час працы не паглядзелі?
azarkinm
May. 29th, 2012 07:14 am (UTC)
Нажаль мы былі перад Радуніцай. І ўсе музеі з большага вырашылі, што калі людзі адпачываюць, то вандраваць не будуць. Таму і было зачынена. А па традыцыі зачынены музеі панядзелак-аўторак. Толькі музей Т.Касцюшка праігнараваў выходны, і думаю выйграў з гэтага. Пакуль мы былі, машын 8 пад'ехала.
( 2 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

June 2017
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com