AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ПАЛАНЭЧКА (Брэсцкая вобласць)

Мястэчка Паланэчка, Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці вядома з ХVI ст. як уладанне Рудамінаў-Дусяцкіх. У ХVII ст. пераходзіць да Радзівілаў. Па законам галоўны радавы палац Радзівілаў пераходзіў старэйшаму сыну, а ўсе астатнія атрымлівалі іншыя малыя маёнткі. Так здарылася і з Паланэчкай, якую ў спадчыну атрымаў Мацей Радзівіл.


Які і распачаў тут будаўніцтва свайго радавога маёнтка. Мацей Радзівіл любіў сваю Айчыну, і калі пачалі дзяліць Рэч Паспалітую, ён усю сваю рухомую маёмасць перадаў ва ўласнасць арміі ВКЛ каб абараніць Радзіму. Яму належыць фраза, якая стала амаль лозунгам у тыя часы "Спачатку Радзіму, а ўжо пасля радзівілаўскі дом хачу бачыць шчаслівай".


Але пасля падзелаў Рэчы Паспалітай пераяджае жыць у Прусію. А росквіт Паланэчкі звязаны ўжо з яго сынам Канстанцінам Радзівілам, які пасля 1800 года пачаў тут перабудоўваць бацькоўскі палац у стыль італьянскага класіцызма.


Тэрыторыя вакол палаца была падзелена на два паркі - "французскі" і "ангельскі". Першы быў малы па памераў і пачынаўся з задняга двара палаца за якім размяшлчаліся пладовыя дрэвы і агарод.


Куды больш велічным быў "ангельскі парк", які размяшчаўся перад цэнтральным уваходам у палац. Дзе былі размешчаны каскады лесвіць, якія плаўна падыходзілі да берагоў ракі Змейка.



Да нашых часоў захавалася толькі першы пралёт.


У "ангельскім" парку ў асноўным былі дэкаратыўныя дрэвы і кветкі.


У цэнтры "ангельскага парка" была размешчана зялёная пляцоўка, адноўным аздабленнем якой быў сонечны гадзіннік. Таксама тут знаходзіўся і трохкутны фантан.

Пасля смерці Канстанціна, маёнтак пераходзіць да яго старэйшага сына Мацея, які не вельмі любіў тут праводзіць час, і ў асноўным жыў пад Варшавай. Туды ён і перавёз усё самае каштоўнае з Паланэчкі. А гэта не толькі мэбля і карціны, але і вялікая бібліятэка на 4000 старажытных кніг, а таксама і працы свайго бацькі, які займаўся сборам песень, казак і паданняў. І пры жыцці выдаў кнігі па этнаграфіі Наваградскага краю.


Чарговы росквіт радавому палацу надае яго сын Альберт Станіслаў, які пражыў тут да Першай сусветнай вайны.

(магчыма гэта падлога памятае Радзівілаў)


Альберт прыбудаваў да палаца аранжэрэю, якая не захавалася да нашых дзён.


Унутнанны інтэр'ер за савецкім часам прыцярпеў грунтоўныя змены, і ўжо нічога не нагадвае пра былую веліч палаца.




Да 1980-х гадоў тут знаходзілася школа.


Са столяў, якія можна знайсці ўжо ў амаль знішчаным стане, каштоўнасць уяўляе сабой толькі вось гэта на другім паверсе.


Усе астатнія савецкі наватор, які павінен быў служыць відаць уяўленнем прыгажосці для савецкіх людзей.






Актавая заля, можа тут была размешчана банкетная заля, дзе Радзівілы прымалі сваіх гасцёў, сярод якіх быў дарэчы Ул. Сыракомля.


Школу зачынілі, пасля таго як часткова абрушыўся дах.






Па палацу можна хадзіць, але вельмі асцярожна, бо на другім паверсе сустракаюцца месцы, дзе можна праваліцца. Па лесвіцам можна спусціцца нават у падвал.


Пасля таго, як Польшча ў 1919 годзе атрымала незалежнасць, Альберт з'ехаў у Амерыку, а палац перадаў свайму пляменніку Уладзіславу, які валолаў ім да 1939 года.


Будзем спадзявацца, што гэтыя старыя муры дачакаюцца яшчэ аднаго свойго росквіту. Можа ў гэты раз як гатэль на трасе Мінск-Брэст.


У 1897 годзе Альберт Станіслаў на месцы капліцы 1771 года пабудаваў касцёл Св. Юрыя. Які служыў апошнім прытулкам для некаторых Радзівілаў.


У гонар якім стаяць дзве чугунныя дошкі ў алтарнай частцы касцёла.




Вакол касцёла размешчаны старыя каталіцкія могілкі.


Касцёл асаблівя яшчэ і тым, што тут хрысцілі вядомага геолага, навукоўца і героя Чылі Ігната Дамейка.


У мястэчку знаходзіцца вадзяны млын, які быў пабудаваны ў комплексе з палацам, і датуецца 1819 годам.










Выгляд з берагоў млына на вадаём, які ўжо зарос і проста патрабуе гаспадара.


Вось такі ён, радавы маёнтак Радзівілаў - Паланэчка.

Малюнак Н. Орды, 1876 год.
Tags: Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Радзівіл, Рудамін-Дусяцкі
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 14 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…