AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ІШКАЛЬД (Брэсцкая вобласць)

Мястэчка Ішкальд, Баранавіцкага раёна, Брэсцкай вобласці вядома з ХV стагоддзя. Раней яно было вядома дзякуючы ўладарам Неміровічам, Ілінічам, Радзівілам, але сучасная вядомасць яе звязана сваім неймаверна прыгожым касцёлам.




Глядзіш на яго, і не верыцца, што гісторыя пачынаецца ў 1472 годзе. Беларускі касцёл будаваўся ў тыя часы, калі ў Гішпаніі ішло аб'яднанне каралеўстваў, ў Англіі вайна Пунцовай і Белай ружы, у Масковіі яшчэ працягваліся налёты Залатой Арды, а ў нас быў пабудаваны вось такі цудоўнейшы касцёл.


Які з'яўляецца прыкладам абарончых цэркваў, і сапраўды ў такіх мурах можна было схавацца і некалькі месяцаў трымаць аблогу. А калі ўлічваць, што ўсе храмы будаваліся з лёхамі, то гэта давала магчымасць і патаемна рабіць вылазкі.


Тэрыторыя вакол храма знаходзіцца ў вельмі добрым выглядзе, нават ліхтары вось такія стаяць. На дзвярах быў тэлефон, па якому можна было звярнуцца, відаць і храм бы адчынілі, але мы неяк пасаромеліся.




А лёс храма, як і ўсіх храмаў на Беларусі пакутны. У 1863 годзе пасля паўстання Кастуся Каліноўскага храм зачыняюць, і свае дзверы ён адчыняе ў 1868 годзе ўжо як Святапакроўская праваслаўная царква.


з сайта globus.tut.by
Нават надбудавалі дзве цыбуліны, і драўляную званніцу. Як бачна не толькі ў нашыя часы, праваслаўе спрабавала вешаць цыбуліны там дзе іх не было. Цыбуліна прабыла тут да 1918 года, калі храм быў зноўку вернуты каталікам.

За сваю 540-гадовую гісторыю, тут пабывала шмат канфесій, яны дзялілі, перайначвалі, перараблівалі ўнутраныя пакоі храма, але вонкава ён заставаўся нязменным. Толькі з-за гэтых перабудоваў, былі канчаткова згублены фрэскі, якімі быў распісаны храм.

Ён не так далёка ад трасы М1, таму... заяджайце, згубіце толькі паўгадзінкі ад свайго часу, але гэтыя паўгадзінкі вартыя таго.
Tags: Ілініч, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Неміровіч, Радзівіл
Subscribe

  • Настолкі з дзяцінства.

    Учора ў абмеркаванні тэмы гульняў http://azarkinm.livejournal.com/155780.html з incopolis закранулі тэму гульняў нашага дзяцінства. І з…

  • Чароўны Нясвіж

    Станаўлюся прыхільніцай апошніх прац рэжысёра Аляксея Раковіча. NIASVIZH. The Residence of The Radzivils - lyrical version [НЯСВІЖ - лірычная…

  • БЕЛАРУСКІЯ СТРАВЫ

    Толькі сёння патрапіла на цудоўную серыю - ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ СТРАЎНІ, якая складаецца з чатырох фільмаў. Фільм першы. Мясныя прысмакі.…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments