leta i ja

Вандроўкі па Беларусі

Добры дзень, гэта пост знаёмства. Мяне завуць Марына, і я з сям'ёй вандрую па Беларусі. У маім ЖЖ вы знойдзеце вандроўкі па Беларусі, расповяды пра цікавыя гістарычныя постаці і сапраўдных герояў Бацькаўшчыны, пра помнікі, касцёлы, цэрквы, палацы і вельмі шмат пра маёнткі маёй краіны. Не здарма ж яе раней называлі “краіна замкаў”. У нас ёсць, што паглядзець, ёсць куды схадзіць, толькі трэба ведаць і адчуваць гісторыю.

Буду рада, калі з маіх артыкулаў вы даведаецеся нешта новае пра гісторыю мясцінаў Беларусі. Вандруйце! У краіне шмат чаго цікавага можна паглядзець! Не ўсе помнікі ў добрым стане, але я аптымістка, і спадзяюся на лепшы іх лёс.

Час ад часу я раблю вандроўныя маршруты таму… заходзьце у тэг “маршрутызацыя” можа ён дапаможа вам выбраць накірунак вандроўкі, хаця думаю гэта можна зрабіць карыстаючыся мапай вандровак.

Часам мужчынская палова маёй сям’і цікавіцца ДОТамі, таму для гэтых вандровак можна карыстацца асобнай мапай. Але калі ў вас ёсць gmail вы проста дадаеце дзве карты і аб’ядноўваеце паміж сабой і бачыце ўсе меткі разам (гэта тлумачэнне было для тых хто не ведаў пра такія магчымасьці).

Мы жывем з вамі ў краіне, якой варта ганарыцца. І гісторыя ў нас пачынаецца не з 1917 года. Таму… адкрывайце для сябе краіну! Пафасна? Магчыма. Але гэта тое што я думаю. Бо мяне злуюць людзі, якія ўпэўнены, што ў Беларусі няма чаго глядзець, ды яшчэ і замежным гасцям распавядаюць гэта.

Спасылка на мапу: http://goo.gl/maps/5xoyU

https://maps.google.com/maps/ms?msid=210186668463188766485.0004e04fef8ea683260a0&msa=0&ll=53.625095,28.564453&spn=5.259251,16.907959



Collapse )
leta i ja

ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і магчымасць сэканоміць некалькі дзесяткаў кіламетраў шляху, а для мясцовых жыхароў, гэта хуткая сувязь з такімі блізкімі і адначасова далёкімі суседнімі вёскамі. З пераменным поспехам у Беларусі дзейнічае 16 паромаў (але гэта на паперы, у рэальнасці здаецца яшчэ менш) – 10 паромаў у Брэсцкай вобласці (рэкі Буг і Прыпяць), 1 паром у Віцебскай вобласці (рака Заходняя Дзвіна) і 5 паромаў у Гомельскай вобласці (рэкі Беразіна, Прыпяць, Сож, Днепр). Штогод колькасць працуючых паромаў мяняецца, адныя зачыняюцца па эканамічных пытаннях, іншыя з-за зменаў руху транспартнага патоку ў вобласці.



Collapse )
leta i ja

КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй містычнасцю, нетрадыцянасцю і магічнасцю (https://azarkinm.livejournal.com/189174.html). Другое – гэта мемарыял усім дзецям, якія загінулі ў нацыскіх лагерах на нашых землях. Вось таму, Красны бераг для мяне стаіць у спісе для наведвання кожнага беларуса як і Несвіж, Мір, ды Хатынь (https://azarkinm.livejournal.com/93497.html) з Дальвай (https://azarkinm.livejournal.com/93839.html) ці з Шунеўкай (https://azarkinm.livejournal.com/170332.html).


Collapse )
leta i ja

КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца толькі з 1528 года. Як жыла вёска гэтыя 200 год пакуль невядома. Але наступныя амаль 400 год Красным берагам валодалі Занковічы, Солтаны, Варанецкія, Фаміны, Грыневічы, Багародскія, Гатоўскія, Козел-Паклеўскія. За гэты перыяд як уладары мясцін, так і простыя жыхары адчувалі ўсе цяжары палітычнага і сацыяльнага развіцця краіны, па наваколлях актыўна прайшліся гарматамі памежныя войны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай, руска-швецкая вайна і руска-французская вайна, падзелы Рэчы Паспалітай і тры паўстанні за яго аднаўленне.


У 1866 годзе палкоўнік Бабруйскай крэпасці Аляксандар Багародскі, набыў за малыя грошы у нашчадкаў расстралянага паўстанца Тамаша Грыневіча маёнтак Красны бераг. Новы ўладар дзякуючы высокай пасадзе і сувязям у арміі дамогся каб у Красным беразе ў 1873 годзе была пабудавана станцыя на новаправедзенай чыгуначнай ветцы Бабруйск–Гомель. Багародскаму было цікава валодаць гэтымі землямі толькі з-за блізкага размяшчэння да бабруйскай крэпасці, і як толькі служба скончылася, у 1877 годзе, ён прадае маёнтак свайму калегу ваеннаму інжынеру, генерал-лейтэнанту Міхаілу Гатоўскаму (1810–1900). Цікавы факт – амаль праз 10 год, Міхаіл і Марыя-Юзэфа Гатоўскія становяцца ўладарамі яшчэ аднаго маёнтка з назвай Красны бераг, але гэты маёнтак знаходзіўся ўжо недалёка ад Масквы.

Collapse )
leta i ja

ГЕНЕАЛАГІЧНЫЯ ПОШУКІ. Нацыянальны гістарычны архіў

Пасля сканчэння працы з дакументамі Перапісу насельніцтва 1926 года у Нацыянальным архіве, варта адкрываць для сябе яшчэ больш глыбокі скарб інфармацыі – Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь (вул.Крапоткіна, 55). Тут вы застанецеся надоўга і магчыма здолееце дайсці ў пошуках продкаў да 1700 года. Якія ж крыніцы трэба шукаць у першую чаргу тут?


фота незвязаныя з тымі часамі, яны проста з сямейнага фотаальбома.

Collapse )
leta i ja

МУЗЕЙНЫЯ вандроўкі (Мінск)

Нас чакаюць вялікія травеньскія выходныя і калі кагосьці спыняе каб паехаць у вандроўку дождж і халоднае надвор'е то магу параіць адзін дзень выходных аддаць на пазнавальны паход па музеях Мінска.


Collapse )
leta i ja

Выстава "1919: Беларуская рэспубліка". ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ (Мінск)

У мінулым годзе гістарычны музей праводзіў выставу прысвечаную 100-годдзю БНР. Сёлета супрацоўнікі прадаставілі для наведвальнікаў выставу з нагоды 100-годдзя БССР. Гэтыя дзве выставы якія фактычна звязаныя адна з адной. Яны паказваюць, што каб не было БНР у 1918 годзе, то не было б і БССР у 1919-м.


Collapse )
leta i ja

ГЕНЕАЛАГІЧНЫЯ ПОШУКІ. Нацыянальны архіў

Пасля ўсіх даступных крыніц інтэрнэтнага пошука варта звярнуць сваю ўвагу і на архівы. Я распавяду пра свой вопыт працы з архівамі. Вядома ён не поўны і працаваць я пайшла ў архівы зусім нядаўна, але спадзяюся нешта цікавае вы даведаецеся і з гэтага раздзела. Набліжаецца лета і калі вы не з Мінску, магчыма ў вас атрымаецца летам знайсці час і прыехаць у госьці да сваякоў ці сяброў у сталіцу для працы ў архіве.

Першы архіў у які я б прапанавала звярнуцца тым, хто толькі пачынае працаваць з радаводам гэта Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.

Collapse )